Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершалінскі рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершалінскі рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць А. Карпюка — мастацка-гістарычнае даследаванне эпідэміі сектанцтва, якая была захліснула Заходнюю Беларусь на пачатку 20-х гадоў. Глыбокае веданне канкрэтнага матэрыялу дазволіла пісьменніку каларытна расказаць пра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.

Вершалінскі рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершалінскі рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мітусню з катэгорыяй такіх хворых Альяш лічыў дарэмнай тратай часу. Дома яго чакалі браты з-пад Карпат. Яшчэ што-небудзь пакрадуць — ці можна верыць гарадскім?! На балоце ў пракосах парылася неварочанае сена. Буланчыка трэба было б даўно забраць з выгана ды напаіць, а то запякуць авадні. А ў царкву ўсё лезла людская пльшь і да таго напоўніла залу, што ўжо хісталіся клірасы, трашчалі скабы, нельга было варухнуць і локцем, а ў перагрэтым, з млосным пахам расплаўленага воску, у гэтак душным і густым паветры цяжка было і дыхнуць...

I будуць так лезці, покуль ён тут!

Мешкаватыя целы ў шэрым, нібы абсыпаным попелам, адзенні павыціраюць бакамі свежыя сцены, паабдзіраюць фарбу на калонах, перакуляць падсвечнікі, наробяць на падлозе тлустых плямаў...

От ужо і праўду кажуць — дай нашаму брату гадзіннік, то ён засадзіць яго сабе за халяву і кланіцай ад воза будзе накручваць. Альяша разабрала злосць — а ну вас усіх да ліха: патурай тут усім!..

Не сказаўшы нікому ні слова, дзядзька порстка ўсхапіўся, нырнуў за алтар, выбраўся на двор і пакрочыў на выган.

— Чаго ён пайшоў? — расчаравана пыталіся адна ў адной кабеціны.

— Ніц не знаю!.. Толькі што быў такі людскі, так харашэ гутарыў з усімі, цуды свае вытвараў...

— Калі з хлапца нячыстаго выганяў, я ледзьве не ўмерла са страху.

— Але. Аж дым з вушэй пайшоў у дурного, бачылі?

— Шчэ і загрымела нават штось, залеската-ало!

— Мо Альяш пакрыўдзіўсо за што?

— То дзіво!.. Нашыя людзі давядуць да чаго хочаш!

I пілігрымы самі сабе стварылі тлумачэнне. Збедаваная маці бязрукага хлопчыка ўразіла ўсіх адкрыццём:

— Гэто празнікаўская блудніца ў ім цудатворную моц пагасіла, таму Альяш і зазлаваў!

— Можа быць!

— Ах, курва паршывая, падумайце, што прыдумала!.. I на святого чалавека пазарыласа!

— Я адразу яе раскусіла, як толькі глянула ў паганы гэты цыганскі твар!

— А гладкая якая!..

— Чаму не быць гладкуй? Бо яна спрацаваласа, дзяцей гадуючы, ці жылы надрывала на рабоце, як ты?.. Толькі ўволю жарэ, уволю сабе высыпаецца, ніц не робячы! Сядзіць, кажуць, перад люстэркам цэлымі днямі!..

— Дзіво, што такая ў ім моц пагасіла!..

— I зрабі ты што добрае з нашым народам, выслужыса перад богам, калі е такія гадаўкі!..

— Бабы, тутака яна!.. Во, шчэ і моліцца бытто!.. Хопіць табе, падкалодная змяя, прыкідувацца!

— Ах, унь дзе яна, вы-ыдра-а!..

I цёткі, якія сотні вёрст валаклі сваіх калек ды апошнія грошы патрацілі ў ахвяру царкве, разлютавалі. Натоўп дружна кінуўся на маладзіцу, парваў на Тэклі адзенне ды са злым здавальненнем пачаў чыніць расправу.

У царкве ўзняўся віск і лямант.

— Лю-удзі, што вы гэто ўзду-умалі?.! — нырнула ў гушчу бабскую цётка Хімка ратаваць Тэклю.— Пакіньце!.. Пакі-іньце, бо грэх, дальбо, велькі грэх будзе ўсім нам, калі мы ў храме што кепскае ёй зробім!

Хімка з кватаранткай вырвалі ледзь жывую маладзіцу з клубка целаў, завялі за алтар і тымі ж дзвярыма, якімі выйшаў Альяш, выпусцілі маладзіцу на двор. Сказалі:

— Жанчынам тут хадзіць не дазволено, ды гасподзь бог літасцівы, на гэты раз даруе нам! — запэўніла сяброўку Хімка.— Куды большы лёг бы на нас грэх, калі б у храме праліласа чалавечая кроў!

— Я нікуды не пайду-у адгэтуль! — упала на мурог ды завыла Тэкля.

Жоны-міраносіцы не ведалі, што і рабіць.

— Чарвяком буду тут поўзаць, як сабака, ногі яму буду лізаць, але ачышчэнне за віны склапачу-у!.. М-м, якая я грэ-эшная! — у прыпадку адчаю маладзіца да крыві закусіла апухлыя вусны і засадзіла ў пясок кіпцюры.

— Годзі ўжэ, не ўбівайса, як яно там пакажа! — пацешыла меляшкоўка.— Можа, і ачысцішса, бы я калісь...

— Склапо-очаш, сястра, ачышчэнне, склапо-очаш! — стала яе супакойваць добрая цётка Хімка.— Мы з ёю таксамо закінем перад Альяшом слаўцо... Ты адно не адступай, не здавайса, гасподзь літасцівы!

Хімка знайшла прарока і прыстала да яго:

— Падумай добро, ці маеш право прагнаць празнікаўскую маладзіцу, Альяш!

— Гэтую распусту? — ускіпеў, закрычаў на яе Альяш.— А ў Бібліі як сказано? Калі Пінкус убачыў, што адная ізраліцянка блудзіць, то ўзяў піку і прастрыміў ёй трыбух!.. От як трэ з імі! Жаласць тут пускаеш, добранькая надто!.. Бога трэ любіць дваяко — і злымі ўчынкамі таксамо! Нагі яе тут не будзе!..

Аднак і мужная Хімка нечаму тут навучылася. А яшчэ яна ведала па брату — калі чалавек надта злуе, яму трэба даць выліць свой гнеў: махаць рукамі, крычаць, а калі супакоіцца, дамаўляцца з ім лёгка.

— То Пінкус. Не адмаўляй ёй, бо грэх будзе велькі!.. Успомні, Ілья, калі іудзеі прывязлі на асле Ісусу Хрысту блудніцу на расправу, то ён нават галавы не падняў на іх. Сын божы і далей пісаў сабе перстам на пяску. Толькі сказаў: «Каго вы, людзі, судзіце?! А ну, кіньце ў яе камень той, хто без граха!» I ніхто, Альяш, не кінуў. З той пары стала жыць з усімі ў міры. А Марыя Магдалена колькі блудзіла? Потым шчэ святой стала!.. Не-е, Альяш, ты не маеш права прагнаць няшчасную кабету. Ты яе прымеш, і жыць яна будзе з намі, месца ўсім хопіць — Грыбоўшчына унь якая велькая!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершалінскі рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершалінскі рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершалінскі рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершалінскі рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x