Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У невялікай Зубковай хаце і ўночы, і вось цяпер, удзень, было цесна: сабралася шмат народу. З усіх бліжэйшых вёсак. Сваякоў, сяброў, а найбольш — знаёмых. Старых, сталых і маладых.— Шмат — надта дзяцей — стаяла ў сенцах, на дварэ.

Алесь Трахімавіч — у чорным касцюме, у белай кашулі, са складзенымі на грудзях бледнымі, з сінімі жыламі рукамі — ляжаў у труне пасярод пакоя. Застылы, бледна-жаўтаваты твар яго быў, здаецца, мала і зменены.

«Як і жывы Алесь Трахімавіч,— думаў Васілец, стоячы з Ларысаю і пазіраючы на нябожчыка. Ля яго, ля крэсла, на якім стаяла і гарэла свечка, стаялі на каленях і плакалі цёця Галя, рослы сын і гэтакая ж рослая дачка гаспадароў.— І такі ж твар адухоўлены. Нібы задумлівы. Пра тое, як яшлося, як яшчэ жыць... І, здаецца, крышку гарэзны: Алесь Трахімавіч ніколі не паказваў, што яму цяжка, што ён сумуе... Паглядзіш век на яго і здзіўляешся: невычэрпная крыніца радасці, натхнення, бадзёрасці... Аж, выходзіць, вычэрпная: усё, выходзіць, на зямлі не вечнае...»

Балелі ногі, балела галава: усе настаўнікі — а з імі Васілец і Ларыса — былі тут і ўночы. На хвілінку схадзілі дадому памыцца, крышку перакусіць і вось зноў вярнуліся — праводзіць калегу ў далёкую дарогу. На вечны спачын.

Васілец зірнуў лявей і правей труны: там стаялі Іван Сямёнавіч, Вяртун і Вольга Піліпаўна. У мужчын слёзы на вачах, Вольга Піліпаўна плача наўзрыд, кусае вусны. Амаль увесь час хустачкі ля вачэй Ліліі Іосіфаўны, Маі Сцяпанаўны і Ірыны Васільеўны. Моршчыліся, раз за разам выціралі слёзы такія, здавалася, спакойныя, як Уладзімір Пятровіч і Таццяна Сяргееўна... Уткнуўшыся ў яго плячо, плакала Ларыса. Наўзрыд.

І Васілец чуў: сціскаецца нешта ў горле, душыць і наступае такі адчай, такі боль, што няможна больш вытрываць. Хочацца закрычаць, а то нават і завыць і пайсці. Пайсці куды глядзяць вочы. Далей, далей ад такога гора. Але ногі як прыраслі. Ды і ведаеш: нікуды не пойдзеш. Слёзы з вачэй. Як ручайкі. Туманяць, засланяюць вочы. І нясцерпны боль: ну, чаму так? Мілы і родны Алесь Трахімавіч!

«Выходзіць, усё на свеце не вечнае,— зноў і зноў думаў пра гэта, што сёння найбольш уразіла, было неадчэпным.— Маладосць, каханне, радасць, праца, шчасце, словам, жыццё... Значыць, і я не вечны, а смяротны. Прыйдзе некалі час — і я вось так буду ляжаць, і мяне не будзе... Страшна! Вельмі страшна нават пра гэта падумаць! Але ж гэта вечна. І жыццё не прападзе: нехта прыйдзе на тваё месца малады, здаровы. Выходзіць, цяпер нам, маладым, трэба рабіць за Алеся Трахімавіча. І не горш. Горш няможна: тады ўсё ў Міланьскай школе пойдзе назад... А як працаваць лепш за такога майстра, якім быў Алесь Трахімавіч? Значыць, трэба шмат думаць, шукаць, дзярзаць. Працаваць лепш, чым працаваў дасюль. Разумней, больш, з большаю ахвотаю і любоўю. Аддаваць усяго сябе школе... Калі хочаш пайсці па сцяжыне Алеся Трахімавіча і не занядбаць яго справу, калі хочаш і сам пакінуць добры след у жыцці... Вось так. Здаецца, я вельмі пасталеў за гэтую бяссонную ноч, паразумнеў, многае адчуў і зразумеў у такім простым, але і вельмі нялёгкім жыцці, упершыню адчуў: няпроста яго пражыць. Напраўду, мудра кажуць: жыццё пражыць — не поле перайсці. Але вось Алесь Трахімавіч здолеў разумна пражыць сваё жыццё, хоць сам не раз казаў: можна было і іначай, яшчэ больш удумней, жыць... Дык вось якое яно ўсё няпростае гэтае простае!..»

...Сабраліся хаваць Алеся Трахімавіча пасля полудня.

Калі Іван Сямёнавіч, Міхась Рыгоравіч, яшчэ два вяскоўцы паднялі трупу на плечукі і паціху пайшлі з хаты, цёця Галя — ужо ў кажушку, у ботах, пастарэлая і пасівелая за апошнія суткі, з чырвонымі вачыма — зноў адчайна і жалобна загаласіла, учапілася за труну.

— Каму ты, Алеська, кніжачкі гэтыя пакідаеш, як яны будуць без цябе? — плакала яна.— Як жа хатка гэтая будзе без цябе, як жа я буду жыць?

Яе супакойвалі, прасілі так не адчайвацца, «бо ўсё роўна Алеся Трахімавіча не падымеш ужо», яна і сама гэта добра разумела, але галасіла і галасіла. Калі праз натоўп, які расступіўся, вынеслі трупу, цёця Галя плакала, прыгаворвала, а пасля спатыкнулася і ўпала ля парога. Павел, які ішоў крышку ззаду, першы праціснуўся, падхапіў яе пад рукі, адчуўшы, якая яна цяжкая, прыхіліў на лаўку, убачыў, што цёця Галя белая-белая на твары, з заплюшчанымі вачыма.

Людзі -закрычалі — і ў хату ўбег гаспадароў сын, хуценька дастаў з кішэні загадзя пакладзеную туды бутэлечку нашатыру, адкаркаваў яе, паднёс маці да носа. Тая раскрыла рот, пасля чмыхнула і расплюшчыла вочы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x