Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таццяна Сяргееўна вельмі здзівілася, пачуўшы гэтае «мама». Не ведала, ці змагла б яна так хутка назваць сваю свякруху мамаю.

— Памагае крыху нявестка? — спытала яна, калі скінула паліто і павесіла яго на вешалку, села ля стала на крэсле.— Не ляніцца?

— Падленьваецца парою...— пажартавала гаспадыня.— Але накрычу, памахаю таўкачом — дык нябось баіцца, стараецца... І ўсё ўмее: і печ паліць, і ўхаджацца...

— Дык не каецеся, што сын настаўніцу ўзяў? — усміхнулася Таццяна Сяргееўна,— Не наракаеце на яго!

Гаспадар на міг падняў галаву, усміхнуўся. Усміхалася і гаспадыня.

— Што ўжо зробіш...— зноў з жартам адказала яна.— Якая ўжо дасталася, такая і будзе. Хай ужо сын сам на сябе наракае, а чаго мы будзем наракаць!

Ірына Васільеўна, гэтаксама пасміхаючыся, панесла на двор поўнае вядро. Зноў вярнулася.

— Што яшчэ будзем рабіць, мама?

— Усё, дачка, мыйся ды пераадзявайся, палуднаваць будзем,— ужо сур'ёзна адказала ёй гаспадыня.

Тая паслухалася, пайшла ў сенцы, пафыркала там вадою. Хутка вярнулася ў хату без фуфайкі, у трыко, наверсе якога быў дарагі халат. Была поўная, чырвоная, усё на ёй, здаецца, так і іграла здароўем і маладою сілаю. Выцерлася і, міргнуўшы ёй, падалася ў другую палавіну.

Таццяна Сяргееўна падалася следам.

— Падымайся, досыць вылежвацца...— з нейкімі ўжо новымі для Таццяны Сяргееўны — смелымі і загаднымі — ноткамі ў голасе Ірына Васільеўна сказала Пецю.

Ён усміхнуўся і не хацеў падымацца з канапы, толькі апусціў на грудзі тоўстую кнігу, якую дагэтуль чытаў лежачы.

Ірына Васільеўна шчыпнула яго і правяла кулакамі па яго рэбрах, што ён завойкаў, мігам ускочыў, пачаў бараніцца, з любасцю пазіраючы на сваю маладую жонку.

Таццяне Сяргееўне стала аж зайздросна, што яны так дурэюць, ды крыўдна, што ў яе гэтага няма.

— Ідзі адгэтуль,— Ірына Васільеўна выпхнула Пецю з пакойчыка, шчыльна зачыніла за ім дзверы, прашаптала: — Хочаш, нешта скажу?

— Ну скажы,— усміхнулася Таццяна Сяргееўна, гадаючы, што за тайну зараз яна пачуе.

— Ведаеш, я ўжо...— ціха сказала Ірына Васільеўна і раптоўна пачырванела, не асмелілася больш нічога сказаць, толькі рукою паказала, што ў яе хутка будзе вось такі — вялікі круглы — жывот.

— Ты рада? — спытала Таццяна Сяргееўна.

— Канечне,— са шчасцем адказала Ірына Васільеўна.

— Віншую тады! — шчыра сказала Таццяна Сяргееўна, пацалавала яе ў абедзве шчакі.— Мне вельмі прыемна, што ты шчаслівая, што спраўджваюцца твае мары. А свёкры твае ўжо пра гэта ведаюць?

— Пакуль што не,— прызналася сяброўка.— Толькі Пеця ведае... Неяк скажам і ім.

— Скажыце,— параіла Таццяна Сяргееўна.— Бо трэба сказаць. Для цябе ж.— І зноў сёння пазайдросціла чамусьці сваёй сяброўцы, якой дагэтуль ніколі не зайздросціла.

8...

— Кажа ён учора мне пад вечар...— плачучы, расказвала цёця Галя — у кажушку, са спушчанай на шыю пуховаю хусткаю (толькі што з дарогі), з пачырванелымі вачыма і са слязьмі на шчоках,— («Палягчэла мне, Галя. Ідзі дадому, пчол паглядзі: вот-вот вылецяць жа... Ды бульбу пачынай перабіраць — хутка вярнуся, дык будзем разам садзіць... Прывет настаўнікам і дзецям перадай... Дачцэ напішы, а сыну скажы, каб не журыліся: хварэю, бо мая такая старасць, а ім жыць ды жыць трэба...» Усцешвае ён мяне так, а маё сэрца так і чуе бяду: недарэмна ён так гаворыць... Астатнія дні па многа разоў яму то горшала, то лепшала. Калі лепшала, дык ён усё ўсміхаўся... А гэта зноў палепшала, але я мала радуюся... Чую бяду...— цёця Галя плача.— Думаю: «Не, сёння не пайду дадому. Застануся каля яго...» Развіталіся нанач, але я не пайшла, засталася ў калідоры, села ў крэсла і сяджу. Сама не іду больш у палату, баюся, падыду і папрашу дзяжурную: «Зірні, міленькая, ці яшвы ён». Сходзіць, паглядзіць, кажа: «Жывы. Але не спіць. Ляжыць і пазірае ў столь. Думае». А пад раніцу, калі я ўжо і прыдрамала крыху, выбягае з палаты сусед. Мусіць, па дзяжурную, убачыў мяне, дык да мяне: «Цётачка, здаецца, памірае ваш Алесь Трахімавіч...» Я бегма туды. Бачу: туман у яго на вачах. Але пазірае на мяне, здаецца, пазнаў, што гэта я, зарадаваўся, працягнуў руку і гэтак нямоцна паціснуў яе. Хацеў, здаецца, падпяць маю руку яшчэ і пацалаваць, але не данёс, выпусціў... І заплюшчыліся яго вочы, ад твару адліла ўсякая чырвань... Навек...— прамовіла і зноў у плач.

«Божа! — падумаў Васілец, аглушаны гэтаю навіною.— Бедны Алесь Трахімавіч! Мілы Алесь Трахімавіч! Ну, чаму табе доля не дала яшчэ пажыць? Хай бы ты болей не працаваў, толькі жыў, быў побач. І то было б лягчэй — ты жывеш... Але няма... Як бы адразу нешта апусцела... Аж боязна: а як жыць, працаваць без Алеся Трахімавіча?..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x