Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акропаль: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акропаль»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством. 

Акропаль — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акропаль», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Эцюд мсье Маціса. Вы, напэўна ж, хочаце ведаць, як ён апынуўся ў мяне? Выпрасіў у брата і вось важу з сабою. Як талісман. Мой брат у Парыжы мае кветкавы магазінчык, і аднойчы туды завітаў Маціс. Ен шукаў нейкія асаблівыя астры, невядомыя нават батанікам. I вось на гэтай фанерынцы мастак паказаў брату, якія астры яму патрэбныя. Я не вялікі прыхільнік сучаснага жывапісу, але ў гэтых фарбах ёсць боскае адкрыццё. Ці не так?

Паэт глядзеў на эцюд, як на спрыяльны знак лёсу. Гэты квадрат фанеры, выпадкова ператвораны ў шэдэўр, павінен стаць ягоным. За любыя грошы!

— Я бачу, што вы артыст, — раптоўна прамовіў кюрэ, — бярыце, астра ваша. Я, мусіць, адзіны святар, які заместа Бібліі ахвяруе абаронцу Францыі твор мастацтва.

На цудоўны дарунак трэба адказваць гэткім жа дарункам. I шчаслівы паэт падараваў шчодраму кюрэ сваю кнігу, надпісаўшы яе — Гіём Апалінэр.

Пісьмо майго эсэ пераможна адвольнае. Выдумка — асноўная мая дарадчыца, таму мне зусім не здаецца дзіўнай думка, што вясковы кюрэ з Гароны падараваў Апалінэру не эцюд Маціса, а давыд-гарадоцкую цікетку! Я веру, што гэта так, бо ўсе кветкі, маляваныя на фанеры, адразу набываюць у маім уяўленні цікетачны «статус». Менавіта цікетачны, нягледзячы на тое, хто іх маляваў і калі — маэстра Маціс на пачатку стагоддзя ці мой сын-ліцэіст на яго схіле. Аўтарства, час і нават выкананне не маюць істотнага значэння. Галоўнае — самі кветкі на блакітнай паверхні фанернага квадрата ці прамавугольніка.

Я збіраюся ў Парыж і бяру з сабою цікеткі. Маляўнічым веерам яны ляжаць на маім пісьмовым стале. Петунія, коўрыкі, настуркі, сальвія, карона, кларкія, аквілегія... На маім пісьмовым стале — мініяцюрны сад, густы гаспадарчы жывапіс, свядомая спрошчанасць фактуры, рытмічныя контуры, дэкарацыйна-плоскаснае пісьмо, заўсёдная святочнасць і супакаенне. На кожнай цікетцы — кветка, некалькі кветак або цэлае суквецце.

Не стульваючы вуснаў, вымаўляю тры сінічныя склады ці-кет-ка, і па языку струменіць гальская прахалода.

Цікетка — французскае etiquette ў давыд-гарадоцкім вымаўленні.

У дзяцінстве цікеткі былі маімі цацкамі. З іх я будаваў фінскія домікі, кітайскія пагады, нават варажыў на іх — гэта значыць глядзеў на цікеткі ўважліва, па-дзіцячы сур'ёзна, а белыя пялёсткі абрываў з кветак, папярэдне выразаных з блакнотнага лістка.

У Маскве, у Доме Герцэна [ 2 2 Неафіцыйная назва Літаратурнага інстытута. ], цікеткі замянялі мне ігральныя карты. Я старанна ператасоўваў іх і раскладваў пасьянс, вельмі спадзеючыся, што выпадзе шчаслівая кветка. Мне была патрэбна шчаслівая кветка, асабліва тады, калі па-вар'яцку прыгнятаў сябе самазабойчай эстэтыкай Малармэ і зусім заставаўся без слоў; калі не хапала сіл бог ведае ў які ўжо раз (соты! тысячны!) ісці на Валхонку, каб зноў і зноў апынуцца ў еўрапейскім раі пушкінскага музея...

Васнянікі — гандляры насеннем кветак — у польскія часы выстаўлялі на базарах над сваімі доўгімі сталамі плакаты з надпісам: Nasiona ogrodnicze. Пасля здагадаліся расквеціць насенныя сталы маляванай фанерай. Так і з'явіліся цікеткі — мініяцюрны наіўны жывапіс, старанны рэкламны служка вечна капрызнай Флоры.

Ні ў альбомы, ні ў музеі цікеткі пакуль што не трапілі. Яны ўсё яшчэ на базарах — кожная ў сваёй торбе, у сваім насенні. Каб упэўніцца, што гэта так, варта схадзіць на тую ж мінскую Камароўку ці на які іншы рынак.

Стыль цікеткі народжаны давыд-гарадоцкім клопатам; стыль не прыдуманы, а таленавіта ўгаданы, навеяны прысутнасцю блізкай Еўропы, таму цікетка — інтуітыўны працяг фавістычнага і прымітывісцкага жывапісу, мацісаўска-русаісцкае каляровае водгулле, а таксама — лагодны павеў рускага авангарда. Бубновавалетавец Ілья Машкоў цікетачна намаляваў сваю «Бягонію», Павел Кузняцоў — «Чырвоныя кветкі», а Марцірос Сар'ян адзін з нацюрмортаў 1913 года...

Сыса, Тукін, Цубер — прозвішчы давыд-гарадоцкіх мастакоў, але гэтыя прозвішчы не прачытаеш на цікетках, бо на цікетках пішуцца толькі назвы кветак.

Я бяру ў Парыж самае вартаснае і няхай запознена, але ўсё ж узбагачу жывапісную калекцыю Апалінэра, да дзікай астры Маціса далучу кветкі, прыручаныя давыд-гарадоцкімі майстрамі. Пакуль жа, стомлены круглай, як перакуленая ратонда, поўняю, пішу сваёй неразгаданай А. на краёчку нябеснай паперы кароткі развітальны ліст: «...такую ж месячную ноч аднойчы ў жніўні я ўбачыў у Давыд-Гарадку. Успомні, любая, тое маё шчаслівае ўзрушэнне: ярка-шафраннае святло поўнага месяца прымусіла мяне выйсці на ганак. Там я адчуў тваю прысутнасць, тваё золата, твой зялёны блакіт... I мне адразу ж захацелася ў Мінск. У Парыжы са мною адбудзецца тое ж».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акропаль»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акропаль» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Акропаль»

Обсуждение, отзывы о книге «Акропаль» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x