Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я думала, што вы сёння не прыйдзеце,— сказала яна нейкім незадаволеным шыпячым (не было ўсіх зубоў) голасам.— Узяла ды і пацягнулася на цілівізер...

— Нічога,— сказаў Павел, неяк саромеючыся чагосьці гаспадыні.— Мы не многа чакалі.

Гаспадыня моўчкі дастала з кішэні ватоўкі ключ на доўгай вяровачцы, адамкнула сенцы і сама першая падалася туды, нічога ім не сказаўшы.

Павел, адчуваючы, як яму становіцца непрыемна, гэтаксама моўчкі ўзяў клунак і чамадан, прапусціў уперад Ларысу з рэчамі і падаўся ў хату, у якой ужо гаспадыня запаліла святло — маленькую слепаватую лямпачку, што цьмяна асвятляла невысокую задымленую печ, вілачнік ля яе, стол ля акна, старую, падгнілаватую падлогу.

Ля вушака, там, дзе быў выключальнік, былі ўбіты ў сцяну замест вешалак чатыры тоўстыя цвікі, на якіх вісела цяпер гаспадыніна гаспадарчае апрананне.

Яны зайшлі і пасталі з рэчамі, не ведаючы, што рабіць у хаце, у якой былі ўсяго два разы па некалькі хвілін: першы раз прыходзілі з цёцяю Галінаю, якая разам з Алесем Трахімавічам напытала ім гэтую адзіную кватэру, гаспадыня якой згадзілася ўзяць іх, сямейных, да сябе, прыходзілі дамаўляцца і другі раз сёння пасля школьнай працы, калі забягалі сказаць, што прыйдуць сюды вечарам. Гаспадыня, адзінокая, незамужняя і, як гавораць людзі, нелюдзімая старая жанчына, ваўчкавата пазірала на іх і іх рэчы.

— Дык мы будзем распакоўвацца? — запытаў Павел, адчуваючы, што Ларыса разгубілася і, мусіць, не рада, што трапіла сюды.

— Ну...— буркнула Анця, а сама прысела на столаку.

Павел паставіў долу чамадан, клунак палажыў на лаву, скінуў паліто, павесіў яго на цвік, памог распрануцца Ларысе.

Ларыса, якая гэтаксама зняла толькі паліто, засталася ў ботах і шапачцы ды шарсцяной чырвонай сукенцы, адчыніла сумку, дастала з яе пляшку віна і загорнутую ў газету ежу — яшчэ вясельныя хлеб, каўбасу, катлеты, гуркі.

— Замочым наша кватаранцтва! — усміхнулася яна, разлажыла ўсё гэта на газеце на стале.

Гаспадыня, усё яшчэ хмурная, з насунутымі на вочы лахматымі бровамі, з вялікім носам і вузкім падбародкам, моўчкі распранулася, ускінула сваю тоўстую ватоўку на печ, засталася ў валёнках, ватных штанах, спадніцы і цёплым світэры ды хустцы, падышла да паліцы і дастала адтуль шклянкі, з прыпечка — старыя, пачарнелыя відэльцы, зубкі ў якіх былі не ўсе.

— Ну, за ўсё добрае! — наліўшы ў шклянкі віна, сказаў Павел, хочучы неяк падвесяліць хмурную гаспадыню.

Тая моўчкі выпіла, узяла рукою кавалак хлеба, катлеціну і пачала закусваць. Павел і Ларыса зусім не хацелі есці, то не дакрануліся нават да ежы.

Ларыса паднялася са столака, адчыніла чамадан, узяла невялічкі пакуначак, што ляжаў зверху, і падала яго гаспадыні.

— Гэта вам, цёця,— мякка сказала яна.— Шыйце Што і насіце на здароўе!

Тая выцерла аб ватовікі рукі, узяла падарунак, разгарнула белую паперу і, усё яшчэ едучы, паглядзела на адрэз шарсцянога матэрыялу, разгледзела яго на два бакі, памацала пальцамі і зірнула нават праз яго на святло. Не ўсміхнулася, нічога не сказала, але відаць было, як падняліся крышачку ўверх яе бровы — і з твару прапала ранейшая насупленасць, у вачах гэтаксама з'явілася нейкае цяпло.

— Тут болей, як на сукенку,— нарэшце лагодна сказала Анця,— яшчэ і застанецца...— і ў гэтых словах, мусіць, была і яе падзяка.

— Дык нам можна раскладацца? — спытала ў яе крыху павесялелая Ларыса.

— Дык ідзіце,— сказала гаспадыня, кіўнуўшы на лепшую палавіну хаты.

Ларыса падняла клунак, пхнула ім у другую палавіну хаты дзверы. Следам за ёю, несучы два чамаданы, падаўся Павел, падаўся першы раз у гэты пакой. Адразу адчуў, што ў ім вельмі холадна, хоць справа, ля печы, і бачылася высакаватая белая грубка.

За імі зайшла гаспадыня, запаліла святло — гэтакую ж, як і на кухні, маленькую матавую лямпачку.

Пакойчык быў невялікі і вельмі сціплы. Стол у кутку, насупраць, правей ад яго, драўляны ложак, чыста засланы, за ім, у другім кутку,— куфэрчык, на якім вісеў вялікі замок, і справа, за грубкаю, бачыўся вузенькі тапчанчык, засланы саматканаю дзяружкаю.

Анця моўчкі падышла да драўлянага ложка, згарнула з яго тры высокія падушкі ў белых наўлечках, жаўтаватае пакрывала і белае прасцірадла, даючы ўжо ім гэты ложак у карыстанне.

— Дзякую,— сказала Ларыса і пачала выкладаць на матрац свой скарб — сваё адзенне і яшчэ раней, у дзяўчатах, прыдбаную пасцель.

— І з гэтага вы жыць пачынаць будзеце? — нечакана запытала гаспадыня, якая стаяла побач.— З чамаданчыкамі ў руках?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x