Трагедыя Коласа, як і трагедыя Купалы, як і трагедыя ўсіх іншых вялікіх нашых мастакоў слова — у тым, што іх не толькі збівалі з тропу, не давалі сказаць сваё слова на ўсю моц і глыбіню, але і сказанае імі, сказанае своечасова, у пару і свабодна, перакручвалі, тлумачылі, падавалі так, што і ні вялікага мастака не бачна, і ні вялікага мысліцеля не чутна, і наогул незразумела, чаму ў падручніках пішуць вялікі, чаму народны, чаму выдатны і г.д.
Доўгія дзесяцігоддзі ідэалагічная зашоранасць не дазваляла бачыць усю жыццёвую сілу, усю глыбінную мудрасць рэчаў, якія толькі што названы, — гэтаксама як і яго вершаў, апавяданняў, шматлікіх твораў для дзяцей. Асабліва ўважліва трэба перачытаць "Новую зямлю". Як ніколі раней яна павінна сёння быць настольнай кнігай кожнага беларуса. Гэта — самая вялікая кніга ў беларускай літаратуры, — не аб'ёмам, зразумела, а вагой зместу, паэзіі, думак. Не ўяўляю працэсу нашага нацыянальнага адраджэння без удзелу ў ім такіх твораў, як' 'Новая зямля''. Бо што значыць нацыяналыіае адраджэнне? А значыць гэта, што нам трэба ўратаваць перш-наперш сваю родную мову, аднавіць сваю ўласную гісторыю, падняць на належны ўзровень сваю нацыянальную культуру, даць шырокі прастор беларускай школе і беларускай кнізе, ажывіць здаровыя народныя традыцыі і звычаі, — адным словам, зрабіць так, каб жыццё беларускага народа на Беларусі працякала ў паўнакроўных нацыянальных формах. Так, як яно працякае ў "Новай зямлі" Якуба Коласа. Там — усё, ад першага да апошняга радка, — наша. беларускае. Там усё — і духам. і зместам — Беларусь. Сама сапраўдная жывая Беларусь! Самабытная і не стылізаваная! Па гэтай кнізе можна беспамылкова распазнаць усё тое, чым вызначаецца беларускі народ у вялікім свеце нацыянальна-этнічных супольнасцяў. I, вядома ж, усё тое, чым мы абавязаны даражыць, што мы не павінны страціць, калі хочам застацца сабою, беларусамі, народам са сваім уласным абліччам.
Што гэта “ўсё тое” — пералічыць, бадай, немагчыма, як немагчыма пералічыць, перабраць паасобку ўсе дарэшты — і вялікія, і самыя дробныя — з' явы-праявы жыцця. В азьміце, напрыклад, узаемадачыненні герояў паэмы — Міхася і Антося між сабою, адносіны іх абоіх да Ганны, адносіны ўсіх дарослых да дзяцей і дзяцей да дарослых, суседскія ўзаемадачыненні, адносіны да прыроды, да зямлі, да працы, да народных свят, абрадаў і звычаяў і г. д., і г. д., і г. д. Колькі ва ўсім гэтым павучальнага і каштоўнага — таго, што нам так патрэбна сёння! Бо мы адроджваем не толькі мову, не толькі петорыю, не толькі. культуру, але і сам дух беларуекаеці, падвергнуты гвалтоўна-гібельнай эрозіі часу, і сам беларускі лад, калі хочаце — беларускі стыль жыцця. адрынуты і занядбаны манкуртамі, здратаваны і зацёрты архараўцамі. дзікунамі-вандаламі атамна-касмічнай эры. У гэтай нашай вялікай, цяжкай і пакутлівай адраджэнскай працы Якуб Колас для нас — і надзейная апора, і высокі прыклад, і крыніца творчага натхнення.
Калі б мы чыталі і перачытвалі яго штодзённа — як і яго вялікіх сучаснікаў і паплечнікаў — нашы справы, справы дзяржаўнага станаўлення маладой незалежнай Беларусі напэўна былі б сёння намнога лепшыя. Бо гэтаму станаўленню катастрафічна не хапае нацыянальнага грунту. яно не прасякнута ў неабходнай меры — усюды і скрозь — адзінаю аб'ядноўчаю беларускаю ідэяй. Ідэяй, якой прысвяціў даастатку ўсё сваё вялікае жыццё Ён — Якуб Колас.
ПРАБАЧЦЕ, ГЭТА НЕ АПІСКІ?
"Звязда" за 13 студзеня 1993 года
Чытаючы інтэрв'ю майго калегі, старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах Міхаіла Аляксандравіча Слямнёва, апублікаванае ў "Звяздзе" заб студзеня г.г., я напаткаў два пасажы, якія мяне вельмі здзівілі. Яны настолькі неверагодныя па зместу, што я падумаў: напэўна, гэта прыкрыя апіскі, ці памылкі друку.
Інтэрв'ю названа "Дзяржава павінна аплачваць свае даўгі". Пра што ў ім гаворка? Пра даўгі нашай дзяржавы перад... Але дамо слова аўтару: "Беларусь доўгі час была выпрабавальным палігонам ленінскай палітыкі па сціранню нацыянальных адрозненняў паміж людзьмі. I атрымалася ўсё амаль так, як і было задумана. Цяпер жа мы сталі сведкамі двух паралельных працэсаў нацыянальнага адраджэння — беларускага і малых нацыянальных груп: рускай, польскай, украінскай, яўрэйскай, літоўскай... I, думаецца, зусім не патрэбны спрэчкі, хто больш пацярпеў у выніку той заганнайпалітыкі: беларусы ці татары, ці рускія, ці літоўцы... Пацярпелі ўсе ў аднолькавай ступені" (падкрэслена мною. - Н.Г.). Па-першае, пра якую дзяржаву размова? Якая дзяржава так правінілася перад людзьмі розных нацыянальнасцей? Незалежная Рэспубліка Беларусь, да якой апеліруе прафесар М. А. Слямнёў, таку ю віну на сябе ўзяць не можа. Наадварот, пад яе апекай ствараюцца нацыянальныя культурна-грамадскія таварыствы, адчыняюцца нацыянальныя школы і класы, пачынаюць выходзіць на мовах нацыянальных супольнасцей перыядычныя выданні. А той дзяржавы з цэнтрам у Маскве, якая праводзіла палітыку згортвання і затухання нацыянальных культур, — ужо няма, і папракаць яе позна.
Читать дальше