Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзеці паселі. Ён гэтаксама сеў на крэсла і, усё яшчэ не могучы пазіраць дзецям у вочы, разгарнуў журнал на старонцы «Беларуская мова».

«Як здрадзіў ім усё роўна: надта ж няёмка...»

— Пачнём правяраць тое, што вы зрабілі дома...— пасля ён падняўся, зірнуў на ўсіх. Сказаў нейкім іншым, не сваім голасам.— Прашу зачытаць другі сказ з дамашняга практыкавання і растлумачыць знакі прыпынку ў ім. Калі ласка, Адзінец.

— Ці праўда, Павел Мікалаевіч, што вы цяпер наш завуч? — падняўшыся, нібы з трывогаю запытаў той.

— Праўда,— адказаў Васілец, пазіраючы ўсім у вочы.— З сённяшняга дня.

— Дык вы ўжо не будзеце вучыць нас? — спытала бойкая прыгожанькая Ніна, дачка школьнай тэхнічкі.

— Цяпер у мяне будзе меней урокаў, але я пастараюся выкладаць у вас, выпусціць вас са школы.

— А ці будзеце ў нас класным кіраўніком?

— Не. Гэта мне няможна.

— А вы будзьце і завучам, і нашым класным,— сказала Ніна.

— Хіба не надакучыў я вам? — усміхнуўся Васілец.— Відаць, вы даўно былі ўжо рады пазбавіцца мяне: гэтулькі я лаяў некаторых за пропускі, за ляноту да вучобы, прымушаў шмат чытаць, пісаць...

Клас маўчаў. Пазіраў на яго як з дакорам.

— Мы не аддадзім вас! — пасля зусім па-дзіцячаму запальчыва сказала Ніна,— нікога другога за класнага кіраўніка не прымем.

— Міхась Рыгоравіч сам падаў заяву, а райана задаволіў яго просьбу і паставіў мяне завучам,— з чуласцю, ад якой у яго аж зашчымела сэрца, прамовіў Васілец. — Але ад вас я нікуды не ўцяку, будзем і далей працаваць разам. Праўда, цяпер мне прыйдзецца ўсё, што ведаю, магу, аддаваць не толькі вам, але і ўсім астатнім класам, настаўнікам.

— А мы не хочам гэтага,— адразу загаманілі ўсе.

— Мы хочам, каб вы былі толькі наш...

— Вы толькі наш...

— Ва ўсіх жа класах ёсць класныя кіраўнікі, няхай яны самі думаюць пра свае класы...

— Так трэба, сябры,— як усе сціхлі, сказаў Васілец.— Раз мне даручылі думаць не толькі пра ваш клас, але і пра ўсю школу, дык я і павінен думаць. Сумленна, з усіх сіл працаваць. Мушу. Як некалі павінны будзеце і вы там сумленна працаваць, куды вас пашлюць: іначай няможна. Калі хочаш, каб паважалі людзі, каб ты сам сябе паважаў. Будзе што ў вас цяжка — падыходзьце, усё гаварыце. Будзем памагаць і далей разам працаваць. Ну, а цяпер, сябры, давайце рабіць сваё. Чытай, Адзінец...

Адзінец пачаў ціха чытаць...

— Правядзём, калегі, невялічкі педсавет,— сказаў Іван Сямёнавіч, сабраўшы ўсіх настаўнікаў пасля ўрокаў.— Параімся, як падзяліць цяпер ношку нашага Паўла Мікалаевіча. Яму можна выкладаць не болей дванаццаці ўрокаў у тыдзень, а ў яго дагэтуль было аж трыццаць пяць. У якіх класах сам хочаш вучыць?

— Хацелася б — хоць па ўроку, хоць па два,— але вучыць ва ўсіх класах,— адказаў Васілец.— Каб лепш ведаць усіх дзяцей. Калі так няможна, дык пакіньце мне ўрокі беларускай мовы ў восьмым класе і дайце нешта ў чацвёртым, каб іх давесці да восьмага класа, прасачыць, так сказаць, іхні рост.

— Значыць, даём табе ўрокі мовы і літаратуры ў чацвёртым, шостым і ў восьмым класах,— хутка падлічыў і запісаў сабе на паперку Іван Сямёнавіч,— каму аддадзім астатнія больш чым дваццаць урокаў рускай і беларускай моў? Ёсць вашы парады? Няма. Тады ёсць яны ў мяне. Тры гадзіны беларускай мовы даём настаўніцы другога класа, пяць гадзін піянерважатай, а астатнія ўрокі мовы — нашаму вопытнаму матэматыку Міхасю Рыгоравічу. Згода?

— Канечне,— адказаў за ўсіх Сліж.— Харашо.

— Іначай цяпер і няможна што прыдумаць,— прамовіў Іван Сямёнавіч.— Налета, калі вернецца мовавед Ларыса Іванаўна, тады нешта іншае прыдумаем. Каго паставім класным кіраўніком у восьмым класе?

— Міхася Рыгоравіча,— падказаў Сліж.— Усё ж у яго цяпер, відаць, менш будзе выходзіць. А класнае кіраўніцтва — гэта ўсё ж дзесятка.

— Ён, канечне, пацягне,— згадзіўся Іван Сямёнавіч, але з хмурнасцю зірнуў на Сліжа, мусіць, незалюбіўшы яго астатнія словы.— Ну, і яшчэ адно. Павел Мікалаевіч вёў літгурток і быў рэдактарам агульнашкольнай газеты. Каму аддадзім гэтую важную нагрузку?

Усе прамаўчалі.

— Пакіньце мне,— сказаў Васілец,— што я буду кідаць сваю работу на паўдарозе!..

— Табе ўжо як завучу не будуць за літгурток плаціць, будуць лічыць гэту работу як грамадскую нагрузку,— папярэдзіў Іван Сямёнавіч,— а літгурток — гэта ля сямі рублёў.

— Калі ўсе згодзяцца, дык я ўсё ж буду весці літгурток,— адказаў Васілец,— а тыя рублі дабаўце ў плату другім за іншыя гурткі.

— Што ж, калі так, дык няхай будзе так,— усміхнуўся Іван Сямёнавіч.— Пацягні, пакуль мала другіх грамадскіх нагрузак, пакуль малады і ахвоту маеш. Усё. Усе могуць быць вольныя. А ты, Павел Мікалаевіч, застанься. Пагамонім яшчэ як кіраўнікі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x