О, якая гэта страшная, цёмная, дзікая сіла — мяшчанства ў мундзіры, або за чыноўніцкім сталом, або з камісарскім мандатам! Страшная сваёй непрабуднай глухатой да крыўды і болю народа, сваёй пячорнай, жывёльнай нянавісцю да духоўнагапачатку ў чалавеку, сваёй здольнасцю па-садысцку здзеквацца з тых, у каго апрача дабрыні ў душы, любові ў сэрцы ды роднага неба ў вачах — нічога няма. I гэту гл ухату, і нянавісць, і жорсткасць поўнаю мерай зведаў Янка Купала.
Яго спроба самазабойства ў лістападзе 1930-га — апошні і самы страшны прысуд адвечным “ворагам беларушчыны”, яго апошні пратэст супроць гвалту, учыненага над Белару ссю і беларускім народам нібыта новымі, а на справе ўсё тымі ж турэмшчыкамі і жандарамі.
Шмат, незлічона шмат чорных, ганебных злачынстваў перад Беларуссю і яе культурай на рахунку паліцэйскай дыктатуры, што панавала тут цягам доўгіх дзесяцігоддзяў. Але самае чорнае, самае подлае, самае ганебнае злачынства — гэта тое, што яна зрабіла з Янкам Купалам, тое, як яна забівала жывую душу найвялікшага паэта народа. Забівала найганаровы гонар народа, яго найпраўдзівую праўду, яго найслынную славу.
I ёсць яшчэ адна прычына, чаму нам трэба штодзённа чытаць або слухаць Янку Купалу. Усе мы ведаем, у якім становішчы апыну лася на сваёй жа Радзіме беларуская мова і якая яна сёння ў нашым друку ды і ў нашых мастацкіх творах. Адраджэнне мовы, за якое мы змагаемся, — гэта не проста яе вяртанне ў шырокі грамадскі ўжытак, гэта і адраджэнне яе сапраўдных прыродных якасцяў, у значнай меры страчаных ёю за дзесяцігоддзі нашай няволі і нашага нядбальства. I ў гэтым сэнсе Купала — найпершы і найвялікшы для нас прыклад. Ягоная вера ў роднае слова — невымерная, яго карыстанне магчымасцямі роднай мовы — здзіўляюць і будуць здзіўляць вечна. Купала валодаў непараўнаным у беларускай літаратуры бясстрашшам перад словам, непераўзыдзенай свабодай у абыходжанні са словам, і пры гэтым — найдакладным пачуццём меры і суразмернасці, што ўласціва толькі майстрам самым вялікім.
Пра што гаворыць нам феномен Купалы, яго творчы геній? Калі народ з глыбінь свайго творчага духу нарадзіў такога паэта, даў свету такой сілы і прыгажосці мастацкі дар' — то гэта народ у вышэйшай меры жыццяздольны, народ гістарычны, народ несмяротны. Ад кволых, нездалячых, хваравітых бацькоў гэтакія волаты не нараджаюцца. Значыць, і культурна-творныя патэнцыі народа таксама невычэрпныя. Значыць, нарэшце, і мова народа, мова, у якой выявіўся і здзейсніўся такі паэт — мова дасканалая, магутная і неўміручая, прынамсі, роўная ў сваіх магчымасцях з тымі, на якіх узышлі і ўзраслі вялікія літаратуры свету. Вось чаму ўсе размовы аб несамастойнасці беларускай мовы і самой беларускай нацыі, якімі "ворагі беларушчыны" хацелі паралізаваць творчы дух Купалы і яго адзінаверцаў і якія, на вялікі жаль, узнікаюць яшчэ і сёння, — гэта, канешне ж, размовы або жандараў, у тым ліку і жандараў ад асветы, навукі і культуры, або — дзяцей назаўсёды пакрыўджаных Богам і таму не падлеглых асуджэнню.
Тым жа, хто любіць свой народ і сваю зямлю, і хоча шанаваць родную мову, але паддаецца нагаворам нядобразычліўцаў і дае волю сумненням, а можа нават упадае ў роспач, — тым я хацеў бы сказаць так: дарагія і мі л ыя, не падайце ду хам і не трацьце веры. Ведайце і помніце: Купалу і яго паплечнікам было нашмат цяжэй. Адно і самае галоўнае, што ад нас сёння патрабуецца, — гэта звяраць свой беларускі гадзіннік па Купалу. Там — самы верны адлік часу, і самы дакладны ход стрэлак. Таму што Купалаўскі гадзіннік — гэта сэрцабідцё самаго народа.
Жыве Купала — жыве Беларусь!
ТОЛЬКІ НА ГРУНЦЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ
Слова на Міжнароднай канферэнцыі "Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў 19 жніўня 1992 года
Шаноўныя спадарыні і спадары!
Лёс павярнуўся да Беларусі тварам: яна набыла статус суверэннай, незалежнай дзяржавы. Шырыцца прызнанне Рэспублікі Беларусь у свеце, унутры дзяржавы прымаюцца захады для больш актыўнага эканамічнага і палітычнага самастанаўлення.
Набыццё дзяржаўнай незалежнасці — акт лёсавызначальнага значэння ў гісторыі беларускага народа, і гэты акт неабходна належным чынам усвядоміць. I ўсвядоміць — усенародна, усёю шматмільённай масай жыхароў Беларусі, усім яе грамадствам. Гэтаксама і беларусамі за межамі Беларусі. Нельга сказаць, што працэс гэтага ўсведамлення, па тых тэмпах, як ён ідзе сёння, нас задавальняе. На жаль, ён ідзе марудна, таму што адразу ж натыкнуўся на моцныя сілы процідзеяння, сілы, якія хацелі б павярнуць кола гісторыі назад. Чым гэтыя рэтраградскія сілы ўзброены? Па-першае, імперскай вялікадзяржаўнай палітыкай. Па-другое, нацыянальным нігілізмам. Яны апіраюцца на тое, што ёсць нашай вялікай беларускай бядой — на слабую нацыянальную самасвядомасць беларусаў. Нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці — самая цяжкая спадчына, якую пакінулі нам і царызм і дзесяцігоддзі панавання балынавіцкай дыктатуры. I гэту бяду нам трэба адолець — абавязкова і ў першую чаргу. Бо без гэтага сапраўдны рух наперад немагчымы. Іначай будзе эканамічна-сацыяльнае развіццё не Беларусі, а пэўнай эканамічнай зоны, будзе дзяржаўна-палітычнае станаўленне не Беларусі, а "северо-западного края". Без уздыму нацыянальнай самасвядомасці ні пра якое беларускае нацыянальнае адраджэнне гаварыць не прыходзіцца. Як і пра кансалідацыю нацыі. Палітыка нацыянальнай згоды, якая многімі грамадска-палітычнымі коламі абвяшчаецца, — разумная палітыка, але яна можа быць рэальнай і дзейснай сілай пры адной умове — калі будзе стаяць на грунце нацыянальнай самасвядомасці народа. Толькі і толькі так!
Читать дальше