Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акропаль: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акропаль»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством. 

Акропаль — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акропаль», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль жа вялікія гарады непарушныя. Там яшчэ ёсць мясціны, якія супакойваюць, таму я невыпадкова сяджу ў зялёным крэсле, любуючыся фантанам Люксембургскага саду. Ножкі майго зялёнага крэсла ў серабрыстай шэрані, і мне прыемна ўспамінаць, што на пачатку стагоддзя за кожны такі халаднавата-металічны фатэльчык даводзілася плаціць, таму колішнія паэты доўга не заседжваліся. Як толькі набліжалася няўмольная касірка, яны з недапісанымі санетамі адразу ж уцякалі. Але сёння, дзякуй Богу, не пачатак стагоддзя, і ніякая строгая служыцелька паэтам не пагражае, таму я спакойна адпачываю непадалёку ад цэнтральнага ўвахода ў Сенат, чакаю Непрыкаянага Паляка. Ен павінен расказаць мне пра сваё любімае дрэва ў Люксембургскім садзе — тое дрэва, з якім ціхаму вагр’яту, дзіцяці або паэту можна пагаварыць пра шчасце.

Успамінаю Васіля.

Яго любімае дрэва расце ў Мінску на вуліцы Макаёнка. Раніцай, ідучы ў мастацкі ліцэй, ён сустракаецца з ім.

— Тата, мне робіцца вельмі сумна, калі я прамінаю сваё дрэва, мне здаецца, што я ўжо ніколі яго не ўбачу.

— А ты, як толькі прыходзіш у ліцэй, адразу малюй сваё дрэва, і яно будзе заўсёды перад табою.

— Тата, я яшчэ не ўмею маляваць пакуты. Васілю здаецца, што яго любімае дрэва назаўсёды застаецца недзе ў мінулым і там пакутуе... Такое ўражанне, што на Люксембургскі сад монпарнаскае далечы паволі наплывае сляпы небадом — сінядымная вялізная вежа.

Шумны фантан крывянее ад фавістычнае рыбы, на якую нападаюць ненаедныя чайкі.

Куранты Сената спрабуюць атрэсці з круглага цыферблата наліплыя сонечныя вейкі, што далятаюць сюды з той жа монпарнаскае ледзьве бачнае далечы...

Непрыкаяны Паляк не забавіўся.

Ен прыйшоў з цэлафанавым мехам на плячы.

— У мяне тут яшчэ сустрэча і з Эжэнам Гіёмэ, — растлумачыў ён, скідаючы на дол туга напакаваны мех. — Мсье Гіёмэ — скульптар. Яму для работы я дастаю стаптаны абутак. Бачыце, колькі назбіраў! Пяць франкаў пара. Са старога абутку ён вырабляе розныя чалавечыя твары. Заўважце, толькі са старога.

Люксембургскі сад напоўнены жаночымі галасамі, жаночым смехам, жаночымі здзіўлёнымі воклічамі. У гэтым феміністычным балагане гукаў я спрабую пачуць (не знайсці, а менавіта пачуць!) хоць адну прывабную жанчыну ці хоць нешта блізкае да жаночай прывабнасці...

Я — дырыжор сваіх успамінаў.

Якое было моцнае, нават прагавітае жаданне ў малалецтве дакрануцца да лона прывабнай жанчыны. А для мяне ў малалецтве ўсё жанчыны былі прывабныя, і жаданне дакрануцца не давала спакою. Юнацтва прынесла новае жаданне, не менш прагавітае — схаваць у патаемным вянку адамаву сцябліну. I тут ужо прывабнасць не мела аніякага значэння. Жанчына магла быць любой, нават самай непрыгожай, бо не сама яна цікавіла мяне, а яе патаемны вянок. Пэўна ж,таму і робіцца ў юнацтве столькі памылак, часам недаравальных, што выбуховая пачуццёвая энергія разбурае гарманічнае ўспрыманне жанчыны. А цяпер? А цяпер самае большае жаданне, самая большая асалода — цалаваць каханую скрозь.

Зрэдку далятаюць да мяне прыглушаныя адлегласцю мужчынскія галасы. Не магу сказаць, што яны ідэальна лагодныя і поўныя шчырасці, — яны проста памяркоўныя. Галасы мужчын, для якіх жаночая згода на каханне — абавязковая ўмова.

І зусім не чую цынічных галасоў! Радуюся, што гэта так, бо ўпэўнены — цынікі больш небяспечныя, чым гвалтаўнікі. Гвалтаўнік можа пакаяцца, цынік — ніколі. Гвалтаўнік — гэта той, хто не здатны па сваёй капеечнай прыродзе ўгадаць жаданне жанчыны, каму бракуе цярпення дачакацца той хвіліны, калі жанчына папросіць: «Я хачу быць з табой...» Гвалтаўніком, дарэчы, можа стаць і каханы, якому каханая ў неспрыяльную для сябе хвіліну саступае, баючыся сваёй адмовай пакрыўдзіць яго.

Цынікі ж — істоты з жывёльным уяўленнем аб харастве. Па-злачынску дамагаючыся свайго, яны нават і не здагадваюцца, што найвышэйшая асалода, якую толькі можна спазнаць, — заваяваць жанчыну пяшчотай.

Народжаныя мужчынамі — да самай смерці яны так і не стануць імі. I мне шкада іх, сексуальных жабракоў. Магчыма, шкадаванне маё дарэмнае і нават недарэчнае. Магчыма, паводле нейкай д'ябальскай задумы іхняе існаванне апраўдана, і не толькі існаванне, але і ўсё, што яны робяць. Я нават магу паверыць, што нейкая страшная сіла рыхтуе для іх усё новыя і новыя ахвяры, а яны — толькі выканаўцы, рабы той сілы і, значыць, самі ахвяры. Так, я шкадую іх, але шкадаванне маё — не адвакацкая рыторыка, а тая цвярозая абачлівасць, якая патрабуе — перш чым асудзіць, трэба пашкадаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акропаль»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акропаль» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Акропаль»

Обсуждение, отзывы о книге «Акропаль» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x