Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра, што гаварыць ведаў пра што, не маўчаў... — усміхаўся Павел.— Другі вечар і за руку возьмеш...

— Я ж, самі ведаеце, які да арміі быў... — зусім стаў шчыры Пеця,— Васемнаццаць годзікаў, нідзе не быў надта далёка... Як там знаўся з дзяўчатамі... Хадзіў на танцы, але не танцаваў, выціраў мел па кутках... Так нікога і дахаты не правёў, не пацалаваў... — Пеця нават як засаромеўся гэтага.— Хоць хлопцам хваліўся, што, і я... нават спаў з дзеўкамі... А цяпер на ўсё гэта гляджу я другімі вачыма...

— Гады, браце,— усміхаўся Павел,— Сталеем... Толькі мне, браце, пара спаць. Ты дык выспаўся ўжо, ды і заўтра можаш ляжаць хоць да полудня, а мне нейкія гадзіны тры засталося...

— Я не буду сёння спаць... — зноў прызнаўся шчаслівы, задаволены сённяшнім днём Пеця.— Бо не хачу спаць...

— Разумею... — усміхнуўся Павел.

— Павел Мікалаевіч,— прыбіраючы пасуду са стала, зірнуў на яго раптам запытальна і неяк вінавата, вінавата, можа, нават за сваю цяперашнюю радасць. Пеця,— скажыце, я перад Ліліяй Іосіфаўнай... ну, не нягоднік?..

— Мне здаецца, што не,— заспакоіў яго Павел.— Ты ж ёй нічога не абяцаў, зірнуў раз, пасядзеў ды і ўбачыў, што не спадабалася... А вось другая спадабалася... Лілія Іосіфаўна, хоць ёй і не лягчэй будзе ад гэтага, усё і сама добра разумее... Каханне, браце... Не толькі вочы, але і сэрца выбірае...

— А мне сорамна... — сказаў Пеця.— Сустрэліся сёння, дык я не ведаў, дзе дзецца. Хоць ты скрозь зямлю...

— Што зробіш, браце,— ужо сур'ёзна сказаў Павел,— усе мы паважаем працавітых, добрых характарам, сумленных непрыгожых дзяўчат, але ўсё ж стараемся сабе выбраць і самых прыгожых... Як тым, непрыгожым, ні крыўдна бывае за гэта, але так выходзіць... Так што і ты перш за ўсё вер свайму воку і сэрцу спачатку, а пасля ўжо розуму і роздуму... Можа, хто другі інакш табе будзе раіць, але я — толькі так...

8...

«Надакучыла ў бальніцы, дома быць у сценах... — падумаў Алесь Трахімавіч.— Выйду я на двор, на свежае паветра. Ну яго — баяцца ветру, холаду!..»

Абуўся ў цёплыя валёнкі, надзеў зімовае паліто, шапку-вушанку, рукаўкі і падаўся на двор.

Надвор'е ў гэтыя дні стаяла ўжо не дажджлівае, але яшчэ і не снежнае. З раніцы была шэрая замаразь — яна пацягнула белізною палі, платы і сцены хат, пакрыла тонкаю скібінкаю ваду, к полудню, калі вось паказалася невялікае і няяркае сонца, пацяплела, і гэтая намаразь прапала. Стала вось вільготна і мякка, пахла сырасцю і яшчэ даволі свежымі асеннімі настоямі.

«Дыхайце, лёгкія,— сказаў сам сабе ў думках Алесь Трахімавіч,— біся па-маладому, сэрца! Хопіць вам балець, мучыць мяне! Дайце хоць да пенсіі дарабіць у школе, павучыць дзяцей. Валіце — прымушаеце во па бальніцах цягацца, дома гультаяваць... А там, у школе, столькі працы! Другая чвэрць ідзе! Сама ізлажэнні, сачыненні трэба пісаць, вывучаць гэтакія трудныя правілы! А ты сядзі дома, пакутуй: не можаш вучыць, не можаш памагчы маладым настаўнікам мовы: у школе ж не ўсё яшчэ добра з пісьменнасцю, яшчэ шмат дзеці пішуць з памылкамі...»

Пастаяў крыху, прывыкаючы да святла і ветру, і пайшоў у сад — у сваё любімае месца дамашняй працы і адпачынку. Сад быў невялікі, але расло ў ім усяго пакрысе. Раннія і познія яблыкі, розныя грушы, слівы ды вішні, агрэст і парэчкі, быў тут і невялікі парнічок, а гэтаксама спрабаваў ён, гаспадар, прыжыць і паўднёвыя дрэвы — айву, вінаград, лімоны.

Вярнуўся да сянец, узяў нажоўку. Падышоў да крайняй старой яблыні. Адрэзаў ніжнюю сухую галіну, канцом нажоўкі сарваў скручанае сплеснелае лісце.

«Гэтую яблыню сёлета не буду ўхутваць елкаю,— падумаў. — Кара на ёй старая, шурпатая, зусім нясмачная, дык зайцы яе каторую зіму ў яго не чапаюць. А каб дабрацца да галінак, абгрызці іх, то ў апошнія зімы столькі снегу не насыпае».

У валёнках, паліто было вельмі цёпла, але няўтульна. Цяжка было падымаць руку, і ён, рэжучы яшчэ адну тонкую лапку, адчуваў: млее рука.

«Зусім аслабеў... Потам вось увесь пакрыўся».

Апусціў руку, зірнуў на голы, з рэдкімі жоўтымі лісточкамі і маленькімі яблычкамі сад, на стары плот. За ім было выбаранаванае бульбянішча з дзе-нідзе зялёнымі бульбінамі на паверхні, а далей за ім кідалася ў вочы густа-зялёная маладая рунь, што прыемна лашчыла вочы сваёю маладосцю, прагаю да гэтага жыцця...

Калі абрэзаў яшчэ некалькі сухіх галінак, паднёс іх да плота. Тады, цяжка тупаючы па канюшынішчы, маладой атаве, падышоў да вулея, што стаяў пад старою дзічкаю. Прысеў, цікнуў на вылаз: там было крыху смецця. Галінкаю выграб яго, скінуў долу, паправіў раней пакладзеную сюды падрэзаную знізу дошчачку (каб не забраліся ў вулей мышы) , падняўся і падняў вечка. Паправіў сена, усунуў у яго руку — ці не зацякае? Не, усё добра, суха. Аж спакайней на душы стала, што пчол гэтак добра дагледзела сёлета і жонка, што яны павінны добра перазімаваць. Падышоў і да астатніх — двух — вулляў, паглядзеў і іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x