Далей, трэба пашыраць і мацаваць супрацоўніцтва з кіраўнікамі мясцовых органаў улады і гаспадарнікамі. Вядома, у кожнага з нас ёсць шмат прэтэнзій да гэтых самых кіраўнікоў мяецовай улады. Але ж, на жаль, гэта рэальнасць: іншых органаў улады ў нас няма і мы вымушаны працаваць з тымі, якія ёсць. Не адкрыю сакрэту, калі скажу, што мы вымушаны ў нашай дзейнасці шу каць, так бы мовіць, добрага дзядзьку, ці добрых дзядзькоў, якія б падтрымалі нас матэрыяльна. Не варта думаць, што гэтыя ўплывовыя і грашавітыя людзі — спрэс закаранелыя "ворагі беларушчыны". Нярэдка можа быць зусім наадварот. Не маю часу спыняцца на прыкладах, на імёнах, іх не так і мала. Адзін, самы свежы прыклад, усё ж падам: учора ў Маладзечне адкрыты першы ў нашай краіне помнік "Змагарам і пакутнікам за незалежнасць Беларусі". Значыць, калі належным чынам арганізаваць, наладзіць і павесці работу — можна дасягнуць вялікіх поспехаў. Магчымасці нашы не малыя, арганізацыя, пры ўсіх агаворках, досыць аўтарытэтная, з намі ўвогуле лічацца. Вядома, не ўсюды і не заўсёды; лічацца там, дзе мы бываем настойл івымі, дзе мы не адступаем, не апускаем рукі
У рэспубліцы на сённяшні дзень вельмі складаная палітычная сітуацыя, і я не меў дастатковага часу, каб найлепшым чынам прааналізаваць некаторыя вельмі важныя моманты дзейнасці Таварыства. Але, як я ўжо сказаў у пачатку, я разлічваю на ўсіх вас, адзін ніхто ў поўным аб'ёме гэтага не зробіць. Я і цяпер стаю на гэтай трыбуне ў вялікім хваляванні, не ведаючы, што тым часам адбываецца ў Вярхоўным Савеце, паколькі там вырашаюцца надзвычай важныя для лёсу ўсёй нашай дзяржавы пытанні. Хачу гэтым самым падкрэсліць, што ў такой сітуацыі мы, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі, павінны тым больш праяўляць вытрымку, спакой, раўнавагу, і менавіта спакойна, узважліва абмеркаваць усе нашы праблемы. Упэўнены, што ў выніку мы прыйдзем да згоды, таму што ўсіх нас сабрала і прывяло на гэты з'езд адно пачуццё і адно жаданне: каб наша родная мова запанавала ў Беларусі паўсюдна і назаўсёды.
КАБ НЕ СТРАЦІЦЬ ТОЕ, ДА ЧАГО ТАК ДОЎГА ІШЛІ
Выступленні на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 8 красавіка 1993 г.
Шаноўныя калегі дэпутаты і ўсе прысутныя!
Разумею, як мала надзей у кожнага, хто бярэ слова, пераканаць перакананых; я такой амбіцыйнай мэты перад сабою і не стаўлю, а трохі паразважаць — дазвольце.
Пачну з пытання: хто хоча, каб Рэспубліка Беларусь падпісала Дагавор аб калектыўнай бяспецы? Кажуць, Расійскай Федэрацыі гэта зусім непатрэбна. Шаноўны Старшыня Вярхоўнага Савета, які з часткаю Прэзідыума супроць падпісання, нас запэўнівае ў тым, што з боку кіраўнікоў Расіі ён і намёку не чуў наконт іх зацікаўленасці ў падпісанні намі названага дагавору. Шаноўны Старшыня Савета Міністраў, які разам з усім урадам выказваецца за падпісанне, таксама не гаворыць народу, што нас аб гэтым просіць або нас да гэтага прымушае Расія ці якая іншая дзяржава Садружнасці. Калі так, калі гэта чыстая праўда — значыць, ініцыятыва зыходзіць ад нас саміх, значыць, мы самі адумаліся і рашылі далучыцца да Дагавору.
Паважаныя таварышы! А можа, нам усю чыстую праўду не гавораць? Можа, нам усё-такі ставяцца ультыматумы, пра якія і мы, дэпутаты, і народ нічога не ведаем? Можа, нам пагражаюць эканамічнымі санкцыямі, кал і мы гэты Дагавор не падпішам? Давайце ў такім разе папросім сказаць нам усё, як ёсць — гэта ж не той выпадак, калі можна нешта дыпламатычна ўтойваць. На карту ставіцца лёс дзяржавы, якую мы толькі пачынаем ствараць.
Ну, але дапусцім, што ніякай тайнай дымламатыі тут няма і што ініцыятары нашага падпісання — мы самі. Тады натуральна запытацца: а чаму? а дзеля чаго? а нашто нам гэта?
Кажуць, мы абавязаны падпісаць Дагавор аб калектыўнай бяспецы, бо для Беларусі гэта жыццёва неабходна, бо не будзе дзейнічаць ці спрацоўваць эканамічны саюз, наконт якога ніхто з нас, ні адзін дэпутат, сумненняў не выказвае. Колькі ні думаў я, дзе тут логіка гэтай залежнасці нашага эканамічнага супрацоўніцтва ад падпісання ваеннага дагавору, — якраз логікі, дастаткова пераканаўчай ва ўсякім разе, я і не знаходжу. На маё разуменне, трэба выконваць, ажыццяўляць усе пункты і калектыўнага і двухбаковых эканамічных пагадненняў — у тым ліку і тых, што датычаць ВПК.
Кажуць, падпісанне Дагавора можа быць з нашага боку толькі тактычным ходам: маўляў, падпішам, атрымаем нейкія эканамічныя выгады, атам паглядзім, ці ратыфікаваць яго, — можа, і не ратыфікуем, і ён не будзе мець сілы. Баюся, што гэта — у лепшым выпадку — вялікая наіўнасць. Так не будзе, паважаныя калегі. Сказаўшы А, давядзецца сказаць і Б. Там ужо само развіццё падзей прымусіць нас зрабіць наступны подпіс.
Читать дальше