Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стараючыся ісці па цвердаватай, змацаванай лядком сцежцы, Таццяна Сяргееўна падышла да варот, паглядзела налева і направа на вуліцу, як саромеючыся на яе выходзіць.

На вуліцы ў каляінах ад машын і трактароў стаяла вада, падфарбаваная адталым сенам; на дарозе хадзілі куры, дзёўбалі адталае зерне. Высокі чырвона-агністы, з сінім пералівам у хвасце певень падышоў да лужынкі і пачаў піць талую ваду — спачатку смактаў, набіраў повен рот, пасля падняў галаву, заплюшчыў вочы і праглынуў. І так піў некалькі разоў.

Таццяна Сяргееўна, усміхнуўшыся, выйшла з варот, зірнула ўлева і ў тумане ўбачыла чалавека. Жанчыну. Па тым, што яна высокая, тонкая, пазнавала: гэта Лілія Іосіфаўна. Гэтаксама прагульваецца, любуецца вясной.

Таццяна Сяргееўна нібы не ўбачыла і не пазнала Ліліі Іосіфаўны, павярнулася і хутка пайшла па вуліцы направа. Ішла гэтак хуткавата, пакуль не апынулася ля хаты, дзе раней кватараваў Васілец, а цяпер была тут маладою гаспадыняю Ірына Васільеўна.

Маладая гаспадыня якраз была на двары. У гумоўцах, у старой фуфайцы з крыху закасанымі і мокрымі рукавамі яна выходзіла з сянец і лёгка, амаль не нахіляючыся ў левы бок, несла ў правай руцэ старое вядро. Здаецца, за апошні месяц вельмі паправілася, пакруглела на твары ды пачырванела.

— Ого, вясну пачула!..— убачыўшы яе, Ірына Васільеўна прыпынілася і вось так пажартавала.

— А як яна,— адказала Таццяна Сяргееўна, падышла, цмокнула ў шчаку сяброўку.— Я ўсё новае мігам чую... Усе ж вы кажаце, што я вельмі паэтычная...

Пажартавала і з усмешкаю, і са здзіўленнем зірнула на мокрыя Ірыніны рукі, якія былі нядаўна ў малацэ і да якіх прыліплі звараныя крупы, паглядзела на сяброўчын твар, на лбе якога была відаць плямінка ад сажы.

— Якая ты сёння прыгожая! — з захапленнем прамовіла Ірына Васільеўна.

— А хіба я заўсёды не такая?

— Такая, але сёння інакшая.

— Вясна, мілая, вясна! — усміхнулася задаволеная Таццяна Сяргееўна.— А ты, мілая, прабач, канечне, але ты цяпер самая сапраўдная сяляначка. Словам, маладая гаспадыня. Надта і не скажаш, што настаўніца...

Ірына Васільеўна пачырванела, збянтэжылася.

— Хадзем, я пакажу табе мілае цялятка...— пасля раптоўна перамяніла гутарку.

Таццяна Сяргееўна, калі пачула гэта, зноў усміхнулася, але падалася следам па адталым двары да блізкага цёмнага хлява. Ішла і баялася пабрудзіць боты.

Калі Ірына Васільеўна адчыніла хлеў, дык з яго дыхнула непрывыклым і непрыемным для Таццяны Сяргееўны цяплом ды пахам. Яна зморшчылася, прыпынілася ля вушака і ўбачыла цесныя загарадкі, у якіх стаяла высока, аж пад столь, карова, былі свінні, а ў маленькім куточку справа ўверсе якога было седала для курэй, стаяла маленькае бела-чорнае цяля, якое затанцавала, калі ўбачыла Ірыну Васільеўну з вядром.

Тая перанесла праз загарадзь вядро, перагнулася, усадзіла ў пойла руку — цяля боўтнула мызу ў вядро, аж забяліла лоб, выхапіла, а пасля зноў, ужо асцярожней, апусціла галаву, злавіла, мусіць, Ірыніны пальцы, укленчыла на пярэднія ногі і пачало смактаць, таўчучы ў вядро і махаючы хвосцікам.

— Хадзі, зірні, якое міленькае! — паклікала яе Ірына Васільеўна.

— Я, Ірачка, каровы баюся...— усміхнулася Таццяна Сяргееўна і ў хлеў не пайшла.— Гаспадарнічай, я цябе ля ганка пачакаю...

Адышлася да плота, дзе быў бялейшы снег, доўга чысціла боты — тапталася ў снезе.

«Не, я ніколі не выйду за вясковага замуж,— падумала сама сабе,— за інтэлігента, які не мае гаспадаркі, яшчэ можна выйсці, а вось за такога Пецю — не...»

— Вылізала во вядро так, што аж блішчыць! — з задавальненнем сказала Ірына Васільеўна, вярнуўшыся з хлява.

— Як сказалі б крытыкі, спрадвечная радасць сялянкі...— пажартавала Таццяна Сяргееўна.— Ты, мусіць, ля дому лепш любіш рабіць, як у школе?..

— Люблю, бо прывыкла...— прызналася Ірына Васільеўна.— І да школьнай работы ўжо прывыкаю...

Пасля яна гэтаксама патапталася па свежым снезе, запрасіла заходзіць у хату. У сенцах Ірына Васільеўна разулася і ў тоўстых, відаць, звязаных гаспадыняю з воўны шкарпэтках падалася ў хату.

Ля стала на кухні сядзеў гаспадар і, пачапіўшы на нос акуляры, чытаў газету, ля печы стаяла і парадкавала гаршкі гаспадыня.

— Астатняе я ўжо сама, Ірачка, зраблю, а ты пасядзі з госцяю,— адказаўшы Таццяне Сяргееўне на прывітанне, ветліва прамовіла гаспадыня нявестцы.

— Памагу, мама, хутчэй будзе,— адказала Ірына Васільеўна, выліла з вялікага гаршка ў свіное вядро ваду, размяшала таўкачом.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x