Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершалінскі рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершалінскі рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць А. Карпюка — мастацка-гістарычнае даследаванне эпідэміі сектанцтва, якая была захліснула Заходнюю Беларусь на пачатку 20-х гадоў. Глыбокае веданне канкрэтнага матэрыялу дазволіла пісьменніку каларытна расказаць пра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.

Вершалінскі рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершалінскі рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Выйдзі, сатана! — пракрычалі людзі цяпер ужо дружней з затоеным страхам, з нядобразычлівым абурэннем да нячыстае сілы і замерлі.

— А куд... куд-дой?— каўкнуў перасохлым горлам хворы.

Стары не зводзіў з яго вачэй:

— Кудой зайшоў!

— Не вы-ылезу тудой!— плаксіва папрасіўся не-нармальны.

— Выйдзі, нячысты!

Увесь зал, як адзін чалавек, гыркнуў ужо зларадна і з пагрозай:

— Выйдзі!

— Гэ!.. Гэ!.. Я праз галаву залез!..

— А я табе кажу, кудой забраўсо, тудой і вылезеш!— замахнуўся прарок на хворага цяжкім крыжам.

— Не-е, дзядзьку, не-е!..— завішчаў вар'ят, бы маленькі хлопчык.— Я выйшаў, дзядзьку, не трэ-эбо!

Юнак уткнуў галаву ў мацерыну кофту.

— Ну, добро, Петручок, до-обро ўжэ, ты — цаца! — стала суцяшаць яго жанчына.— Супакойса, маленькі, сціхні ўжэ, родненькі ты мой!

Хворы быў увесь спатнелы і рахманы, бы грудное дзіця, а яго плечы ўздрыгвалі ад пакоры і ціхага плачу. Людзі адыходзілі здранцвелыя. Усе з палёгкай уздыхнулі ды зашапталіся пра тое, што страшная небяспека прайшла, дзякуй богу, міма кожнага на іхніх вачах.

Мабыць, няма больш нічога страшнага, як чыстая праўда, якая такой не з'яўляецца.

— Бач, і на гэты раз сатана такі паслухаўса!— з захапленнем прашаптала бліжэйшая цётка.

— О-о, Альяш толькі так прыбядняецца і гаворыць, што не ўсё можа, а сілу мае вялі-ікую!— з гонарам праказала іншая.

— Дзякуй! Ой, вялі-ікае дзякуй табе, айцец, за выздараўленне сына! Ой, як мне цябе... Ён жа адзін у нас, і так, павер, было нам цяжко!..

— Ладно, богу дзякуй!..

Маці са слязамі на вачах ад бязмернага шчасця ледзь магла вымавіць слова і, абнімаючы рахманага хлапца, які ўсё дрыжаў ды плакаў, пачала прабівацца з мужыком і са сваякамі праз натоўп да дзвярэй.

7.

Да Альяша з сарамлівай усмешкай паўзла Тэкля з Празнікаў — гладкая, каравокая маладзіца з расхрыстанай кофтай на грудзях і чорнай радзімкай на смуглай шыі. Кожная цётка ведала, што Тэкля доўгі час распутнічала ў Гродне з сынам памешчыка Дэлясі, потым выйшла замуж, але кінула на вёсцы мужа, старога бацьку і круціцца з маладымі мужыкамі, разводзіць сорам.

— Табе чаго?

— Адпусці мне, грэшнуй, мае віны!.. Закінь слаўцо перад богам за мяне, распутніцу, чалавек божы!

Альяш нарэшце пазнаў яе. Ён схапіў жанчыну за нос, павадзіў улева і ўправа і блудніцу пасарамаціў:

— Няма, няма чаго табе тут бываць, годзе! Тэкля паспрабавала абняць яго за калені.

— Айцец, пашкаду-уй, не праганя-ай!

— Ты чаго прыперласа сюды — хвастом круціць? — прарок распаляў сябе яшчэ больш: — Ідзі, ідзі з маёй царквы, каб нагі тваёй не было тут! Няма табе дарогі да госпада, ты ім праклятая!..

— Ой, не слухай яго, госпадзі, не слуухай!..— пацягнула маладзіца рукі да Хрыста.

— Не баяцца бога, швэндаюць усялякія ў святое месца! — падлашчвалася бліжэйшая хворая.

— Гнаць такіх трэ і сабакамі цкаваць! — уторыла, другая.

Альяш азірнуўся — за ім прытаілася вялікая чарга. Хрыпеў з заплюшчанымі вачыма хлопчык. Асветленая свечкамі яго маці шэрым ручніком выцірала ў малога з лобіка пот, бурбалкі сліны на вуснах ды зыркала на Альяша вачыма, у якіх было трывожнае чаканне, роспач і надзея.

Бліскучымі, расшыранымі вачыма глядзела на яго з брызенту нерухомая кабеціна з бязладна распушчанымі валасамі, і гэтак жа чакала каля яе сухотніца.

Перад іконай крыўлялася дурніца і гаварыла дзеве Марыі:

— А оты, я такая самая, як ты!

— Ве-ерачка, вялікі грэх так казаць! — упрошвала яе напужаная святатацтвам маці.

— А чаго яна тут выстаўляецца?!. А оты, яна такая самая, як я! — яшчэ больш разыходзілася дурніца.— У мяне сукенка нават лепшая, з фалдамі, во!

— Ы-ы, нячыстая сіла і ў гэтуй!

— Звяжыце яе, покуль калейка дойдзе! — параіў нехта.— Шчэ бяду накліча на ўсіх нас...

Ля іконы дзевы Марыі пачуліся валтузня і прыглу-шаны крык ненармальнай:

— А чаго яна выстаўляецца?!. А оты, я такая самая!.. Не чапайце, укушу-у!..

Нават не азірнуўся, не паглядзеў, як душаць дурніцу, не спускаў з Альяша вачэй ды цяжка і з прысвістам соп пракуранымі лёгкімі чалавек-абрубак.

Не азіраліся, таксама пакорна чакалі сваёй чаргі і ўпарта на яго глядзелі ліслівыя вочы другіх мацярок, а іхнія маршчыністыя і спатнелыя лбы адбівалі бляск свечак. Бабы папрыводзілі сваіх калек даўно, іх ён да сябе каторы дзень не дапускаў, але яны з цярплівай упартасцю нечага ўсё чакалі і чакалі...

У тую пару Альяша яшчэ не збіла з тропу слава, ён не страціў яснасці думкі і на сваю цудатворную сілу глядзеў з разважлівай практычнасцю грыбоўшчынскага мужыка. Ну, калі застыне кепская кроў у галаве ці ў баку, дапамагчы ён можа — хіба ён горшы за плянтаўскую знахарку?.. I Антонаў агонь здыме, і каўтун адрэжа. Нават хопіць, можа, яго сілы, каб рассасаліся бельмы з вачэй. Але ж ці можа ён адрасціць гэтым вось калекам ногі?.. Такое моцы не было нават і ў Іаана Кранштацкага, дарэмна людзі яму прыпісваюць. Меў яе толькі Ісус Хрыстос, які мог і мёртвага ўваскрасіць, і смакаўніцу адным позіркам засушыць ці нават суцішыць буру. Хіба ж дурным бабам уталкуеш, што не дапамогуць і лекі, калі прыйдзе на векі?! У іх жа адны забабоны наўме!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершалінскі рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершалінскі рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершалінскі рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершалінскі рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x