Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, ISBN: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Высокае неба ідэала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Высокае неба ідэала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.

Высокае неба ідэала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Высокае неба ідэала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магчымасць такой аналогіі сведчыць аб тым, што Э. Скобелеў паспяхова справіўся з сваёй ідэйна-творчай задачай, што ён верна паказвае духоўны стан пэўных слаёў заакіянскай краіны.

Аддаючы належнае аўтару рамана «Маятник надежды» ўжо за сам выбар тэмы, важнай і актуальнай, нельга не ацаніць і наступныя вартасці твора. Па-першае, яго старонкі адзначаны імклівым рухам неспакойнай, нястомнай думкі, высокай мерай інтэлектуальнага і філасофскага асэнсавання тэмы. Зазначаеш, па-другое, жанравую своеасаблівасць рамана, у якім сінтэтычна сплаўлены элементы рамана палітычнага з навуковай фантастыкай, матывы сямейна-псіхалагічнай драмы з дэтэктывам (хаця апошні, можа быць, недастаткова арганічна ўплятаецца ў тканіну твора). Аўтар з аднолькавай лёгкасцю аперыруе як навукова-інтэлектуальнымі катэгорыямі, так і паэтычнай метафарай, ад абстрактна-рацыянальнага натуральна пераходзіць да вобразна-пластычнага. Яго героі жывуць напружаным унутраным жыццём і ў той жа час — па волі аўтара — не трацяць сувязі з вонкавым светам, у прыватнасці са светам прыроды... «Я назіраў за П'ерам. Здавалася, зусім абыякавы да спрэчкі, ён уважліва глядзеў за акно, на асенні сад, які раздзірала непагода. Шкло то праяснялася, то слепла, зацягнутае густой плёнкай вады...»

І яшчэ адна станоўчая асаблівасць рамана «Маятник надежды»: пры ўсёй сваёй ідэйна-сэнсавай насычанасці ён не робіць уражання цяжкаважнасці або недаступнасці. Наадварот, ён па-свойму займальны, мова яго афарыстычна дакладная, празрыстая.

Раман «Маятник надежды» канчаецца на трагічнай ноце. Але тым не менш перагортваеш апошнюю старонку з пачуццём сімпатыі і салідарнасці з тымі сіламі свету, якія «сеюць надзею», змагаюцца за «адзінства... за новае саграмадства народаў».

1977

ЗАЎВАГІ

Тры сустрэчы з Сурначовым.Друкуецца ўпершыню. Напісана для радыёперадачы ў красавіку 1961 г.

Ці існуе блакітны вецер?«Літаратура і мастацтва», 1962, 31 жніўня.

Чатырыста «чаму».«Літаратура і мастацтва», 1963, 20 снежня.

...І стыхія паэзіі.«Мінская праўда», 1963, 25 снежня.

Чалавечнасць.«Літаратура і мастацтва», 1964, 21 красавіка.

Што патрэбна ў жыцці?Пад назваю «З добраю трывогай чалавечай...» — «Літаратура і мастацтва», 1964, 29 мая.

Песня штодзённая.«Полымя», 1964, № 6.

...Плюс папраўка на час.Пад назваю «Добрая намяць, унутраная сіла, жыццёвая мудрасць...» — «Літаратура і мастацтва», 1964, 14 жніўня.

Калі радок хвалюе.Пад назваю «Звіняць капяжы» — «Мінская праўда», 1965, 14 мая.

Гэта было з пакаленнем...«Полымя», 1965, № Ю.

Узыходжанне.«Літаратура і мастацтва», 1965, 29 кастрычніка.

Паэзія зялёнага лесу. Зборнік «Дзень паэзіі», 1965.

Аб жыцці, аб людзях, аб сабе...«Літаратура і мастацтва», 1966, 12 жніўня.

Як ты чытаеш, чытач?«Літаратура і мастацтва», 1966, 27 снежня.

Чалавек з нашай біяграфіі.Прадмова да кнігі І. Хадановіча «За акном дождж», «Беларусь», 1967.

Верш твой — споведзь твая.«Полымя», 1967, № 1.

Сцвярджэнне.«Літаратура і мастацтва», 1967, 25 студзеня.

Дзень і паўвека.«Полымя», 1967, № 11.

Цана слова.«Літаратура і мастацтва», 1967, 29 снежня.

Ды сіла ёсць красы інакшай...«Літаратура і мастацтва», 1968, 2 лютага.

Песня ў сэрцы ляжала...«Полымя», 1968, № 5.

Яшчэ раз пра варэнне і цукар.«Літаратура і мастацтва», 1968, 18 чэрвеня.

Часопіс і чытач.«Вопросы литературы» (пад рубрыкай «Лятучка» крытыкаў» абмяркоўвае часопіс «Дружба пародов»), 1969, № 5.

Другая сустрэча з «Дэманам». «Літаратура і мастацтва», 1969, 24 чэрвеня.

Гэта не прафесія, а шчасце...«Літаратура і мастацтва», 1969, 5 снежня.

Я памяць збярог...«Полымя», 1970, № 2.

Пераадоленне.«Літаратура і мастацтва», 1970, 13 лістапада.

Змагаемся — жывём...Пад назваю «Радасць няпоўная» — «Полымя», 1970, № 10.

Маральны абавязак паэта.«Літаратура і мастацтва», 1971, 8 студзеня.

Вольнасць і брацтва, генерал!«Літаратура і мастацтва», 1971, 19 сакавіка.

Ёсць закон гасціннасці.«Літаратура і мастацтва», 1971, 27 жніўня.

«Дзень паэзіі» і паэзія дня.«Полымя», 1971, № 11.

Крытык — талент асаблівы, або: як быць з прынцыповасцю?«Літаратура і мастацтва», 1971, 1 кастрычніка.

Урокі паэта-грамадзяніна.«Літаратура і мастацтва», 1971, 10 снежня; «Вопросы литературы», 1971, № И.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Высокае неба ідэала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Высокае неба ідэала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Высокае неба ідэала»

Обсуждение, отзывы о книге «Высокае неба ідэала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x