Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нейкае ваша благароддзе едзе ў наш бок,— кіўнуў на паліцу.

— Садзіўся аскубаны афіцэрык без палетаў, i гузікі сукном паабшываныя. Здэцца, з Ермаліцкай пароды. Як зашыўся ў Бабруйску, дык дасюль не чхнуў ні разу. Відаць, не ў свой вагон сеў,— адказаў стары Цярэшка.

Цягнік спыняўся каля нейкіх слабенькіх агеньчыкаў, чухкаў паравоз, знадворку чутна была лаянка асіплых галасоў. За акном праплывала жоўтая пляма ліхтара, спалохана вішчаў гудок, i зноў павольна ляскалі колы, калыхаўся састаў i поўз у цемрадзь.

У вагоне храплі, чухаліся i мармыталі спрасоння. Стаяў цяжкі дух разапрэлых ануч i аўчын, пякельнага самасаду i дзёгцю. У цёмных кутках дзядзькі гаманілі пра надзелы, пра казённы i панскі лес, пыталіся адзін у аднаго, ці надоўга тая слабода, ці не боязна дзяліць зямлю, каб потым гэта бокам не вылезла.

Аляксандр прыткнуўся на краёчку лаўкі, прыплюшчыў вочы, але не спаў. Ён прыслухоўваўся да ўсяго, пра што гаманілі. Сялянскія трывогі i няўпэўненасць былі зразумелыя яму: людзям не верылася, што зямля можа быць іхняй — скінулі цара, а паны як былі, так i асталіся, i той жа стражнік з мешалкаю пры боку хадзіў па сяле i не аднаго такога Цярэшку ні за панюх табакі загнаў у кутузку. От i баяцца яшчэ. А яны ж цяпер самі — сіла. Толькі адкрый ім вочы, каб паверылі ў сябе, каб зразумелі, што стрэслася ў свеце.

Аляксандр успамінаў усё, што бачыў i перажыў за гэты тыдзень. Няўжо прайшоў толькі тыдзень? Ён зірнуў на свае каляныя чаравікі. Здавалася, з ix яшчэ не атросся пыл петраградскіх вуліц, а шынель пахне дымам кастроў, што палалі ля Смольнага i на плошчы перад Зімнім. Ён бег разам з матросамі i салдатамі па гэтай плошчы, лез праз чыгунныя вароты, туліўся да шурак дроў, да мокрых сцен. Потым па мяккіх дыванах ступаў з прыступкі на прыступку, усё вышэй i вышэй, у такім бляску, што аж сляпіла вочы. Бачыў, як матросы выводзілі напалоханых чырванамордых міністраў у расшпіленых мундзірах i накінутых на плечы палітонах, як салдаты ў вялізных залах, у пераходах, калідорах i цёмных бакоўках шукалі Керанскага.

Круцілася ў галаве кола ўспамінаў: даўжэзныя гаманлівыя, поўныя салдат i матросаў калідоры Смольнага. Здавалася, ён i цяпер чуе бразгат вінтовак i кацялкоў, грукат падкаваных ботаў каравула. Запомнілася, як з вялікіх дзвярэй, трымаючы ў руцэ доўгую тэлеграфную стужку, выставіўшы наперад плячо, нібыта разразаючы тугі вецер, прабег па калідоры невысокі з лысінаю чалавек. Усе расступіліся, давалі яму дарогу. Ён з некім вітаўся, нешта гаварыў, i так, як з'явіўся, нечакана знік за высокімі дзвярамі. Услед за ім каціўся шэпт: «Ленін, Ленін пайшоў! Бачыў Леніна? Гэта ж ён».

Зноў нарастаў грукат пріікладаў i крокаў. Аляксандр прахагііўся. Стукалі колы. Насупраць, скурчыўшыся, як малое дзіця, спаў дзядзька Цярэшка. Храплі i мармыталі ў сне мужчыны i кабеты. Прыткнуўся шчакою да жалезнага прэнта i роўна соп Анупрэй. Толькі круціўся на мулкай паліцы «аскубаны» афіцэрык. Убачыўшы Аляксандра, ён прыкінуўся, што спіць.

Аляксандр прыхінуўся да акна, хацеў пазнаць, дзе яны едуць. Да чорнай шыбіны папрымярзалі снежныя крупы, пашарэла зямля, i больш нічога не было відно.

Так болей ён i не заснуў, аж пакуль не прыехалі ў Ратміравічы. Далей цягніку не было куды ісці — тупік.

Загуў, замітусіўся, загаманіў вагон. Свечка даўно дагарэла. Спрасонку ўсе таўкліся, штурхаліся, тыцкаліся, як сляпыя. З-пад ніжніх лавак сунуліся нечыя ногі, на ix наступалі тыя, што праціскаліся ў праходзе, спатыкаліся i лаяліся на чым свет стаіць, зверху на галовы спаўзалі клункі, лубяныя каробкі i торбы, ссоўваліся спіны ў кажухах i світках.

— Параска, га, Параска, дзе ты там? Ці не ў цябе мая торба?

— Куды прэш, каб табе паўлазіла!

— Мірон, уставай, прыехалі!

— От даваяваліся, што няма i свечкі,— гугнявіў сіпаты голас.

— I сноўдаемся, як тыя авечкі,— у лад яму адказала бойкая жанчына.

Але хутка ўсе агледзеліся: на дварэ сінеў халодны ранак, a ў акно свяціў жоўты станцыйны ліхтар.

Аляксандр пачапіў мяшэчак на адно нлячо, перакінуў вінтоўку i, калі схлынуў натоўп, йадаўся да дзвярэй. За ім выйшлі Анупрэй i Цярэшка.

Гразь падшэрхла. На страхах i ў разорах бялеў першы кволы сняжок, нібы хто прысаліў зямлю. Пасля вагоннай цеенаты i распаранай духаты цела калацілі дрыжыкі, вецер ва ўсе бакі раздзімаў тонкі выцерты шынель.

Аляксандр падперазаўся i азірнуўся: вагоны апусцелі, у парадзелым змроку людзі разыходзіліся хто куды. Не відно было толькі афіцэрыка з верхняй паліцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x