Ніл Гілевіч - Талісман

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Талісман» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: ВЦ Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Талісман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Талісман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны.

Талісман — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Талісман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я не ведаю іншых кніг, якія ў паэтызацыі беларускай зямлі і яе людзей, беларускай прыроды і чалавечых характараў, побыту нашага народа і яго духоўнага свету маглі б параўнацца з “Панам Тадэвушам” Міцкевіча і “Новай зямлёю” Коласа.

Дык шаноўныя і дарагія людзі! Калі гэта зямля, на якой мы з вамі жывём, — паленая-перапаленая пажарамі, мытая-перамытая крывёю, топтаная-ператоптаная калясніцамі войнаў, — калі гэтазямля падарыла чалавецтву такіх волатаў творчага духу, як Адам Міцкевіч і Якуб Колас, як Янка Купала і Максім Багдановіч, як Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі, як Леў Сапега і Сымон Будны, як Міхал Агінскі і Станіслаў Манюшка, як Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, — то ці не пара нам, гаспадарам гэтай зямлі, на ўсю глыбіню душы задумацца — што ж гэта за зямля такая цудоўная і як жа трэба клапаціцца пра яе, як трэба яе шанаваць і песціць, як трэба даражыць ёю, каб і заўтра, і паслязаўтра, і ў далёкай будучыні яна магла нараджаць і ўзгадоўваць дзівосна-прыгожыя таленты і на ўвесь свет ганарыцца імі! А прыклад таго, як трэба любіць Бацькаўшчыну, той куток, дзе ты нарадзіўся, і як трэба быць удзячным роднаму краю, якраз і даюць нам лепшыя, самыя слынныя сыны і дочкі Радзімы. Такім высокім прыкладам быў, ёсць і застаецца для нас Чалавек, Паэт і Грамадзянін, імя і памяць якога мы так урачыста сёння ўшаноўваем, несмяротнаму творчаму плёну якога мы прынеслі паклонны вянок нашай любові і ўдзячнасці.

"КАЛІ БОЖЫ ХРАМ I НАРОД ЗАГАВОРАЦЬ АДНОЮ МОВАЙ..."

Слова на адкрыцці навуковай акадэмічнай канферэнцыі, прысвечанай 1000-годдзю ўтварэння Полацкай епархіі 25 верасня 1992 года

Паважаныя навукоўцы і святары, удзельнікі і госці канферэнцыі!

Тысячагадовы шлях, які прайшла Беларусь пад блаславенным сяйвом хрысціянскай веры, мы азіраем, вядома ж, не толькі для таго, каб паганарыцца мінулым або настальгічна паўздыхаць па незваротна страчаным, а ў першую чаргу для таго, каб, дакрануўшыся душой да вытокаў, лепш зразумець сябе сённяшніх і лепш, ясней убачыць свой заўтрашні дзень — будучыню краіны, якой належым. Зрэшты, усе вялікія даўнія даты для таго і напамінаюць пра сябе, каб людзі і народы не забывалі пра свой абавязак — пройдзенае, перажытае, зробленае асэнсоўваць у гістарычнай перспектыве, з мэтанакіраваным паглядам у будучыню, з усведамленнем урокаў сваёй гістарычнай жыццядзейнасці. Тысячагоддзе праваслаўнай епархіі на землях Беларусі бясспрэчна такою вяхой для нас і з'яўляецца. Мы ўшаноўваем гэту дату з разуменнем той велізарнай ролі, якую адытрала праваслаўная царква, па-першае, у духоўным і культурным развіцці беларускага народа на пачатку крышталізацыі яго этнапсіхалогіі, нацыянальнай самасвядомасці, свайго ўласнагаменталітэту, а па-другое — у станаўленні і ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці — спярша ў абліччы Полацкага княства, а затым — у абліччы Вялікага Княства Літоўскага.

На грунце высакароднай чалавекалюбнай хрысціянскай маралі ішло, з аднаго боку, пашырэнне пісьменства, кніжніцтва, школьнай асветы, прафесіянальнай мастацкай культуры, а з другога боку — адбывалася натуральнае фарміраванне дзяржаўна-патрыятычных поглядаў, боскае асвячэнне права на свой уласны дзяржаўны пасад між дзяржавамі. Ажыццяўленне гэтых дзвюх місій у іх непарыўнай спалучальнасці было плённым і перспектыўным, аднак, толькі да таго часу, пакуль царква абапіралася на прыродныя духоўныя апоры народнага быцця — на адвечныя звычаі і традыцыі народа, на яго бытавую абраднасць, на яго незвычайна багаты фальклор, а ў першую чаргу — на мову гэтай зямлі, на жывую моўную стыхію, у якой усебакова выяўлялася душа народа. Калі ж гэтыя прыродныя апоры пачалі ігнаравацца і падменьвацца іншымі — тады і пачаліся нелады ў духоўным жыцці грамадства, і нарэшце наступіў той поўны драматызму разл ад, вынікі якога з' яў л яюцца для сённяшняй Беларускай праваслаўнай царквы цяжкай спадчынай. Я кажу аб праваслаўнай царкве, але сказанае цалкам стасуецца і да хрысціянскай царквы заходняй, каталіцкай.

Трагічны парадокс нашай гісторыі! Заклапочаная маральным станам і духоўным развіццём народа, царква намагалася палепшыць гэты стан і паспрыяць гэтаму развіццю, заняўшы пазіцыю адчужэння ад этнічных белару скіх асноў, ад першаэлементу нацыянал ьнай культуры — мовы беларускага народа, пайшоўшы на падтрымку імперскай палітыкі асіміляцыі, — будзем сёння гаварыць пра гэта шчыра, як ёсць. Адсюль і тая ненармальная адсутнасць належнага духоўнага супрацоўніцтва творчай і навуковай беларускай інтэлігенцыі з царквою — зява, як вы разумееце, вельмі і вельмі непажаданая, бо ад гэтага церпіць агульная справа духоўнага адраджэння нацыі, маральная і палітычная стабільнасць нашага грамадства. Гэта ва ўсіх адносінах вельмі кепска, калі храм Божы і нацыянальна-патрыятычная інтэлігенцыя раз'яднаны. I асабліва кепска ва ўмовах станаўлення нашай Беларускай дзяржавы, якое рашуча вымагае кансалідацыі ўсіх грамадскіх сіл. Прыгадаем, для прыкладу, якую незаменную ролю ў перыяд нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Балгарыі адыграла Балгарская праваслаўная царква: усе яе храмы і манастыры былі не толькі магутнымі асяродкамі захавання нацыянальнага духу, вогнішчамі балгарскайверы, але і асяродкамі барацьбы за нацыянальнае вызваленне. З ліку святароў выйшлі многія выдатныя дзеячы балгарскай літаратуры і мастацтва, і нават асобы, якія з'яўляюцца нацыянальнымі героямі Балгарыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Талісман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Талісман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Талісман»

Обсуждение, отзывы о книге «Талісман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x