Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ірына Васільеўна зморшчылася, нічога не адказала. Затаіла крыўду.

— Ну прабач, мілая,— Таццяна Сяргееўна прытулілася да яе пляча.— Жыві як умееш. Не крыўдзься: нешта сёння я вельмі злосная, хачу з некага кпіць... Што ты смачненькага прывезла са сталіцы?

Ірына Васільеўна адчыніла чамадан, дастала загорнутую ў паперу каўбасу, булку ўкраінскага хлеба, пачку цукерак, пірожнае.

— Малайчына, мілая! І пра мяне думала...— усміхнулася Таццяна Сяргееўна, цмокнула яе ў шчаку, адразу ўзялася за прысмакі.

Ірына Васільеўна пабралася на печ — пагрэцца. Залезла, адгарнула адзенне і паставіла на гарачую ляжанку ступні ног. За ёю ўзлезла і сяброўка, смачна ела каўбасу і хлеб.

...Пеця прыйшоў увечар.

На гэты раз прыйшоў адзін, бо дасюль стараўся прывесці каго за кампанію, мусіць, каб было смялей. Але зайшоў з сорамам, чырвоны, што бурак.

— Заходзьце, мілы, заходзьце,— запрасіла яго Таццяна Сяргееўна, памагла яму скінуць паліто, павесіць, запрасіла яго сесці на канапе.

А пасля сказала, што ёй трэба некуды схадзіць, і хутка апранулася, выйшла з хаты.

І Пеця, і Ірына Васільеўна — абое гэтак жа — бянтэжыліся: шмат-шмат сабралася ў іх на душы за ростань, але яны саромеліся сваёй шчырасці.

— Ну, як табе абышлося? — спытаў ён, кашлянуў у кулак, раз за разам папраўляў на белай кашулі гальштук, замахваў далонню назад, да патыліцы, мяккія валасы.

— Усё здала на «4» і «5»,— адказала яна, адчуваючы, што і да яе не прыходзяць патрэбныя словы. Толькі падумала, што ён жа хлопец, мог бы быць і смялейшы. Але во зусім нясмелы, аж залішне ўжо нясмелы.

Толькі праз паўгадзіны, калі яны то маўчалі, то перакідваліся адным-двума словамі, яна, у каторы раз праходзячы ля яго, сказала: «Цёмна, уключу святло»,— тады ён злавіў яе за руку і лёгка прыцягнуў да сябе.

Яна не ўпіралася, з радасцю прашаптала: «Што ты?»

Пеця, відаць, перасіліўшы сорам, страх, прыхіліў яе і пасадзіў побач на канапе, узяў яе руку ў абедзве свае.

— Я чакаў цябе...— прамовіў ён.— І пісьма чакаў, і цябе самую.

— Я не хацела пісаць, каб не ведалі...— адказала яна, адчуваючы, як да шчок прыплывае мяккая цяплынь, суха пячэ ў твар.

Ён, адчуўшы, што яна не ўцякае, сядзіць побач, асмялеў, прыхінуўся і пацалаваў яе спачатку ў шчаку, пасля ў куточак вуснаў.

— Я буду да цябе адзін хадзіць, добра? — запытаў ён.

— А хто ж табе не дае? — усміхнулася яна, адчуваючы, як ён мацней цісне ёй рукі.

— Саромлюся Таццяны Сяргееўны...— прызнаўся ён.— Яна такая, што як зірне, дык здаецца, бачыць наскрозь...

— Яна добрая, толькі гэта мала хто ведае,— прамовіла яна.— Не бойся яе. Яна зычыць толькі дабра. А што пазірае гэтак, кпіць, пасміхаецца — такі ўжо ў яе характар... Не такі, дзякуй богу, як у нас з табою, маўчуноў...

— Я не маўчун,— пагарэзнічаў Пеця, нечакана абняў яе.

— Смелы! — усміхнулася яна, але не адсунулася, гэтаксама прытулілася.— Уга, які смелы!..

— І буду смелы! — ужо напраўду асмеліўся Пеця, пасля асыпаў яе шчокі пацалункамі.— А як замуж вазьму, дык тады зусім буду смелы.

— Які замуж? — як здзівілася Ірына Васільеўна, але адчула, як соладка тахнула яе сэрца...

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

ЗІМА І ВЯСНА

1...

Пад канец лютага пачало нарэшце па-добраму выглядаць на зіму: насыпала многа снегу, разгулялася мяцеліца. Яна, ветраная і калючая, накруціла гурбы ля платоў, прымушала тоненька і сіратліва звінець шыбы ў вокнах, сумна гудзець драты, прымушала адчайна і самотна спяваць расшчэпленыя частаколіны ў плоце і ўсё несла, гнала аднекуль белы чысты снег, прыпыняла яго ля будынін.

Калі аднаго дня мяцеліца супакоілася, збегла за лясы, на дварэ паспакайнела, выяснілася і ўзяўся люты мароз. Ужо добра ён падхапіўся к вечару, пашчыпваў, а ноччу раз'ярыўся — бязлітасна пёк, выбеліў усё інеем, ляскаў у вуглах і плоце.

Шыбы акоп за першую ж такую марозную ноч замерзлі, абраслі тоўстым, на палец, слоем снегу, ад чаго доўга і днём было цёмна ў хаце. Раніцай, пры ўсходзе сонца, пры чырвоным небакраі, мароз зусім лютаваў; днём ярка і ўжо даволі цёпла свяціла нізкае сонейка, ад святла якога балюча для вачэй іскрыўся снег, у зацішку ўгравала, і там пакрысе адтаваў снег, капаў долу нясмелымі, нягучнымі кропелькамі. К вечару, калі сонца зніжалася, холадна чырванелася, гэтыя кропелькі прымярзалі і звісалі маленькімі і тоненькімі лядзяшкамі.

Адным з такіх апошніх дзён лютага, дзён светлых і цёплых, калі вельмі хацелася выйсці з будынка на двор і пастаяць там, у Міланьскай школе быў прафсаюзны сход настаўнікаў. На сход гэты прыйшлі і госці — загадчык райана Давід Мойшавіч і Вертунова жонка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x