Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі празвінеў званок, я зразумеў, што гэты ўрок забраў у мяне вельмі многа сіл i нерваў, у другі раз я столькі не страціў бы здароўя i за тыдзень.

Інспектар прагартаў журнал, дзе былі запісаны мае ўрокі, перабраў кожны сшытак з кантрольнымі работамі, сачыненнямі i ізлажэннямі, папрасіў мяне пайсці ў клас i прынесці рабочыя сшыткі дзяцей. Другія інспектары гэтак жа «трэслі» астатніх настаўнікаў, а адна жанчына ўвесь час не адпускала ад сябе дырэктара i завуча, прасіла ix вадзіць яе па класах, кабінетах, бібліятэцы, майстэрні, правярала ix планы.

— Вы многа ставіце троек i двоек па мове i літаратуры,— сказаў мне Дубкоў.— Па літаратуры павінны быць толькі «4» ды «5». Вось невялічкае параўнанне. Матэматыка лічыцца цяжэйшай за літаратуру. Але ў пятым класе па матэматыцы двоек менш, чым па мове, нават менш, як па літаратуры. Я чалавек свежы ў школе, не ведаю вас, але мне так i хочацца сказаць: Уладзімір Пятровіч робіць лепш, як вы.

— Але ж, паважаны інспектар,— мусіць, пачырванеў я, бо разгубіўся,— у ацэнках не толькі паказчык выкладання, ведаў, але i патрабавальнасць...

— Яно так,— усміхнуўся Дубкоў,— але i бацькі дзяцей i мы ацэньваем вашу работу па адзнаках.

— Але ж адзнакі стаўлю я,— запярэчыў я, хоць неўпрыкмет Міхась Рыгоравіч i цягаў мяне за рукаво, каб я маўчаў, не спрачаўся, але я яго не слухаў: — Каб я меў права, то i атэстаты каторым выдаваў бы з двойкамі, каб усюды бачылі гультая, а то некаторым мы i ў рот гатовае кладзём, а ён праглынуць не хоча, прасі яго вучыцца, а ён зусім лянуецца, не мае ахвоты да гэтага.

— Можа, вы залішне патрабавальныя ўжо,— усміхнуўся інспектар,— ды часамі пра сябе не думаеце ці яшчэ не...

— Калі толькі пра сябе думаць,— зразумеў я яго,— то можна даваць дзяржаве высокі адукацыйны ўзровень, але малаякасны.

— А вы ўжо думалі, чаму некаторыя не хочуць вучыцца?

— Думаў,— адказаў я i расказаў пра свае размовы пра літаратуру, пра працу дзяцей у саўгасе i дома.

— Гэта добра,— згадзіўся інспектар,— хоць чаму сёння не ўсе дзеці добра вучацца, ніхто толкам не ведае. Разумеецца, даследаваць усе аспекты гэтай праблемы не пад сілу ні асабіста вам, ні педкалектыву школы, нават раёна.

— Значыць, не трэба i старацца? — спытаў я.

— Я такога не сказаў,— усміхнуўся інспектар, запытаў у Івана Сямёнавіча: — Дзе вы, таварыш дырэктар, такога энтузіяста ўзялі?

— Раён прыслаў,— адказаў Іван Сямёнавіч, відаць, гадаючы: інспектар мяне хваліць ці ганіць.

— I ў школе трэба тварыць,— сказаў інспектар,— але па-сяброўску вам падкажу: будзьце крыху ашчадней з двойкамі.

— Трэба быць хітрэй крыху, Павел Мікалаевіч,— сказаў мне Міхась Рыгоравіч, калі інспектары пайшлі зноў на ўрокі.— Я табе даўно ўжо гаварыў: пастаў лепш у журнал тройку, а май на ўвазе двойку. I не заводзь ты такіх размоў з інспектарам, прамаўчы лепш, ты не ведаеш, як ён цяпер размалюе цябе.

— Але ж нельга так, Міхась Рыгоравіч.

— Нельга, але што зробіш? Хочаш жыць — умей круціцца,— усміхнуўся Міхась Рыгоравіч, я прамаўчаў, мне проста было непрыемна з ім гаварыць.

Камісія працавала ў школе i на другі дзень, хадзіла на ўрокі, гутарыла з дзецьмі, правярала ўсё, што можна праверыць.

— Пра вашы поспехі i недахопы мы напішам, прышлём на райана,— сказаў Дубкоў, калі адыходзіў.— А вас, малады чалавек,— ён звярнуўся да мяне,— мы будзем мець на ўвазе...

— Ну, дадуць табе, Павел Мікалаевіч,— сказаў Міхась Рыгоравіч.— Не трэба было звязвацца з імі, трэба было маўчаць.

— Дадуць! — перакрывіў Іван Сямёнавіч.— На тваё ці мае месца паставяць. Павел Мікалаевіч малады, але хітры, здолеў падысці, гэткім Сухамлінскім паказацца.

— Нічога не хацеў я паказацца,— узлаваўся я.— Усе маўчалі, падтаквалі, мне сорамна стала, хацелася сказаць, што ёсць i тое, аб чым не трэба маўчаць.

— Скарыстаў момант,— не згаджаўся Іван Сямёнавіч.

Міхась Рыгоравіч глянуў на мяне i прамаўчаў, нічога не сказаў i Уладзімір Пятровіч, які пакуль што не мог зразумець, як могуць яшчэ хітрэй, чым ён, рабіць людзі.

25

Двойкі гэтыя прымусілі мяне задумацца: што зрабіць, каб ix было меней, а то i зусім не было?

— Што ты прыдумаеш, калі дзеці не хочуць вучыцца? — заўсёды адказваў на гэта Міхась Рыгоравіч.— Калі другі хоча, то вучыцца.

Дык чаму адны хочуць вучыцца, a другія не? Чаму? Ці, можа, i мне махнуць на гэта рукою, як Уладзімір Пятровіч, не старацца, нетраціць свайго вольнага часу, а спакойна адробліваць гадзіны i бегчы дадому? Хто заўважыць, хто ацэніць? A дзеці, калі не стануць інжынерамі, урачамі, то будуць трактарыстамі, рабочымі, няхай вучацца, як хочуць, чаму іменна табе думаць, што яны зробяць у будучым, якую яны прынясуць карысць? Зарабляй паціху свае сто рублёў i не нервуйся, шануй сябе, навошта табе які Вася, Пеця, пастаў ты ім тройку... I больш пражывеш, i здаравейшы будзеш..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x