Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяртун маўчаў.

— Я, можа, не ўсачу за ўсім, бо на мне і сталоўка, і майстэрня, і інтэрнат... А ў цябе толькі дваццаць гадзін у тыдзень, гэта па два ўрокі на дзень, ды ты ж на пятнаццаць гадоў за мяне маладзейшы, то павінен намнога больш думаць, як даюцца ўрокі ў школе, якую яны маюць карысць. Ты ж мой намеснік па гэтай лініі... Вобразна кажучы, звяжы намаганні ўсіх у адзін пучок і накіруй у адну кропку...

Міхась Рыгоравіч апусціў галаву і маўчаў.

— Трэба толькі больш роздуму, ахвоты ды старання...— як вучыў Іван Сямёнавіч.— Не так, як ты падрыхтаваўся да сённяшняга педсавета: перапісаў артыкул з часопіса і зачытаў. Артыкул яны і самі прачытаюць, калі падкажаш. Паўтару: трэба назіранні, роздум, аналіз, метадычная парада. Так, патрэбен навуковы падыход...

Міхась Рыгоравіч слухаў дырэктара, які даўно ўжо тое-сёе падказвае, а сёння вось так смела і павучае, слухаў і адчуваў вялікую трывогу: ён, некалі завочна скончыўшы настаўніцкі інстытут, працаваў як умеў. Усе гаварылі, што настаўнікам быў неблагім, нават добрым. А вось завучам... Ён і сам адчуваў, што не можа ўзняцца вышэй за ўсіх, ведаць усё пра ўсіх і кожнаму паасобку падказваць нешта вельмі важнае, што было б на карысць усёй школе. Як і не мог смела сказаць калегу горкую праўду. Ну, не мог, і ўсё.

Вяртун адчуў, як у яго з-пад ног уцякае зямля: ён не зможа не тое што заўтра, а нават і праз месяц перайначыць сваю працу, тое, што склалася за гады... Толькі пакаяўся, што астатнія гады не зважаў на гэта, не падвучваўся сам, мала чытаў, думаў: неяк усё абыдзецца, нешта будзе. Парою адчуваў, што не так, як трэба, працуе, крышку з сорамам браў плату, якая ў яго як у сталага педагога з вялікім стажам, немалая — ля дзвюхсот рублёў. Цяпер ён адчуў пагрозу сваёй завучаўскай пасадзе, плаце. А ў яго пяць дзяцей... Каб столькі мець, працуючы настаўнікам, трэба даваць у тыдзень не дванаццаць гадзін, а намнога больш, слухацца нейкага Васільца — амаль сына па гадах, не толькі слухацца, але і больш рабіць, бо той — малады, разумны, апантаны да розных пошукаў — будзе спрабаваць і тое і сее, падахвочваць да працы, папракаць...

— На тое, дружа, і шчупачкі, каб карасі не драмалі...— як угадаўшы яго невясёлыя думкі, усміхнуўся Іван Сямёнавіч.— Трэба, дружа, трэба і нам з табою маладзіцца... Калі не маладзіцца хоць і душою, то ўмець зладжваць з нашымі маладымі і ісці з імі ў нагу... Вось так...— ён зноў усміхнуўся, але гэтая яго ўсмешка сёння не радавала.— Думай... Я-то пратрымаюся да пенсіі на сваёй пасадзе, а табе яшчэ шмат працаваць. Можа, і саступай ужо маладзейшаму... усё роўна ж рана ці позна прыйдзецца... Такое жыццё...

...Паўла на дварэ чакаў Сліж.

Сёння ім было ў адну дарогу: Павел хацеў падысці на блізкую свінаферму, сустрэцца там з загадчыцай і ўзяць «матэрыял» для баявога лістка, які ён там выпускаў раз у тыдзень, дамовіцца, калі яму прыйсці да рабочых фермы з дакладам — яго, як і пазалетась, сёлета гэтаксама «нагрузілі грамадскай работай». Бо ён яшчэ быў членам камітэта камсамола, старшынёй савета дзіцячага пакоя пры тутэйшым сельсавеце, членам рэдкалегіі камсамольскага пражэктара. За гэтай працай нават не было часу пачытаць кнігі ці свежага часопіса...

На халодным, ветраным і дажджлівым дварэ было ўжо цёмна.

Ларыса, ведаючы, што Павел пойдзе яшчэ на ферму, падалася дахаты, канечне, будзе чакаць яго вечарам, каб і разам пабыць, і пагаварыць пра сённяшні педсавет. Павел выйшаў на цёмны ганак, і тут яго сустрэў Сліж, і яны падаліся да брамкі: ферма была на вішнёўскай дарозе.

— Закончылася нарэшце гэтая гаварыльня!..— уздыхнуў Сліж.— Аж галава забалела, пакуль выседзеў столькі і ўсіх выслухаў.

— Чаму — гаварыльня? — незалюбіў Павел, сказаў рэзка і зласнавата.— Хіба абмяркоўваліся не важныя пытанні ці мала было што сказана карыснага?

— Што было, тое і будзе...— усміхнуўся Сліж.— Што можа змяніцца? Рагатка стаміўся, а Вяртун не ўмее... А Ларыса дарэмна так... Нічога ад гэтага не зменіцца, але непрыемнасцей ёй будзе цяпер...

— Па-першае, яна не любіць хітрыць, маўчаць пра тое, што блага...— заступіўся за Ларысу і за сябе Павел.— А па-другое, чаго ёй баяцца? Што — яна не ўмее ці лянуецца працаваць?

— Я не пра гэта...— усміхнуўся Сліж, але ўжо яго твару не было відаць: яны выйшлі на вішнёўскую цёмную дарогу.— Мы вось ломім галовы, гадаем, не спім, адзін з адным грызёмся, як працаваць, каб дзеці мелі добрыя веды, мелі добрыя ацэнкі... А яны, дзеці, спакойна спяць, як і іх бацькі. І правільна. Ну скажы, хто прапаў у жыцці, калі вучыўся ў нас ці і ў сярэдняй школе на тройкі, меў і двойкі? Ніхто. Калі не наступіў у інстытут ці тэхнікум, то стаў рабочым. Жыве, працуе, не мае, можа, нашых інтэлектаў, але не менш за нас з табою падучае... А мы ломім галовы, бядуем, адзін аднаго ледзь не за грудкі бяром, спрачаючыся, як яго лепш навучыць. Усё будзе добра, чаго так хвалявацца?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x