Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акропаль: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акропаль»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством. 

Акропаль — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акропаль», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
7. ГІСТОРЫЯ ЯНУША ЛОНСКАГА

Непрыкаянасць — вечная пагроза Еўропе. Дзіця недасканаласці, Непрыкаянасць забыла тыя цудоўныя часы, калі Еўропа вучыла яе хараству. Нічога светлага з тых намераў не выйшла. Як вусень, Непрыкаянасць з'ядала далікатнае лісце каштоўнай вучобы, не ўмеючы і не жадаючы здабыць з яго спажыву для душы і розуму. Лепшае насенне гінула ў камяністай гліне, і началася эпоха павольнай зайздрасці Еўропе. Эпоха маруднай, расцягнутай на стагоддзі, помсты. Непрыкаянасць помсціла дасканалай Еўропе сваёй прысутнасцю і знарочыстым вар'яцтвам, якое з бегам часу рабілася амаль натуральным. »

Мой добраахвотны павадыр — увасабленне гэтай помсты.

За адзін блакнотны ўздых паспрабую стварыць навелістычны партрэт ягонай маладосці і пачну, як і належыць пачынаць навелу пра донжуаністага абібока, з амурнага вузельчыка.

Салодкае жыццё львоўскага ветрагона Януша Лонскага яшчэ больш пасаладзела, калі ён убачыў дваццацігадовую пані Барбару, жонку пяхотнага палкоўніка Ружэвіча, меланхалічную німфу, улюбёную ў гатычныя сярэдневяковыя вежы і ў звонкія рыфмы французскіх балад.

Некалькі вечароў Януш Лонскі, як гарачы іспанец, мужна прастояў пад высокім балконам пані Барбары, не баючыся халоднай расы і калючай шыпшыны, і ягонае цярпенне было ацэнена — балконныя дзверы спагадна прачыніліся.

I яшчэ некалькі вечароў Януш цярпліва таптаўся пад жаданым балконам, аперэтачна пазіраючы на барочныя балясы, з якіх рахмана пазяхаў гранітны леў.

Закаханы Януш прадчуваў удачу і не памыліўся.

З анёльскае вышыні балконных дзвярэй, закрытых персідскімі шторамі, у яго далоні зляцела нарэшце гарачая запіска: «Хто Вы?»

Запіска ад самой пані Барбары!

Не звычайная паперка — залацістае пяро казачнай птушкі!

Усцешаны, Януш не марудзіў і таксама эпісталярна выдыхнуў: «Я — паэт...»

Недасяжны балкон пачаў чароўна набліжацца, пустыя вочы ў гранітнага льва пацяплелі, персідскія шторы гасцінна расхінуліся. Ад шчасця Януш Лонскі гатовы быў памерці ў халоднай расе і ў калючай шыпшыне.

Але што прымусіла пані Барбару, замужнюю жанчыну, спыніць сваю ўвагу на львоўскім ветрагоне, няхай сабе й паэце?

Вядома ж, вялікі сямейны сум. Ей натакучыў муж, гэты акопны пехацінец з мундзірнай душой і газетным інтэлектам. Пані Барбара стамілася. Яна пражыла з палкоўнікам тры доўгія гады. Тры векавыя гады сямейнага смутку! Ці не зашмат? I з кім? З чалавекам, які не разумеў паэзію, не любіў музыкі, пазбягаў шумных вясёлых бясед. Яе саму ён, здаецца, кахаў, хаця, па праўдзе кажучы — ён больш любіў тое ўтулле, якое яна стварыла ў яго шыкоўным доме.

Не, досыць.

Калі мужа цалкам забірае казарма, прыгажуню жонку можа ў любое імгненне спакусіць хуткі парыжскі цягнік,

О, як яна памылілася, аддаўшы свой далікатны вясновы цвет гэтаму сарака-гадоваму халасцяку. Праўда, напачатку яе зачараваў палкоўніцкі мундзір і прывабіла тое, што пан Ружэвіч, дажыўшы да сталага веку, так і не ажаніўся. Значыць, не кахаў. I яна першая, каго ён пакахаў! Якое ж дзявочае сэрца не ўсцешыцца з таго!

Святая наіўнасць. пс абароненая ні хітрасцю, ні сваім і ні чужым вопытам!

I ўсё ж галоўная прычына, якая прымусіла Барбару стаць жонкай пана Ружэвіча,— грошы. Вялікія грошы палкоўніка. Яны зламалі яе. Не, ніякіх грошай пані Барбара сама не дамагалася, але хворая любая мамуся, даведаўшыся пра заможнага палкоўніка-бабыля (о, вечны сюжэт!), загадала дачцэ доўга не думаць, не ўпарціцца, а пашкадаваць мужнага абаронцу айчызны, іхняй боскае Польшчы, у якой столькі ворагаў. Такі жаніх, як пан Ружэвіч, адзін на ўвесь Львоў. Адзін! Дык якія могуць быць ваганні?!

Барбара заплакала, але маці накрычала на яе:

— Успомні бацьку-жабрака! Што ён пакінуў табе, памёршы? Голы стол і свечку на стале!.. Паглядзі на мяне, хворую!

Барбара не пакідала плакаць.

— I не забывай, каханая, што я яшчэ не заплаціла краўчысе за тваю апошнюю сукенку!

Пачуўшы пра сукенку, Барбара мусіла выцерці свае шчырыя слёзы. Далей упарціцца не мела ніякага сэнсу. Яна была паслухмянай дачкою і загад хворае маці ўспрыняла як загад лёсу.

I вось тры нудныя гады прайшлі, але яны не прынеслі пані Барбары — ні дзяцей, ніякай іншай радасці. Мамуся памерла — і з'явіўся гультаяваты Януш Лонскі. З'явілася хоць нейкая магчымасць пазбавіцца апрыклай сямейнай аднастайнасці...

Стаяла лета 1939 года. У другой палове ліпеня пачаліся вайсковыя манеўры, у якіх удзельнічаў і полк палкоўніка Ружэвіча. Палкоўнік на доўгі час пакінуў Львоў, і пані Барбара дазволіла закаханаму цярпліўцу Янушу Лонскаму ўвайсці ў сваю спальню. Удалая ноч заручыла іх авантурным духам, і назаўтра яны ўжо ўцякалі з Польшчы — шчаслівыя, сядзелі ў парыжскім цягніку. Пані Барбара пакінула дом у адной сукенцы. Доўгіх збораў баялася: а раптам здагадаецца пакаёўка! Узяла з сабою толькі грошы палкоўніка... I бесклапотны Януш нікога не папярэдзіў. Бацькам вырашыў напісаць з дарогі. I, вядома ж, не напісаў. Ні з дарогі, ні пасля. У купэ яму не сядзелася, хацелася танцаваць, хацелася крычаць і плакаць. Амаль да самай Францыі ён страсна чытаў вершы — сваё кволае рыфмаванне перасыпаў іроніяй Галчыньскага, а час ад часу і львоўскімі анекдотамі. Пані Барбара смяялася, як дзяўчынка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акропаль»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акропаль» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Акропаль»

Обсуждение, отзывы о книге «Акропаль» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x