• Пожаловаться

Леанід Дранько-Майсюк: Акропаль

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк: Акропаль» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-340-01421-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леанід Дранько-Майсюк Акропаль

Акропаль: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акропаль»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством. 

Леанід Дранько-Майсюк: другие книги автора


Кто написал Акропаль? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Акропаль — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акропаль», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гародчык вярнуліся напалоханыя матылі, а сонная кітайская ружа так і не прачнулася, так і не пачула перадсмяротнае жальбы безнадзейна закаханай вербены.

Я апавядаю, але ты не слухаеш, і не глядзіш на мяне, і не адчуваеш майго шалёнага спакою.

Тысячы феерычных слоў нараджаюцца ўва мне, тысячы неверагодных вобразаў. І ўсё гэта адначасова. Я разгублены, я згубіў іхнія таленавітыя пачаткі і геніяльныя завяршэнні. Як у неахопнай гісторыі Старажытнай Грэцыі вельмі цяжка адрозніць міф ад праўды, а праўду ад легенды (на гэтай цудоўнай мешаніне, дарэчы, і заснавана наша ўяўленне аб Эладзе), так зараз і ў маёй душы зусім немагчыма сапраўднае аддзяліць ад прыдуманага, вымаўленае ад напісанага.

Немагчыма!

I гэта выратавальная немагчымасць, бо ўсе мае пачуццёвыя супрацьлегласці., уся мая хмельная праўда, перакрыжаваная цвярозым фальшам, дапамагаюць мне ў маім бяскрыўдным донжуанстве — ствараць свята табе адной. Табе адной!

I таму я хачу глядзець толькі на цябе — на твой лёгкі матыльковы шалік, на тваю доўгую сукенку, у якой пазнаю тэатр, ягоную заўсёды патаемную заслону, мімаходзь думаючы, што ва ўсіх тваіх міні-спадніцах жыве неадольнае жаданне ператварыць тэатр у кабарэ.

Мне хочацца глядзець на цябе і маўчаць, глядзець бясконца; глядзець і нават не думаць, нічога не чуць, зусім не рухацца, слепнуць ад цябе, як слепне, не страчваючы зрок, мужчына, ператвараючыся ў хлопчыка.

Мне хочацца бачыць, як тоне ў бяздоннай плыні ачышчальнай эротыкі маё шчаслівае сэрца.

Прагну, каб ты высока ацаніла маё ідылічнае донжуанства, якое ці не самы надзейны доказ таго, што я — жыву!

Мы сядзім побач, гэтак блізка, што фізічна пераходзім адно ў аднаго. Нам не перашкаджае адзенне, і паміж намі няма ніякае мяжы, ніякай бачнай лініі, як паміж кветкамі ў вазе.

Ты просіш віна, і я частую цябе, але не таму, што мне хочацца, каб ты піла, а толькі таму, што мне падабаецца, калі твае вусны пахнуць віном.

Мне падабаецца, калі, расказваючы пра нешта ці проста смеючыся, ты дакранаешся да мяне, не рукамі — вуснамі, і пакідаеш на маёй шчацэ далікатны слядок пацалунка.

Пачынаю разумець: мне патрэбна твая заўсёдная прысутнасць, тваё вечна новае цела — дасканалае, як арфічны палёт лебедзя; паіўнае, як маладзіковая сляза; капрызлівае, як вузел, у які непарыўна спляліся гітарныя струны і шыпшынавыя сцябліны.

I я дакранаюся да цябе ўсім сабой, як дакранаюцца ўдзень да святла, а ўночы — да цемры.

Я — закаханы, і мая закаханасць не абцяжарана сямейнаперспектыўнымі абавязкамі, рытуальнымі абяцаннямі. Вольная, яна ніколі не здрадзіць волі.

Я не хачу, каб закаханасць перарастала ў каханне.

Каханне — пачуццё тупіковае, таму я баюся кахання. Над ім злавесна пацепваецца асінавае лісце нянавісці.

Дык будзь жа вечнай, мая закаханасць, узгадаваная мудрымі анакрэонтыкамі, чыёй паэзіяй таропка наталяюцца мае вясёлыя дотыкі да тваіх рук, да тваіх ног і да твайго лона.

Як Юная Парка, ты хацела застацца нявінніцай.

Пасля Чарнобылю ты не толькі баялася нараджаць — нават не хацела ведаць мужчыну.

I вось мы ляцім у Грэцыю, мы хочам увайсці ў гэтую краіну, як у чыстую ваду, каб змыліся ўсе нашыя страхі і забабоны, усе нашыя бяссонныя ночы і галаваскрутныя дні. Мы верым — у Грэцыі такое магчыма, бо ўся яна — Кастальская крыніца.

Мы будзем вандраваць па гэтай зямлі, не замінаючы нікому, — так, як сонечныя парушынкі вандруюць па іконе.

Мы будзем губляць свае целы і знаходзіць свае душы ў незлічона алтарным храме старажытных напамінаў, імя якому — Афіны.

Ты ўспомніш, як не спадабаліся Афіны святому апосталу Паўлу, ды я супакою цябе: Павел жа наведаў Афіны дахрысціянскія і зусім праўдзіва тое, што гэты горад здаўся яму прыстанкам ідалаў.

Павел любіў не храмы, а нябёсы над храмамі, таму лёгка ўявіць, як абурыў яго Парфенон, што нават і сёння прымушае грэшнага чалавека забываць пра нябёсы.

Па дарозе на Акропаль, зойдзем на тайфунны рынак Монастыракі, дзе можна ўмомант звар'яцець, але ў наступны момант без аніякае тэрапіі вярнуцца да поўнага здароўя.

Тут можна набыць ключ да замка, што вісіць на райскай браме, купіць палатняную вопратку анёла і ядвабныя ўборы д'ябла.

Тут можна, як у кавалак шорсткай мешкавіны, закруціцца ў густы, непрадыхны шум.

Тут ёсць храм, царква святога Піліпа — надзейнае сховішча спакою. Гандляры заходзяць сюды ненадоўга, на некалькі хвілін — памаліцца і проста адпачыць.

3 Монастыракі вочы цягнуцца да Акропаля, на якім адкрываецца ва ўсім сваім разбурана-пластычным харастве мускулісты атлет гісторыі — Парфенон.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акропаль»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акропаль» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Леанід Дранько-Майсюк: Над пляцам
Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк: Тут
Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк: Стомленасць Парыжам
Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк: Паэтаграфічны раман
Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Сяргей Кавалёў: Як пакахаць ружу
Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Отзывы о книге «Акропаль»

Обсуждение, отзывы о книге «Акропаль» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.