Нямецкія камуністы заклікаюць салдат вяртадца на радзіму i пазярнуць штыхі супраць паноў i фабрыкантаў. От тут i разбярыся салдату! Прачытае i хочацца з некім параіцца, разам падумаць. Цішком ткне газетку суседу, свая ж, нямецкая. «Паглядзі, інто пішуць. Выходзіць, i дома неспакойна. Ды i жонка намякала ў лісце, што бурліць народ».
Так i ходзіць з рук у рукі лістоўка ці газета, якая невядома адкуль трапіла ў салдацкую кішэню.
Камендант зелянее ад злосці, што наўкол дзейнічаюць нейкія варожыя сілы, што яны пранікаюць не толькі ў казарму, не толькі ў салдацкія галовы, а дабраліся да яго ўласнай кішэні.
Ён не ведае, што рабіць, бо амаль нічога не ўдаецца вывезці на станцыю i аднравіць у Deutschland. «Бандыты» перапыняюць усе абозы i раздаюць дабро тым, у каго з такімі цяжкасцямі ўдалося яго знайсці i забраць. А салдат на чарговую «аперацыю» даводзіцца гнаць сілаю. Усе яны нечага шэпчуцца i адразу змаўкаюць, як толькі з'яўляюцца афіцэры.
Камендант забараніў на сяле ўсялякія «зборышчы» i ігрышчы. Толькі праўленне кааперацыі мае дазвол раз на тыдзень збірацца ў краме або ў школе. Колькі разоў у краму заходзіў патруль, ды i сам камендант не-не i зазірне на пасяджэнне: сядзяць, гамоняць, нешта падлічваюць, а то i сварацца, кураць такі самасад, што аж лямпа ўсхліпвае. Паслухае, паслухае ён, нічога не разбярэ i пойдзе. Разы са два прыводзіў ён да «кааператараў» Лізу. Яна перакладае, колькі селядцоў прадалі, колькі хустак i солі, што трэба прывезці, з каго спагнаць паі.
Апошнім разам, калі камендант, махнуўшы рукою, пайшоў за дзверы, старшыня падраённага камітэта партыі бальшавікоў i валрэўкома Аляксандр Салавей усміхнуўся i сказаў:
— Працягнем, таварышы, партыйны сход. Наша арганізацыя стварыла свае ячэйкі ў Лучыцкай, Парыцкай, Ляскавіцкай i Глускай валасцях. Усе члены партыі i чырвоныя партызаны маюць такую-сякую зброю i гатовы біцца, a калі трэба, дык i памерці за ўласць Саветаў. Але, таварышы, павятовы камітэт папярэджвае, каб не было неарганізаваных, непатрэбных нападаў на немцаў. Многіх мы ўжо схілілі на свой бок, яны не толькі нам спачуваюць, але часам i памагаюць. Згодна ўмове з нашым урадам немцы хутка павінны выйсці з Беларусі. Толькі трэба ix адправіць з тым, з чым яны прыйшлі. Не даць ніводнай парушынкі. Думаю, гэта нам удасца. Але, таварышы, вы ж ведаеце, што ў Загальскіх балотах, ды i тут па хутарах яшчэ лазяць шляхецкія бандзюкі — Казік Ермаліцкі, Плышэўскі, браты Перагуды i ўся ix хеўра. Яны ўжо нямала забілі нашых людзей. А як толькі акупанты выедуць, от пабачыце, з'явяцца сюды. Цяпер немцы ахоўваюць Беркаў, Мёдухаў, Харомнае i Сераброн — усе котлішчы шэршняў. А як толькі пачнём дзяліць ix зямлю, прыйдзецца стукнуцца лбамі з гэтаю шляхецкаю зграяй. Так што перадайце сваім хлопцам, калі дзе каторага запарвуць, хай судзяць так, як яны асудзілі Анікея.
Потым Салавей паведаміў, што ў тую нядзелю ў Гатавіцкім лесе, каля «цудатворнай» капліцы, будзе вялікае набажэнства. От там можна i сабрацца ўсім камандзірам атрадаў, узводаў i партыйцам-бальшавікам.
...Як толькі наступаў маладзік, да крынічкі, над якою стаяла замшэлая каплічка, з'язджаліся i сыходзіліся людзі за дваццаць i за трыццаць вёрст. Ішлі калекі i сляпыя са сваімі немачамі, жанчыны i дзядзькі, старыя i дзеці. Вакол капліцы рассаджваліся барадатыя лірнікі i абшарпаныя жабрачкі. У царкве правілі аж тры папы: спявалі, хрысцілі, свянцілі ваду, з пратэсамі хадзілі вакол крыніцы. Збіраліся сюды хлопцы i дзяўчаты. Пастаяць трошкі ў царкве i разыходзяцца купкамі па лузе ды па дубняках. Пасля гэтых набажэнстваў i траплялі кашэвіцкія дзяўчаты замуж у Карпілаўку ды ў Курын, a рудабельскія — у Ляскавічы ці ў Забалацце.
Пры немцах каля капліцы ўжо не было ранейшых кірмашоў, не прадавалі ні ружовых пернікаў, ні доўгіх цукерак з кутасамі. А народу збіралася шмат. Адны — каб памаліцца за душу «убиенного раба божия», другія — набраць святой вады ад ліхаманкі ці ўроку, іншыя — пабачыцца з братам ці сватам, пагаварыць з кумам, якога даўно не сустракаў. А маладыя, як казалі вясковыя бабулькі,— каб пакруціць хвастамі.
Апошні час да капліцы хадзілі «недавяркі» i «кааператыўшчыкі», лузалі гарбузікі, смяяліся, пілі свянцокую вадзічку i бадзяліся па лесе.
У гушчар ляснымі сцежкамі прыходзілі Салавей з Ляўковым, Пракоп Малаковіч з Лявонам Адзінцом. Вакол ix лажыліся на траву хлопцы з Каткі i Зубарэвіч, Шкавы i Завалёнаў. Для прыклепу ставілі пляшку, раскладалі лусты хлеба з салам, каб часам якінебудзь Каленік не расшалопаў, што i тут сабраліся «рэўкомшчыкі», або калі наскочыць нямецкі афіцэр з патрулямі,— няхай усэ выглядае, як у людзей.
Читать дальше