Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра, Алесь,— прашаптаў Іван Сямёнавіч, сціснуў яго руку, здзівіўся, якая яна халодная.— Ты — чалавек!.. Не спяшаюся хаваць цябе, але рад, што жыў і працаваў з табою!..

Алесь Трахімавіч, каб перапыніць, мусіць, яго гэтыя гучныя словы пра тое, што ён мог сказаць прасцей і больш па-чалавечы, паклаў яму руку на шыю, прыгарнуў, прыціснуў яго лоб да свайго.

Іван Сямёнавіч нечакана падумаў, што не так, можа, Алесь Трахімавіч засаромеўся за гучныя словы, як — стары сябра і многагадовы калега — ужо развітваецца з ім...

— Едзьце...— прашаптаў Алесь Трахімавіч, лагодна паляпаў па плячы, усміхнуўся.

— Ну, папраўляйся! — не вельмі верачы ў свае словы, сказаў Іван Сямёнавіч, пацалаваў старога калегу ў шчаку і, амаль хістаючыся, са слязьмі на вачах, выйшаў з палаты.

7...

На пачатку халаднаватага — з раптоўнымі марозамі-пекунамі, са снегам — красавіка неяк незаўважна пасля, лічы за адну ноч, пацяплела. Аслабеў холад, на снег апаў густы туман — і пачалася, здаецца, самая вялікая адліга.

Сёння ўжо трэці дзень трымаўся туман, чулася веснавое цяпло — снег прападаў амаль на вачах. Спачатку сцёк вадою са стрэх, праталіўся ля прызбаў, ля камлёў дрэў, а пасля і на полі — на ўзгорках. Стаў зярністы-зярністы, амаль, лічы, без вады.

Таццяна Сяргееўна вельмі ўзрадавалася, што па-добраму пачалася вясна: у гарадскіх школах закончыліся ўжо вясновыя канікулы, і вось-вось яны, канікулы, павінны былі пачацца і тут, у вёсцы. Тады яна з'ездзіць дадому, а таксама і ў сталіцу. Сустрэнецца з роднымі, сябрамі, сходзіць ва ўсе тэатры.

Сёння, нядзеляю, яна позна спала, пасля яшчэ доўга ляжала, песцілася ў цёплай пасцелі: учора позна пайшлі ад яе хлопцы, якія прыехалі на выхадныя з раённага горада ў Міланькі, тлумілі ёй галаву «раённымі» жартамі.

Спачатку не ведала, што будзе сёння рабіць. Пасля абдумала, што позна ўстане, паснедае, пачытае новую кнігу, потым прыбярэцца і пагуляе на дварэ, вечарам падасца ў вішнёўскі клуб, дзе павінны быць, як і ў кожныя выхадныя дні, танцы. Неяк, словам, пражыве ўжо доўгі вясенні дзень. Толькі адно сабе наперад наказала: паменей знацца са Сліжам, які апошняю парою ліпне да яе. Нашто ён ёй: жанаты, ды яшчэ з такою злоснаю жонкаю?! Ды і Сліж не той, пра каго можна марыць...

Яна паднялася, заслала пасцель, тады накінула на сябе халат і, не зашпільваючы яго, падышла да люстэрка, паглядзелася. Убачыла, што пасля ночы, пасля сну, пагусцелі ў куточку вачэй маршчынкі, сабраліся яны і ў куточку вуснаў.

«Трачу пакрысе свежасць, маладосць,— падумала яна.— А мне ж яшчэ толькі дваццаць чатыры! Што ж тады будзе ў трыццаць? Не, трэба болей шанавацца, сачыць за сваім тварам, бо хочацца доўга быць маладой, свежай і прывабнай».

Адчуваючы, якія слабыя ў яе рукі, ёсць млявасць ва ўсім целе, паспрабавала раз-другі прысесці і ўстаць, памахаць рукамі, ды тут жа паленавалася. Падалася ў сенцы мыцца.

Чэрпала кубкам з вядра ваду, ліла сабе на рукі, мыла твар — і ад холаду адчула бадзёрасць.

Есці зусім не хацелася, ды і яна рашыла, што сёння трэба крыху пагаладаць: учора хадзіла ў магазін, узважвалася на складзе і ўбачыла, што набрала, як сама лічыла, лішнія два кілаграмы. Выпіла толькі шклянку кіслага малака, дастала з печы і з'ела адну катлету і адзін блін, што стаялі за засланкаю.

Вярнулася ў лепшую палавіну хаты, стала ля люстэрка і пачала яшчэ пільна-пільна разглядаць свой твар. Вырвала некалькі валасінак, што раслі вышэй тонкай дужкі броваў, счысціла ўчарашнюю туш, паклала асцярожна новую, папудрылася і падфарбавала вусны. Расчасалася — і ўжо спадабалася сама сабе. Скінула халат і надзела чырвоную крымпленавую сукенку, зноў падышла да люстэрка — і яшчэ болей была сама сабе даспадобы. Падміргнула сабе і ўсміхнулася.

«Яшчэ ўсё вельмі добра,— падумала.— Няма тут нікога прыгажэй за мяне...»

На стале ляжалі дзве кіпы сшыткаў — рабочыя і кантрольныя, ляжаў ля іх тоўсты блакнот для планаў. Але садзіцца цяпер, пры такім добрым настроі, і брацца за работу не хацелася. «Вазьмуся за ўсё гэта ўвечар. Цяпер выйду на двор, пагуляю».

Абула чорныя аўстрыйскія боты з цёплымі і мяккімі ўсярэдзіне халяўкамі, надзела ўжо вясенняе паліто, на галаву нічога не накінула. Выйшла з хаты, замкнула яе і ў дамоўленым з гаспадыняю месцы схавала ключ.

На дварэ было туманна — не бачна нічога за крокаў дзесяць. Звонка капала вакол вада: падала і з мокрых стрэх, і з дрэў, і нябачна, але чуйна падавала голас і пад снегам. Паветра было мяккае, лагоднае, можа, толькі залішне сыраватае; ногі глыбока правальваліся ў рыхлым снезе, і ў слядах адразу паказвалася зеленаватая вада.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x