Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Як я люблю яблыкі!..— пачуў ён, як Ларыса Іванаўна шаптала Паўлу Мікалаевічу.— Ведаеш, я цяпер вельмі люблю зелень, люблю салёнае...»

«Будзем купляць...» — шэптам адказаў Васілец.

«Вось што...— падумаў.— І Васіліны ўжо хутка стануць бацькамі... Яшчэ маладыя зусім — і бацькі... Хутка сталеюць людзі... І старэюць... Яны, праўда, гэтага яшчэ не ведаюць, а я ўжо ведаю... Яны, пэўне, думаюць, што будуць век такія: маладыя, дужыя, прыгожыя. Аж не... Не паспееш азірнуцца, пажыць, а да цябе ўжо старасць завітае. Калі добра падумаць, хутка шэсцьдзесят мне, а я ж, па-добраму, яшчэ і не жыў... Век усё марыў: ну прыйдзе нарэшце час, і я зажыву. Думаў так, калі быў зусім малады, калі вучыўся, пачаў працаваць. Так марыў, калі ажаніўся з Вольгай і мяне хутка забралі ў армію, так думаў, калі ваяваў, а потым, адразу пасля вайны, пачаў і настаўнічаць. Увесь час жыў надзеяю: вось пройдзе яшчэ крыху гадоў, абудуемся, падгадуем дзяцей, пабагацеем, яшчэ лепш навучымся працаваць — і тады ўжо будзе тое, пра што марыў, чаго чакаў... Аж во... І абдаваўся, і дзяцей пагадаваў, пусціў у людзі, але... Маладосць прайшла, прыкаціла аднекуль праклятая старасць... Падумаеш-падумаеш калі і становіцца крыўдна: мусіць, не так я пражыў, не так прайшлі мае маладыя гады... Не жонцы, не сям'і, не сабе я іх прысвяціў, як прысвячалі другія, а аддаў школе, сельсавету, калгасу. Што не сабе аддаў — такой бяды. А вось, што мала аддаў маладосці жонцы, сям'і, іншае... Кепскі я быў муж, бацька. Дзеці нібы без мяне выраслі, без майго вока, без маёй ласкі. І гэта цяпер відаць. Вось прывязе дадому дзяцей старэйшая дачка, а я, такі дзед, і не ўмею гуляць з немаўляткамі... Жонка ўмее, а я не. Вось і думаеш парою: жыццё ўсё ж нейкае бязлітаснае. Забірае ад цябе маладосць, сілу. Да апошняй кроплі. А як забярэ ўсё, тады ты яму не трэба. Але яно змусіць цябе тады добра падумаць: як ты жыў, што ты рабіў? Думай, перажывай, але ўжо нічога не паправіш. Хіба што іншых вучы, як жыць...»

— Ну, як лепш жыць, моладзь: сямейнымі ці халасцякамі? — Іван Сямёнавіч павярнуўся да Васільцоў, усміхнуўся.

Яны абое з сорамам усміхнуліся і нічога не адказалі.

— Нe ўведалі яшчэ? Нічога, уведаеце. На гэта ваша пара...— сказаў са спачуваннем.— Канечне, вам з усіх нашых маладых сямейных пар цяжэй, бо вы ідзіце ў жыццё толькі самі, без нічыёй дапамогі, пачынаеце не на гатовым, як вось мае маладыя, а на пустым, лічы, месцы. але гэта і лепш. Раней пройдзеце жыццёвую загартоўку. Пасталееце і памудрэеце. Пройдзеце, так сказаць, выпрабаванне цяжкасцямі, чаго якраз цяпер не хапае каторым нашым маладым... Добрая цяпер у вас пара. Цудоўная, непаўторная пара! І пастарайцеся пражыць яе мудра... Хоць,— усміхнуўся,— якая мудрасць у маладосці! Памудрэеце, калі пастарэеце. Як я во цяпер...

Яны ўжо не з усмешкай, а неяк са здзіўленнем зірнулі на яго, і ён здагадаўся, пра што яны цяпер думаюць. Яны, відаць, лічаць па-маладому, што адны толькі яны кахаюць, ведаюць, што такое каханне, шчасце, страсці, а нехта другі (тым болей ён, стары) гэтага не ведае.

— Так, так,— паківаў ён галавою, думаючы: «Дзеткі вы, я больш забыўся, як вы ведаеце...» — Не ўбачыў я, калі прыйшла мая старасць, усё думаў, што я яшчэ малады, яшчэ ўбачу тое шчаслівае, пра што век марыў... Вам, можа, гэта дзіўна ўсё слухаць ды незразумела, але...

Але ён рашыў не гаварыць усяго: ці варта бурчаць ды маркоціцца па-старому, калі ў іх не гэта, а зусім іншае — сваё, маладое, радаснае і шчаслівае — у галаве... Ды і нельга без пары многага зразумець, пакуль многага не пабачыш, не перажывеш...

Ён, адчуваючы, як настыла паліто, прабіраецца мароз да спіны, шчыпле за рукі і шчокі, паглядзеў на краёк поля, па якім бегла і распаўзалася замець, ківаліся перамёрзлыя верхавінкі сухадзяроўкі і асоту, сыпалі долу труху, якую вецер гэтаксама гнаў па полі.

У лесе — спачатку ў маладняку, а пасля ў патаўсцелым і ўкаранелым — стала цішэй, а ў старым сасновым бары зусім зрабілася ціха, і ў гэтай звонкай цішыні было чуваць, як шуміць у высокім голлі і верхавінах вецер, гудзе, коціцца валам. Лёгкі, хуткі, без снегу.

Снег быў на зямлі, на невысокіх елках і ядлоўцы, ляжаў пластом; на суках і тонкіх ствалах асін, вольхаў, абгрызеных зайцамі, прыкарэў — і нават, калі паблізу з лапкі, спалохаўшыся іх, зляцела сініца, драпнула нагамі, то ён увесь не зваліўся долу, толькі пасыпалася ўніз верхняя мяккая крупа.

Адчуваючы спакой і велічную цішыню ў старым сасновым лесе, спакайнеў і ён, Іван Сямёнавіч, як ніколі, адчуваў, што ўсё гэта вечнае. Было да яго, ёсць і будзе, бо вечнае і жыццё, толькі новыя ў ім прадаўжальнікі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x