Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ды няблага,— адказаў Васілец,— лепш за іншыя класы.

— Знаходзьце неяк на кожным уроку дзве-тры хвіліны і паўтарайце з імі правапіс, а то ўжо крыху і забылі некаторыя правілы...

Павел згодна паківаў галавою.

— Сёлета я нічога не зрабіў для іх...— самотна сказаў Алесь Трахімавіч,— ляжу ды ляжу тут...

— Ды ты не хвалюйся, Трахімавіч,— надаў голас і ён, Іван Сямёнавіч,— па рускай мове і Павел Мікалаевіч добра давядзе васьмікласнікаў да экзаменаў, выпусціць... А ты папраўляйся, хутчэй станавіся на ногі. Не думай...

— Хацеў бы не думаць, але...— Алесь Трахімавіч паківаў галавою, больш нічога не сказаў, але было вядома, чаго ён не дагаварыў: што ўсё яго свядомае жыццё прайшло ў школе, таму і нельга пра яе не думаць. Нельга не думаць пра сваю працу, боль, мару, радасць і свае трывогі ды спадзяванні...

— Тут мы вам...— сказала Ларыса Іванаўна, каб зноў развесяліць Алеся Трахімавіча, і раскрыла сумку, што трымала на каленях, дастала з яе слоік яблычнага соку, загортак цукерак і пячэння, паклала ўсё гэта на тумбачку.

Алесь Трахімавіч усміхнуўся, паківаў галавою ў знак удзякі, пасля інакш — з боку ў бок — хітнуў, што не трэ было столькі прывозіць, маўляў, у яго ў тумбачцы ўсяго мноства. А пасля, мусіць, каб не бянтэжыць маладых, паціснуў Ларысе Іванаўне, а пасля Паўлу Мікалаевічу рукі. Паціскаў правай рукой, а левая ўвесь час была пад коцам. І, відаць, яму нельга было ёю варушыць нават.

Паставіў на тумбачку слоікі з мёдам і смятанаю, палажыў яблыкі і ён, Іван Сямёнавіч, спытаў:

— Мжа, чаго другога яшчэ дастаць?

Алесь Трахімава махнуў рукою, што нічога яму болей не трэба, не трэба і лішніх клопатаў, не дастаў да рукі і пагладзіў яго па калене.

Івану Сямёнавічу стала добра і прыемна ад гэтага дотыку, зразумеў, што Зубок рады, што ён прыехаў сюды шчыра, з клопатам і спачуваннем.

Было добра ад думкі, што ўсё сваё, аддадзенае Міланькам жыццё пражыў з такім чалавекам, хацеў таго ці не хацеў, але век вучыўся ў яго самаму простаму — быць не толькі службоўцам, але і чалавекам...

— Таварышы, прабачце,— зазірнула ў палату і сказала ўрач у акулярах,— Алесю Трахімавічу трэба адпачыць...

Як відаць было па твары, Зубку вельмі не хацелася заставацца без іх, ляжаць, ён вельмі хацеў затрымаць іх, калі не пагаварыць болей, то хоць паглядзець на іх, але ўрач настойліва ківала ім, каб яны выходзілі — хвораму патрэбен спакой.

— Папраўляйцеся хутчэй, Алесь Трахімавіч,— разгубліваючыся, сказаў Павел,— а мы вас вельмі будзем чакаць у Міланьках.

— Будзьце здаровыя,— прамовіла Ларыса Іванаўна.

Але Трахімавіч усміхаўся, згодна ківаў галавою, падаў ім руку, падбадзёрваючы, падміргваў, што хутка зноў сустрэнуцца там, у Міланьках.

Як толькі Васільцы выйшлі, выйшла ўрач, Алесь Трахімавіч неяк адразу аслабеў, як патух — знікла з вуснаў усмешка, у вачах прапаў бляск,— і твар яшчэ больш пажаўцеў, стаў незнаёмы.

Іван Сямёнавіч, бачачы гэта, трывожна адчуў, што ў хворага засталося зусім мала сіл, здзівіўся толькі, як ён здолеў так многа бадзёра трымацца перад маладымі. Відаць, ён хацеў, калі што якое здарыцца неўзабаве з ім нечаканае і яны ўжо болей не змогуць убачыцца, то каб яны, маладыя, навек запомнілі яго такім — бадзёрым і непераможным...

— Цяжка табе? — спытаў Іван Сямёнавіч, сеў бліжэй да крэсла, на якім нядаўна сядзеў Васілец, зірнуў у твар, у выцвілыя вочы Алесю Трахімавічу.

Бадай, упершыню за пасляваенныя гады яны так — позірк у позірк — глядзелі адзін на аднаго, пазіралі шчыра, з цеплынёй і разуменнем.

— Не буду перад табою, Іван, таіцца...— зноў як прыліплым да паднябення языком прамовіў Зубок.— Кепну я хутка... Дух ёсць, а вось сіл няма...

Іван Сямёнавіч узяў з тумбачкі шклянку, дрыготкаю рукою паднёс яе да вуснаў Алеся Трахімавіча, той, паднімаючы галаву і дрыжучы ў шыі, глытнуў крыху, стомлена апаў на падушку, прыплюшчыў вочы і зморшчыўся ад нейкага, аднаму яму вядомага болю. Пасля перамог яго, аслабела паклаў руку на грудзі.

— Алесь...

— Не трэба, Іван...— перапыніў яго Алесь Трахімавіч.— Бачу: ты шмат пра сябе думаў. Нешта ўхваліў, нешта не ўхваліў. Але я ведаю адно: і ты жыў не дзеля сябе аднаго... Меў свой характар... Дык ці нам цяпер з табою пра нешта тое, няладнае між намі, гаварыць?! Сваёю і шматгадоваю маўчанкаю мы ўсё пра гэта сказалі... І табе цяжка цяпер: і ты страціў здароўе, згарэў на рабоце. Але не здавайся, не пускай вучобы на самацёк, пераадольвай стому. Некалі, як пойдзеш на пенсію, Васільца на сваё месца парэкамендуй, ён добра прадоўжыць... Маёй Галі даказвай, што папраўляюся, прасі, каб не бегала кожны дзень сюды... Калі памру, пахавайце ля бацькоў. І без прамоў... Ціха так, памаўчыце лепш і падумайце...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x