Ніл Гілевіч - Талісман

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Талісман» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: ВЦ Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Талісман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Талісман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны.

Талісман — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Талісман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пытанне Купалы і сёння патрабуе адказу — чэснага, адкрытага, без ніякіх агаворак і недарэчнасцяў. Чаму і сёння многім так не да душы, так не падабаецца дзяржаўная незалежнасць Беларусі? Не падабаецца, бо іначай не ўзнікла б пытанне пра Дагавор аб калектыўнай бяспецы. У свой час Вярхоўным Саветам было прынята разумнае, я сказаў бы, мудрае рашэнне — Беларусь назаўсёды павінна стаць дзяржавай суверэннай, без'ядзернай і нейтральнай, якая не далучаецца ні да якіх ваенна-палітычных саюзаў, ні да якіх калектыўных дагавораў аб бяспецы. Цяпер, падобна, розум і мудрасць хочуць пакінуць нас.

Шкада, што столькі часу і сілы траціцца намі на гэта "вайсковае" пытанне — замест таго, каб усе намаганні пакласці на вырашэнне эканамічных, сацыяльных і экалагічных праблем. Што нам трэба перш за ўсё рабіць?

Перш за ўсё — усім да аднаго павярнуцца тварам да вёскі, да праблем сельскай гаспадаркі, без вырашэння якіх усё астатняе можа страціць сэнс. За апошні час я колькі разоў чытаў і чуў па радыё выступленні майго даўняга знаёмага, вядомага кіраўніка калгаса Васіля Гарошкі. Чытаў, слухаў і думаў: няўжо гэта не ўзрушыць, не ўстрывожыць, калі хочаце — не нагоніць страху на ўсіх нас, на Урад, на Вярхоўны Савет, на ўсё грамадства? Чаму ж мы ў першую чаргу не займаемся гэтымі гаспадарчымі праблемамі — як выжыць, як забяспечыць краіну прадуктамі харчавання, каб не дайшло да галоднага мору?

Што трэба яшчэ? Неадкладна скасаваць на тэрыторыі Беларусі тыя, яшчэ ўсесаюзныя, законы, па якіх Беларусь страшнымі тэмпамі ператвараецца ў краіну гандляроў-тарбешнікаў, цынічных спекулянтаў, гарлахватаў-мафіёзі, махляроў і жулікаў, расперазаўшыхся забойцаў і рабаўнікоў. Трэба прыняць новыя, свае законы і аб кааперацыі, і аб прадпрыемствах, і аб сродках масавай інфармацыі і іншыя. I трэба законы выконваць. I прыклад у гэтым павінны паказваць кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і службаў — на ўсіх узроўнях.

ЛЁГКА, ЯК НОС АБЦЕРЦІ...

"Народная газета" за 21 красавіка 1993 года

З маральнасцю ў нашым грамадстве сталася штосьці вельмі нядобрае, нават страшнае. Кожны дзень на кожным кроку можна бачыць мноства прыкладаў таго, як яна ігнаруецца, як людзі самі прыніжаюць і растоптваюць сваю чалавечую годнасць. Самае сумнае, што і людзям адукаваным, так бы мовіць — ад навукі і культуры, пераступіць праз яе гэтак жа лёгка, як, выбачайце, нос абцерці.. Вось калі яно пачало вылазіць з нутра вонкі, напаверхню — усё тое брыдкае, што дзесяткі гадоў накоплівалася ў душах за рэжымам Хлусні і Страху, што ўвайшло ў плоць і кроў і перадалося з генамі нашчадкам. Пачварству гэтаму спраўна служаць многія сучасныя газеты, прычым, як "правыя", так і "левыя". Адчуваю гэта на сваёй уласнай скуры. Некаторыя проста навыперадкі спяшаюцца выплехнуць на маё імя калі не цэбар, дык хоць чарпак бруду.

Агідная, мушу сказаць, справа — публічна рэагаваць на беспардонную хлусню і злосныя паклёпы. Звычайна я стараюся не звяртаць на іх увагі і спакойна сам сабе кажу: Хай брэіцуць! Хай парадуюцца сваёй смердзякоўскай радасцю. Цябе ад гэтага не ўбудзе. I праўды на свеце таксама. Напісаў жа калісьці мой сябар, балгарын Андрэй Германаў:

Нішто паклёпу не стрымае. Ды праўда ўсё-такі жыве. Паклёп душу мне раз'ядае. Ды праўда ўсё-такі жыве. Абрабаваны, апляваны, я знедужэў і паміраю. Але й паклёпнік мой канае! А праўда ўсё-такі жыве!

Паўтараю: найболын уражвае тое, з якой незвычайнай лёгкасцю інкрымінуеццаневінаватаму віна, як бесцырымонна прамаўляе корць абразіць, зняважыць, начапіць ярлык, напаскудзіць.

Можна, напрыклад, на ўвесь былы СССР паведаміць, як гэта зрабіла летась газета "Коммерсанть", што ў будынку ЦК КПБ пасля высялення адтуль партыйцаў знайшлі “донос на своих братьев-писателей”, пісаны таксама «писателем», цяперашнім членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. I хаця ні ў адным архіве свету няма ні адной тваёй паперкі, якая хоць бы чым-небудзь напамінала данос, — няважна! Справа зроблена. I досыць прафесіянальна. Нават у суд не падасі, бо — імя ж тваё не названа. Цяпер — церабіся, думай, як будзеш адмывацца. Скажы гэтаму пісаку: “Ты — паклёпнік!” — дык ён жа і не пакрыўдзіцца. Ён жа не разумее, што гэта значыць — паклёпнік. Успрыме, як быццам яму сказалі: "Ты — жартаўнік, таварыш!" А яшчэ ён ведае, што ў грамадстве яго за гэта не асудзяць. Многія — наадварот — нават парадуюцца. Ды яшчэ як!..

У дадзеным выпадку якраз так і было. Тую паклёпніцкую пісаніну адзін адказны дзеяч культуры размножыў на ксераксе і разаслаў у канверціках найбольш вядомым "братьям-пнсателям" — адрасоў гэтак на сотню. Маўляў: калі празявалі і не чыталі — дык пачытайце і ведайце! А то, можа, добра думаеце пра гэтага свайго калегу і паважаеце яго... А ён — бачыце?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Талісман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Талісман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Талісман»

Обсуждение, отзывы о книге «Талісман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x