Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тут ваш камандзір кажа, што рота не хоча ваяваць за Савецкую ўладу. Гэта праўда, таварышы? — Усе паўставалі са сваіх месцаў i абкружылі Салаўя, але ніхто не адказаў на яго пытанне.— Белыя афіцэры ашукалі салдат i паднялі мяцеж. Яны забіваюць нашых братоў — гомельскіх рабочых i камуністаў, а вы збіраецеся памагаць забойцам. Чаго яны хочуць? Адабраць зямлю, якую нам дала Савецкая ўлада, i зноў пасадзіць на яе паноў. От паглядзіце!— Салавей дастаў з кішэнькі дзве паперкі i падняў над натоўпам: — Зноў царскі арол! Вось пасведчанні, адабраныя ў стракапытаўскіх мяцежнікаў. Глядзіце! А вы калшце, свае. Каму свае, а каму ворагі!

— Гэта ротны кажа,— пачуліся галасы з натоўпу.

— А, вунь яно што!

— Шаптаў кожнаму: «За сялян Стракапытаў, мужыцкую ўласць абяцаў».

— Прадаўся, гад, буржуям, i нас хацеў пад манастыр падвесці.

Над натоўпам ляснуў глухі стрэл. Салавей саскочыў са скрынкі. Левае крысо шыняля было прабіта. Здаравенны салдат сунуў кулаком у пашчэнкі ротнаму, той аж грымнуўся вобземлю, ускочыў i кінуўся за пуню. Тут жа яго адразу схапіла некалькі дужых рук.

— Пачакай, гаспадзін афіцэр,— прабасіў той самы здаравіла, што зваліў яго з ног,— што ты цяпер заспяваеш?

Афіцэрыка ўцягнулі ў цэнтр круга. З разбітай скіЕІцаю, увесь дрыжучы, стаяў ён перад Салаўём.

— Браточкі,— заскуголіў ён,— i вы, Аляксандр Раманавіч, даруйце. Нячысцік папутаў.

— Гэта мы ўжо чулі ад стракапытаўскіх бандытаў. А што з ім рабіць, рашайце самі, таварышы. Камандзірам у вас будзе селянін з Рудабелкі Анупрэй Драпеза. Гэтага, ды i вас болей «нячысцік не пагхутае». Зараз жа ўсім пастроіцца. Прапаную выбраць трыбунал i судзіць здрадніка па законах рэвалюцыйнага часу.

Былому ротнаму звязалі папругаю рукі. Суд быў кароткі i справядлівы.

Зноў паваліў густы мокры снег. Ен прыцярушыў сцежку ў хмызняк, па якой павялі мяцежнага афіцэрыка. А праз паўгадзіны рота над камандаю Драпезы залягла каля чыгуначнага насыпу: Малаковіч i Салавей хацелі прарваць варожую абарону i заняць заходнюю ўскраіну горада.

Бабруйскі батальён, магілёўскія курсанты, рагачоўскія i жлобінскія добраахвотнікі падняліся ў атаку. Толькі яны ўскочылі на чыгуначнае палатно, як па ix секануў густы шквал кулямётнага агню. Упала некалькі чырвонаармейцаў. Здавалася, варожая абарона стаіць суцэльнай сцяной. Затрымлівацца на буі было самагубствам, i Салавей загадаў адпаўзці за насып. Трэба зберагчы кожнага чалавека, не дапусціць непатрэбных ахвяр. Атака захлынулася, i паўтараць яе не было сзнсу. А еядзець склаўшы рукі — злачынства перад рэвалюцыяй, перад таварышамі, якія гінулі ў горадзе.

Салавей вырашыў перапаўзці ў невялічкі алешнік, абысці мяцежнікаў збоку i закідаць гранатамі. Але кулямётны агонь зноў прыціснуў ix да зямлі i прымусіў адступіць назад. Тады Аляксандр Раманавіч разам з Пракопам Малаковічам вырашылі сабраць самых надзейных камандзіраў, камуністаў i работнікаў Чэка.

— Лоб у ворага цвёрды, i яго адразу не праб'еш,— сказаў ён на гэтай кароткай нарадзе,— а губляць людзей шкода ды i неразумна.

— Што ты прапануеш? Можа, адступіць? — рэзка спытаў Малаковіч.

— Адступаюць толькі баязліўцы i шкурнікі, а дзе не хапае сілы, там выручае хітрасць i смеласць. Хто са мною пойдзе ў горад?

Многія глядзелі на Салаўя i нічога не разумели Ён заўважыў гэтую разгубленасць i растлумачыў:

— Мы крадком прашыемся ў Гомель i ўзарвём варожае кубло з сярэдзіны. Нажахаем мяцежнікаў, закруцяцца яны, як шкурат на агні, тады легка будзе прарвацца нашым часцям. А пакуль што забаўляйце ix — пастрэльвайце час ад часу.— Ён памаўчаў i абвёў усіх стомленымі падабрэлымі вачамі.— Ну дык хто?

Падняліся Гурскі, Шолам Агал, Кроль, Тараевіч, Дзям'ян Пархімовіч,— усяго дваццаць сем чалавек.

На вуліцы гусцеў змрок. Паміж нізкіх калматых хмар цьмяна паблісквалі дзве-тры далёкія зоркі, шумеў вецер у голым ведці прысад.

Праз паўгадзіны ўсе дваццаць сем чалавек прыйшлі да свайго камандзіра i не пазналі адзін аднаго: у світах, падпяразаных вераўчанымі путамі, у палапленых кажушках, бравэрках, дзіравых аблезлых шапках, на нагах — лазовыя лапці i маршчакі.

У каго торба вісела праз плячо, як у старца, у каго за спіною целяпаўся зрэбны хатулёк.

— Цяпер i родная маці не пазнае,— радаваўся Салавей, гледзячы на сваіх хлопцаў, i яны ўсміхаліся, пазіраючы адзін на аднаго. Камандзір кожнаму расказаў, як яму прабірацца, што гаварыць, калі хто запыніць, i што рабіць у горадзе.

Адна трупа рушыла да ракі. Лепш за ўсё было прайсці па крутым узбярэжжы Сожа, паміж ракітавых кустоў. Ішлі па два, па тры i па адным. Другая трупа знікла ў густым ельніку каля чыгуначнага палатна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x