— Ве-ершык пра мяне напісалі!.. Хэ-гэ!.. Думаеш, камуністы што-небудзь зробяць нам? Чорта лысага! Перад рэвалюцыяй давалі жызні і Распуцін, і Кранштацкі, і Бесарабскі Інакенцій, і чорт, і д'ябал!.. У часы іхняга Маркса на ўсю Еўропу грымеў Лурд у Францыі!.. Гм, яны ім лекцыю па вёсачках чытаюць пра тое, што душа памірае разам з целам, сонечнае зацьменне бывае ад таго, а вялікдзень не праваслаў-нае свята, а — дрэўнеіудзейскае ды язычаскае. Дзядзькі, цёткі лектараў ветліва выслухаюць, з імі згодзяцца, а ў Грыбава да Альяша ці Рэгіса імкнуцтіа не перастануць, бо іх ніякай сілай не адарваць ад веры ў цуд, які патрэбен ім, бы хлеб! Праўду я кажу?
— То быў і я на такой лекцыі,— згадзіўся Мірон.— Студэнт з Вільні прыягджаў у Плянты. Пра звёзды, месяц вечарам гаварыў. I надто цікаво... Але спаць, халера на яго, кланіло вельмі. А ў даркве не заснеш, ого!.. Службу там пачынаюць зранку, калі чалавек яшчэ не спрацаваны...
— Не толькі таму!.. Ат, каму ўсё гэта я гавару, хіба ты, лапух, такія тонкасці можаш зразумець?! Табе, прыроджанаму нявольніку, свабода — што крылы той курыцы, якая на полі засталася,— ні к чаму!..
Мірон прамаўчаў. Ён самакрытычна прызнаваў у сабе невучонасць. I Рэгіса баяўся ды паважаў за тую незразумелую сілу — бы ў вусатай знахаркі з Плянтаў. якая кіне на цябе вокам і адразу скажа, дзе баліць. Недарма, мабыць, трацілі гэтак бабы галовы!.. Трэба валодаць чарамі ці нейкім прыцяжэннем, каб за пару гадзін сабраць на вёсцы такое вяселле, каб збегліся, як да царквы на фэст. Што ж, спевакамі ў Ісакійскі сабор звычайных людзей не бралі, туды прыходзілі маліцца сам цар з царыцай. Аднак, каб фурману давалі мяшок грошай, жыць так ён не згадзіўся б.
— Зайсці ў алекшыцкі ўчастак, напісаць пратакол на Кавалі за гуза, няхай усыплюць ім па дзесяць гумаў на «пастарунку»? —разважаў услых Рэгіс.— Трэ правучыць камуністаў, а то і на галаву ўзлезуць неўзабаве!..
— Ладно, не забілі ж! — параіў фурман, якому ўжо вольмі хапелася дамоў.— Паедзем лепш!
— Тады кіруй на Крынкі. Толькі доўг занясу ў рэстаран, а то другі раз Кавальчук карміць не будзе. Эх, і ядроная ў Амерыканца жонка!.. Глядзі, як за пару гадоў расквітнела баба, а браў такую ляльку, бы дзіця!..
— А што ёй?.. Выядае сабе, што хоча, над загонамі спіны не гне!— разважыў Мірон.— Патрымай і маю бабу гэтак з адзін месяц, і адкуль толькі лоску і цела набярэ!
10.
У Алекшыцы прыехалі яны к вечару.
Маладая рэстараншчыца выйшла спаткаць фурманку. Яна была ўстрывожаная нечым, аднак свайму пульхненькаму тварыку з ямачкамі на шчочках не забыла прыдань прыхіль-ную ўсмешку.
— Стася, прывітанне! Восем злотых прывёз твайму Клемусу, мой анёльчыку!
— А Кавальчука няма! — з выразам нявінна пакрыўджа-нага дзіцяці заявіла маладзіца.— Раніцой арыштавалі...
— За што-о?
— У нашым садку пад яблынямі паліцыянты знайшлі бутэлькі з самагонкай. Узялі солтыса, сведкаў, выкапалі бутэлькі, спісалі пратакол і павезлі Кавальчука ў Крынкі...
Рэгіс нічога не разумеў.
— На якое ліха патрэбна была яму самагонка, ён жа гандляваў «манапалёвай»?!.
— Кавальчук кажа — Піня падстроіў... За самагонку — пяць год турмы!.. Як я цяпер буд-ду...— расплакалася маладзіца.
— Вось табе і «два каты ў адным мяшку»!..— аж прысеў дзячок.— Ну і Пі-іня, ну і маста-ак!..
— Айцец Мікалай, а што мне-е рабіць!..— ужо даверліва памкнулася да яго рэстараншчыца.— Пара-айце, у вас знаё-омых много ўсюду!..
— Не плач, выпусцяць, калі грошай не пашкадуеш!.. Але ж і твой Клемус — амерыканскім алігатарам не паддаўся, а сваёй акуле так ганебна трапіць у зубы!.. Міроне, слухай,— раптам адчуў ён сябе тут гаспадаром.— Ікону завязеш у Грыбоўшчыну і пакінеш у мяне на кватэры — гаспадыні ў рукі здасі! I кажухі, лён, воўну ды іншае барахло Лапуцям у сені скінь!.. Гускі, курэй тут скідвай!.. На, бяры сваю дзесятку, а мне вось трэба дапамагчы бабе...
1.
Анархія ў абшчыне Альяша панавала нядоўга. Нечаканым забойствам чалавека Альяш адразу прымусіў усіх падпарадка-вацца.
Бульбу ўжо выкапалі, павыбіралі і агародніну. Бабы браліся трапаць лён. Восень даўно ўжо згасіла зелень. Як звычайна ў гэтую пару, заходнія вятры прыперлі з Атлантыкі масу вільгаці — заладзілі дажджы. На вёсцы наступіла мёртвая пара, калі па раскіслых дарогах — ні праехаць ні прайсці, а да калядных маразоў яшчэ надта ж далёка.
Апусцелі, веялі сумам палі. Прыціхлі вёскі. Счарнелі і нібы яшчэ больш паўлазілі ў зямлю скасабочаныя халупкі з набрынялымі стрэхамі. Зямля і неба зліліся ў адзін шэры прасцяг, раздзелены толькі цямнейшай палоскай лесу. Вечары насталі доўгія і сумныя.
Читать дальше