Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзінец задраў галаву, прыжмурыўся і загледзеўся.

— Знішчальнік...— сказаў ён.— Во скорасць, вышыня!

— А ты хацеў бы стаць лётчыкам? Вось так лётаць, берагчы краіну?

Адзінец апусціў галаву. Маўчаў.

— Я ў лётнае вучылішча не паступлю,— потым уздыхнуў.

— Чаму?

— Ды я... Самі ж ведаеце, якія ў мяне ацэнкі... Па мове, па матэматыцы і фізіцы...

— Ты здаровы і дужы, разумны — гэта самае галоўнае...— сказаў Васілец.— А ўсё астатняе можа і прыкласціся... Толькі трэба табе пастарацца. Можаш рамантаваць матацыклы, тэлевізары, пральныя машыны, дык чаму не можаш ведаць на «5» фізіку? Можаш. Як можаш мець «5» і па матэматыцы, лепш пісаць і дыктоўкі, ізлажэнні, сачыненні...

Адзінец маўчаў.

— А можа, усё ж паваюем за тваю мару? Як, Адзінец? — і Павел паклаў яму, росламу, руку на плячо.— Сам жа ведаеш: я гатоў табе заўсёды памагаць. А па фізіцы папросім, каб Таццяна Сяргееўна памагла... Ну, як? Маеш ты волю, волю мужных людзей, ці не маеш яе, адступіш ад свайго?

— Я хацеў бы, але...

— Ніякіх але, чуеш? — ляпнуў яго па плячы Васілец. — Значыць, пачынаем яшчэ большую даваць табе нагрузку, каб ты змог паправіць і тое, што запусціў, і заадно пайсці наперад... Твая перамога — і мая перамога... Пойдзеш у другую школу, у дзевяты клас,— і тады, калі хочаш, буду памагаць... І — абы стараўся — усяго даб'ешся...

Са смехам, з гоманам пад'язджалі астатнія сямікласнікі. Васілец крышку адвярнуўся, але паспеў прыкмеціць: Адзінец усміхаецца...

Ірына Васільеўна вярталася з сесіі, спяшалася дадому.

Аўтобус не хадзіў у Міланькі, але, на шчасце, удалося трапіць на спадарожную машыну.

...Дарога за горадам, як толькі скончыўся асфальт, пагоршала. Машыны даўно ўжо тут расцерлі не толькі снег ды лёд, але і зямлю. Перамяшалі яе, нарабілі глыбокіх каляін. І ў іх стаяла вада.

Машына ледзь паўзла, хвілінамі так ціха краталася, што, здавалася, стаяла на месцы.

Пасля, у лесе, памчаліся.

Жанчыны-спадарожніцы, нагаманіўшыся, памёрзшы, замаўчалі. Змерзла і Ірына Васільеўна. Надта ў ногі.

Мінулі поле, пад'ехалі да слупа, на якім гойдалася на адным цвіку сіняя таблічка з белымі літарамі «Міланькі». За гэтым слупам амаль адразу была сядзіба Пецевага бацькі.

Як Ірына Васільеўна і баялася, убачыла ў надворку Пецевых бацькоў. Маці стаяла з пустым вядром і пазірала на машыну, а бацька ішоў к хаце і нёс бярэмя дроў, гэтаксама стараўся, паварочваючы галаву, глянуць на грузавік. Відаць, прыкмецілі яе. Яна ж угнула галаву да брызенту і аж заплюшчыла вочы.

— Не стыдзіся,— заўважыўшы гэта, пажартавала яшчэ маладая суседка.— Відаць жа, ужо скора прыйдзеш сюды гаспадыняю. І калі будзе браць, дык не глядзі, што ты настаўніца, а ён просты хлопец, ідзі: і бацькі гаспадарлівыя, добрыя людзі, і ён, Пеця, файны хлопец. За ім не прападзеш, паняю будзеш жыць.

Ірына Васільеўна маўчала, толькі з сорамам пасміхалася. Але была рада, што так гавораць і пра Пецю, і пра яго бацькоў.

У вёсцы машына прыпынілася ля суседчынай хаты. Тут злезла і Ірына Васільеўна, прайшла крыху па вадзяністай вуліцы і павярнула ў свой двор.

Таццяна Сяргееўна, якая была ў трыко і ў цёплым світэры, сустрэла яе ў парозе сянец. Пацалавала ў шчаку, ўзяла з рук чамадан і сама панесла яго ў хату.

— Нарэшце прыехала! — абрадавалася тая.— Каб ты ведала, як я тут ссумавалася адна без цябе! Ледзь не здзічэла. Ну, як сесія?

— Ды добра,— адказала Ірына Васільеўна.— А ў цябе што новае?

— Што тут, мая мілая, новае? — махнула рукою Таццяна Сяргееўна.— Усё старое і нецікавае. Школа, дзеці, кватэра, сшыткі, спрэчкі з Іванам Сямёнавічам і яго жонкаю... Хоць і ёсць такія-сякія, мая мілая, павіны. Міхаіл Апанасавіч распісаўся з Кацяю, гавораць, што падалі ў сельсавет заявы Басніец і Усціновіч, а Мая Сцяпанаўна стала ўжо гэтакая замужняя... Але ўсё гэта такое дробнае. Не тое што там, у сталіцы... У кіно хадзіла, у тэатры?

— Нікуды не хадзіла, бо вучыць трэба было,— адказала Грына Васільеўна, спакойна выслухаўшы ўсе навіны, якія былі не такімі ўжо навінамі: іх можна было чакаць і раней. Разулася, убачыла, што шкарпэткі мокрыя, хоць бяры іх і выкручвай.

— З хлопцамі пагуляла? — дапытвалася Таццяна Сяргееўна.

— Абы-што,— з незадавальненнем прамовіла Ірына

Васільеўна, пакрыўдзілася, што Таццяна Сяргееўна гэтак пра яе думае.

— Чаму? — як здзівілася тая.— Дарэмна, зусім дарэмна, мая мілая. Быць далёка і не гульнуць? Кепска, кепска. Твой бы Рамэо ціхманы нічога і не ведаў бы. Ды ён яшчэ дзіця, каб у чым разабрацца... Можаш весяліцца — весяліся...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x