Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, ISBN: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Высокае неба ідэала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Высокае неба ідэала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.

Высокае неба ідэала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Высокае неба ідэала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перыпетыі барацьбы розных сіл вакол вялікага адкрыцця і вызначаюць дзеянне рамана, яго тэматычны змест. Як чытач ужо мог здагадацца, план доктара Румінава церпіць паражэнне. Вораг аказваецца нават больш магутным і каварным, чым здавалася напачатку вучонаму. Сумна заканчваецца яго высакародная, гаворачы словамі другога героя рамана, «апошняя шчырая спроба выратаваць чалавецтва»; трагічна памірае і сам вучоны, абгавораны, ашуканы, пакінуты.

У той час, калі Румінаў гіне, на другім, маральна-ідэйным полюсе рамана адбываецца нешта супрацьлеглае — Вартан ледзь не трыумфуе з прычыны свайго канчатковага падзення. Учарашні вораг для яго — «новае святло», «адзіны кумір». «Я для іх нішто — і слава богу, — радуецца ён, — Я шчаслівы, я шчаслівы, я зусім шчаслівы!» Гэты гора-шчаслівец ходзіць ноччу па пустых залах музея тэхнічнай гісторыі, дзе выстаўлены робаты, і бясконца зайздросціць ім і гатовы з радасцю памяняцца з імі месцамі.

Апавяданне ў рамане, як ужо адзначалася, вядзецца ад першай асобы, ад імя Бартана. Такі аўтарскі выбар невыпадковы. Галоўная задача, якую ставіць перад сабой Э. Скобелеў, не столькі ў паказе Румінава (таму яго вобраз і даецца ў агульных рысах), колькі ў выкрыцці Бартана і бартанаўшчыны, як адной з тыповых з'яў сучаснага грамадскага і духоўнага жыцця Захада. З'яву гэту называюць эскапізмам — ухіленнем ад грамадска свядомага жыцця, уцёкамі ад рэальных праблем. Уільямс Тэннесі, ацэньваючы яе па-свойму, гаворыць аб «зняволенні ва ўласную скуру, як у камеру-адзіночку». Герой рамана Э. Скобелева так дэкларуе свае погляды, сваю пазіцыю: «Я быў чалавек, які доўгі час, цэлыя вякі, уяўляў, быццам бы нечага варты, і ашукваў сябе і да сябе падобных, прыдумваючы казкі пра абавязак і залатыя будучыя часы. Я быў, на жаль, чалавекам. Сёння ж адракаюся ад гэтага пустога і страшнага імя. Я абывацель, істота, якая пацяшаецца тым, што яго акружае, і не падумвае ні пра якія перамены». Мова і пафас гэтага «маніфеста» такія, што мы здагадваемся: на гэты раз мы маем справу не з чарлі-чаплінскай мадыфікацыяй абывацеля, маленькага чалавека, — бяскрыўднага, бездапаможнага, бясслоўнага, але не губляючага надзею заставацца чалавекам. Размова ідзе пра сацыяльны тып больш складанага парадку, пра абывацеля ваяўнічага, па-свойму «асвечанага» («просвещенного»), мэтанакіраванага, пра філістэра, які філасофствуе, самасцвярджаецца. Вартан нават пратэстуе супраць таго, каб яго падазравалі ў банальным апартунізме, у простым прыстасавальніцтве. Ён нават бравіруе сваім маральным выбарам. «Так, — разважае ён, — калі трэба, я мяшчанін, абывацель, філістэр, ало я ўжо не той філістэр, якога голасна аддавалі анафеме ўсе, каму было не па нутру чужое філістэрства. Упершыню я свядома выбраў свой лад жыцця і знаходзіў сабе поўнае апраўданне... Мне так надзейней, мне так больш бяспечна: адзінка мноства». Увасобленай «адзінка мноства», Пэт Вартан не толькі заяўляе аб сваім выбары, згодна з якім надзейнасці аддаецца перавага перад надзеяй, а пасіўнасці — перад барацьбой, ало яшчэ і спрабуе падвесці пад сваю пазіцыю філасофскую базу і разглагольствуе аб неабходнасці «натуральнага закону выкарыстання і прыстасавання», аб «спосабе прымірэння з той ці іншай формай матэрыі», аб перавагах бяздум'я як «звычайнага стапу прыроды» і г. д. «Празарэнні» і «адкрыцці» філістэрскага прарока Бартана не могуць, натуральна, не звярнуць на сябе пашу чытацкую ўвагу, не могуць не заставіць нас трывожна задумацца над тым, да чаго прывядзе, чым павернецца для чалавецтва заўтра ў сваёй дэградацыі буржуазны індывідуалізм? У якой я«а меры, з другога боку, навуковая і гуманітарная думка прыстасоўваецца ў грамадстве спажывання да патрэб філістэрства?

Наогул, трэба аддаць належнае аўтару рамана, на старонках яго выяўляецца сур'ёзнае, што называецца, веданне прадмета, глыбокае пранікненне ў тэму. Каб быць больш доказным, прывяду такое параўнанне. Здарылася так, што амаль адначасова з раманам «Маятник надежды» выйшаў на рускай мове раман амерыканца Джозефа Хелера «Что-то случилось». Галоўны герой гэтага твора Боб Слокум — несумненная радня Пэту Бартану. І роднасць гэтая не толькі знешняя (Слокум гэтак жа, як і Бартан, належыць да так званага сярэдняга класа амерыканскага грамадства, мае справу з падобнымі праблемамі і комплексамі), але, што яшчэ больш важна, і ўнутраная, духоўная. Іх збліжае агульны розуманастрой і, у прыватнасці, такая рыса, як разгубленасць, боязь жыцця. «У мяне паджылкі трасуцца пры выглядзе закрытых дзвярэй, — прызнаецца Слокум, ад імя якога таксама вядзецца расказ у рамане «Что-то случилось». — Напэўна, за імі адбываецца што-небудзь жахлівае, што-небудзь такое, ад чаго мне не паздаровіцца...» Гэта пачатак рамана Дж. Хелера. У рамане Э. Скобелева дзеянне таксама пачынаецца з таго, што яго герой мучаецца ў нядобрым прадчуванні, чакаючы ў парку жонку, і думае аб тым, што «ўсякая бяда, па сутнасці, ужо запраграміравана ў маштабах светабудовы». З'яўляецца жонка, працягвае пісьмы і гаворыць: «Я сёння страшна хвалююся. Нешта павінна здарыцца». Гэтак жа, як і скобелеўскі герой, які страціў надзею, веру ў адзінства людзей і пратэстуе супраць усялякіх пераглядаў і перамен, Боб Слокум у сваю чаргу прызнаецца сумна, што нешта ўсяліла ў яго «боязь новага, боязь усякіх перамен і самы сапраўдны жах перад усім невядомым, што можа адбыцца».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Высокае неба ідэала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Высокае неба ідэала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Высокае неба ідэала»

Обсуждение, отзывы о книге «Высокае неба ідэала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x