Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым выйшаў з саду, прытупаў да дрывотні. Адчыніў дзверы і зайшоў туды. Злева тры ці чатыры высокія кастры дроў, ля крайняга кастра грудка смалякоў у бярвенцах і пасечаных ужо на трэскі, справа грудка тоўстых ці сукастых непасечаных бярвенцаў. Праход чысты, без ніякага лішняга смецця, што не раз бывае ў чужых дрывотнях.

«Малайчына Галя! — надумаў пра жонку.— І бульбу выкапала, і сад, пчол дагледзела, і дровы знесла, каб не моклі, і да мяне ў бальніцу кожнага дня прыбягала... Калі яна, бедная, і адпачывала толькі? Мусіць, толькі ўночы, калі на якую гадзінку зводзіла вочы?»

У хлеў не пайшоў, толькі адчыніў дзверы і паглядзеў: усюды ў загарадках, на праходзе, быў парадак, як і заўсёды. Ён толькі ўсміхнуўся, кіўнуў спакойнай, добрай на малако Зязюлі, зачыніў дзверы і ўзбоч хлява і гуменца выйшаў на выган. Зялёны, чысты. Тут і яны, і сусед, што жыў непадалёку, сушылі сена.

Стаў. Прыслухаўся: недзе далёка пад Вішнёўку гудзеў трактар, ціха і настойліва, як авадзень. Шумела плыткае паветра, навяваючы тугу па страчаным цяпле і блізкім ужо холадзе.

Але вось наваколле нібы абудзілася, запоўнілася смехам, звонкімі галасамі: выбеглі са школы дзеці.

«Значыць, апошні перапынак... — падумаў Алесь Трахімавіч і не пазіраючы на гадзіннік.— Хутка будзе апошні ўрок — і дзеці пойдуць дадому. Трэба, значыць, і мне ісці дадому. Не трэба, каб дзеці бачылі мяне такім... Трэба заўсёды быць перад імі вясёлым, дужым, каб бачылі: ніколі і ні перад чым не трэба здавацца...»

Пастаяў і паслухаў:, вясёлыя, шчырыя дзіцячыя галасы поўнілі яго душу радасцю і ўцехаю. Здаецца, усміхаўся сам сабе.

Але вось стала ціха — пачаўся апошні ўрок. Вочы неяк самі пачалі пазіраць не ўдалеч, а бліжэй і запыніліся на ўтравелай падмуроўцы, на грудках пачарнелай цэглы — на былым дзедавым і бацькавым селішчы.

«Зусім маленькая была хатка,— падумаў.— Але жылі ў ёй дзед, баба, дзедаў брат-бабыль, бацька, маці і нас, дзевяцера дзяцей. Сёння з усіх толькі я адзін ацалеў... Дзед, баба і дзедаў брат сваёю смерцю памерлі, а астатнія... Жывымі спалілі немцы ў блакаду... За тое, што я быў у партызанах... Не вінаваты, але часта баліць сэрца, ные душа: не ўсцярог сваіх родных, не ўратаваў...»

Падумаў так і адчуў: зноў закалола сэрца. Аж бяжыць боль у скроні, у патыліцу.

«Хоць я і вучыў старых бацькоў, меншых братоў і сясцёр гаварыць усім, што я пайшоў у бежанцы, няма мяне тут, але ўсё роўна людзі ўведалі, што я нікуды не пайшоў, а тут, у партызанах, як і загадаў мне і іншым настаўнікам, старшыням калгаса і сельсавета райком... Нехта і шапнуў немцам... Адчуваў бяду, але не паспеў уратаваць... Вот і віна на ўвесь век... Хоць тады так заперлі нас у лесе, што з яго і мыш не магла выскачыць... Тады многія партызанскія сем'і спалілі жывымі, пабілі... Бацькоў. Івана Сямёнавіча гэтаксама... У Вертуна — брата, у Вольгі Піліпаўны — маці і сястру...»

Задумаўшыся, ён нібы зноў убачыў тую маленькую хатку з адным акенцам, з саламянаю пачарнелаю страхою.

«А як я пачаў падымацца на ногі, дык пачало мяняцца жыццё, ісці ўсё на лад. Усе тады думалі: ну, вот, можа, і зажывём нарэшце: скінулі цара, а потым і Часовы ўрад, вярнуліся з вайны дзедаў брат і бацька. Яны прывезлі не толькі ласункі, але і шмат дзіцячых кніжак з малюнкамі. Вот вечарамі іх і чытаў дзедаў брат, адзін з самых вялікіх грамацеяў у вёсцы.

«Па-нашаму напісана!..» — здзіўляўся дзед. Сам ён не ўмеў чытаць.

«Па-беларуску,— пасміхаўся дзед-бабыль,— гэтае «наша» і ёсць па-беларуску. Хутка так і ў школе будуць вучыць, як і мы тут гаворым... Вот наш Алеська пойдзе ў школу, дык ужо будзе вучыцца па-нашаму, па-беларуску... Хочаш, Алеська, павучыцца гэтак чытаць, як я чытаю? І яшчэ лепей?»

«Хачу!»

«Дык давай вучыцца... Вот гэта «а», вот гэтая чарачка «у», а гэта «мэ»... А цяпер давай складаць: ма, ам, ма-ма, а-у... Ну, давай сам. Ды добра! Як рэпу грызеш!.. Раз гэтак лоўка ў цябе выходзіць, дык трэба, Трахім, вучыць хлопца. Можа, вывучыцца, стане якім начальнікам, дык і нам будзе якая палёгка...»

І тады старыя шмат гаварылі, як і за што, дзе вучыць, па якой «камерцыі» мяне пусціць...

Школы тады ў Міланьках і ў блізкіх вёсках не было, ды, відаць, думкі не пра іх былі, калі вакол такое рабілася. Дык мая навука была такая — пасвіць каровы, жаць, сенаваць, а зімою сядзець на печы і слухаць байкі дзеда-бабыля... Калі ўдавалася ўхапіць абутак старэйшых, дык выбягаў і на снежны двор, часамі выскокваў і босы...

Толькі калі браўся дзесяты год, пайшоў у школу. Будынка асобнага, праўда, яшчэ так і не было; вучыліся мы па сялянскіх хатах: меншыя — у адным доме, старэйшыя — у другім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x