• Пожаловаться

Леанід Дранько-Майсюк: Акропаль

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк: Акропаль» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-340-01421-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леанід Дранько-Майсюк Акропаль

Акропаль: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акропаль»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством. 

Леанід Дранько-Майсюк: другие книги автора


Кто написал Акропаль? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Акропаль — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акропаль», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

26 лістапада 1989 — 22 кастрычніка 1990

Каханка

1.

Магчымасць незвычайная была
Спазнаць неверагоднае каханне —
Каханка не прыйшла, а прыплыла
На хвалі эратычнага жадання.
Яна была апранута ў змярканне,
I ластаўка сядзела на плячы,
На кожным крылцы — залатое ззянне,
Над галавой віліся крумкачы,
I кожны дзюбу, нібы меч, трымаў: “Маўчы!”

2.

I я маўчаў, уражаны да дна
З'яўленнем, назаву яе, акторкі.
У тым з'яўленні—не з дзвярэй, з вакна —
Была імгненнасць казачнай вавёркі!..
У ластаўкі агнём гарэлі пёркі,
У крумкачоў хрыпелі валлякі.
Яна ж марудна расшпіліла зоркі —
Змярканне паплыло з пляча, з рукі...
Шмат цудаў бачыў я, але ці быў такі?

3.

Што за пытанне? Таннаю цаной
Пазначанае — не манетай звонкай...
Яна спынілася перада мной,
I ўсё забылася — і сын, і жонка.
I чулася птушыная гамонка,
I містыкі ніякай не было
Ці жарцікаў на ўзроўні Макаёнка.
Ад месяца святло ў пакой плыло,
I што тут здарыцца паганага магло?

4.

Ад ластаўкі якой чакаць бяды?
Ад крумкачоў? Яны ж амаль анёлы...
У валасах яе цвілі сады,
I пахла мёдам, і звінелі пчолы,
Пялёсткі ўніз плылі па целе голым —
На ўлонні затрымацца не маглі,
Мой позірк там затрымваўся вясёлы.
За хараство б такое каралі
Свае кароны ўсе умомант аддалі.

5.

Не маючы кароны залатой,
Я аддаваў свой позірк захмялела,
Але цвярозасць хітрая: «Пастой, —
Сказала мне, — ты бачыш толькі цела,
А дзе душа? Душы няма! Скалела!
Такі ў распусніц незайздросны лёс.
I госця гэтая цябе «схацела»
Пасля мільёнаў ласак і пагроз
Мужчын і юнакоў, разбэшчаных наскрозь».

6.

I хоць не надта слухаў я, ды ўсё ж
Паходзілі на праўду словы тыя,
Бо ў ластаўкі і ўпоперак і ўздоўж
Пабляклі раптам пёркі залатыя,
У крумкачоў папрыгінала шыі,
А з валасоў каханкі ўсё гушчэй
Пялёсткі не жывыя, а сухія
Завіравалі да маіх вачэй,
I млосна думкам стала, сэрцу — гарачэй.

7.

Я разважаў: Яна душу згубіла,
Аднак жа не згубіла хараства,
Яна мужчын не любячы любіла —
Не жонка нічыя і не ўдава.
Прымятая, аднак усё ж трава
3 тым водарам банальна-незвычайным,
Якога часам прагне галава,
3 якім сысці магчыма ў вір адчайны
I, там застаўшыся, прыняць зыход лятальны.

8.

Ды што з таго — з душой ці без душы,
Калі яна — прыгожая жанчына.
Якія б ні распусныя мужы
3 ёй цешыліся — гэта не прычына
Цябе прагнаць, лірычны адпачынак!
Дык што ж, паэце мой, адпачывай,
Удзячны будзь за мілую магчымасць
Зноў паляцець у палюбоўны рай,
У рай, дзе сонечным здаецца і адчай.

9.

Магчымасць незвычайная была
Спазнаць неверагоднае каханне,
I я спазнаў, я выпаліў датла
Цвярозасці барачнай збудаванне...
Спявала ластаўка, вітала ранне,
Прыладзіўшыся на маім плячы —
Ізноў на крылцах залатое ззянне!
I нада мной віліся крумкачы.
«Ты пакахаў Яе, — прасілі, — дык маўчы!»

10.

I я маўчаў да хвілі да тае,
Пакуль знікалі разам з Ею ў сонцы
I ластаўка — дарадчыца яе,
I крумкачы — дзюбастыя ахоўцы.
А зніклі — я пачаў падшукваць слоўцы.
Да Спенсера пабег я па страфу,
Каб твор быў у класічнай аблямоўцы,
Каб меў геданістычную страху, —
Я Кітса абакраў, не бачачы граху.

14 студэеня 1990

МАЁЙ ЦУДОУНАЙ А.

У Вашым голасе квітнеюць астры Якіх не бачыў я раней Мне зразумела - фото 3
* * *

У Вашым голасе квітнеюць астры,
Якіх не бачыў я раней.
Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна...
У Вашым голасе квітнеюць астры,
I кожнай кветцы Бог сказаў: квітней.

Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна —
Ці варты музыкі такой?!
Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай,
Калі гучаць арфічна Вашы астры
Па-над пустой канцэртнай асакой.

Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай,
Не ведаю і ведаць не хачу.
Запамінаю голас Ваш прыязны;
Нібыта верш, запамінаю астры —
Па-школьнаму, на памяць іх вучу.

Запамінаю голас Ваш прыязны...
Пакінь, пакінь, глыбокая струна,
Шум глыбіні і неспакой рамансны,
Каб у крыві маёй квітнелі астры...
Кроў — гэта ваза, што не мае дна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акропаль»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акропаль» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Леанід Дранько-Майсюк: Над пляцам
Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк: Тут
Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк: Стомленасць Парыжам
Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк: Паэтаграфічны раман
Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Сяргей Кавалёў: Як пакахаць ружу
Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Отзывы о книге «Акропаль»

Обсуждение, отзывы о книге «Акропаль» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.