Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершалінскі рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершалінскі рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць А. Карпюка — мастацка-гістарычнае даследаванне эпідэміі сектанцтва, якая была захліснула Заходнюю Беларусь на пачатку 20-х гадоў. Глыбокае веданне канкрэтнага матэрыялу дазволіла пісьменніку каларытна расказаць пра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.

Вершалінскі рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершалінскі рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Здавалася — набаламуціў, начмуціў, узбударажыў вёскі ды выклікаў у іх гэткія страсці, давёў да такой страты дзядзька Клімовіч, але цяпер буйнаму выдумшчыку, самадуру, авантурысту і фантазёру яго ж былыя паклоннікі, бы таму Ісусу Хрысту, зараз наладзяць крывавую Галгофу — і яму нічога не заставалася, як кінуцца людзям у ногі і прасіць прабачэння. Гэтым часам Альяш і не думаў прасіцца.

— Ты глядзі — маўчыць, бы нямко, бытта яму заткнула! — пакпіў белавежац, якога сябры звалі Мікалаем.

Прарок не паддаваўся і на кпіны.

Зрэшты, мажліва, стары і меў рацыю. Акажыся Альяш тады хоць адным словам, і злыя, ашуканыя людзі нават яшчэ яго і задушылі б перад тым, як распяць на бервяне.

3.

Бы нашыя страшаўцы, Альяшовы аднавяскоўцы байкам Клімовіча не верылі. Глядзелі яны на паломніцтва, суцэльныя кірмашы ў сваёй Грыбоўшчыне, на крэсныя ходы і пляваліся. Аднак да свайго земляка нічога не мелі.

Паводле разумення яго землякоў Альяш быў не вінаваты, што існуе аж столькі дурняў. Не вельмі вінавацілі старога нават і за забойства — п'яны ж Юзік пачаў першы, кожны пра гэта добра ведаў!

Альяшу аднавяскоўцы нават спагадалі. Бо праз Клімовіча яны нарагаталіся, нацешыліся і з паноў — вялікіх ды малых, з папоў і з архірэяў. Мужчынам трапляўся сякі-такі заробак. Вёска стала слаўнай, і ні адна дзеўка не заседзелася — усе павыходзілі, дзякуй богу, замуж...

Праўда, Альяш — чалавек не ласкавы, суровы, усё наўме ў старога была праклятая царква, але што ты зробіш, калі чалавек убіў сабе яе ў галаву! А як іншы п'е без меры, за бабскімі спадніцамі лётае або за кніжкамі прападае, хіба гэта лепш?

Той раніцой большасць аднавяскоўцаў старому ахвотна дапамаглі б, толькі людзі яшчэ спалі.

У крытычную гадзіну Тэкля ў гладышах несла Альяшу сняданне і натыкнулася на збітых у гурбу змярцвелых пастушкоў. Хлопчыкі збіраліся выганяць кароў, убачылі самасуд ды перапалоханыя не ведалі што рабіць. Пазнаўшы маладзіцу, яны наперабой наведамілі:

— Цётку-у, а там вашаго дзядзьку хочуць якіясь людзі на крыж прыбіваць!

— Цвікі, якімі куюць коней, надаставалі і малаток!

— I крыж укопваюць!..

— А ваш дзядзько ўсё маўчыць!..

Жанчына выпусціла вузел, кінулася да Курзы Сцяпана і ўбегла на пусты солтысаў падворак.

У Курзаў чамусьці было насцеж адчынена акно. Расхіленыя фіранкі. Жанчына сунула паміж вазончыкаў галаву, прыгледзелася.

Апрануты Сцяпан сядзеў на ўслоне, а расчахраная яго Нінка — на разварочаным ложку. Устрывожаны солтыс чапляў сабе на шыю казённую бляху з арлом і гаварыў жонцы з крыўдай у голасе:

— Хопіць, што нарваўсо тады з Юзікавым целам і паліцыя мяне доўго пілавала, нашто войту заявіў!.. А халера іх зразумее, чаго ім трэ і як дагадзіць!..

— I я памятаю, як цябе сам староста палохаў ды абзываў!..— падхапіла Нінка.— Правільно, на гэты раз не лезь, і не думай нават лезці, разбяруццо там самі!.. Прыедзе унь паліцыя, пакліча, тады сабе і выйдзеш!

— ...Падаткаў не плоцяць! На шарварак 10ніхто не ідзе! Мост сапсуецца ці пастухі на вогнішчы разбяруць, адзін аднаму вакно выб'е ці паленам па башцэ стукне — солтыс вінаваты!.. I каб за грошы якія, а то — бясплатно!.. Цьфу, служба сабачая!..

Да ўзбуджанай Тэклі яшчэ не даходзіў сэнс іхняй гаворкі.

— Сцяпа-ан! Ні-інка!..— закрычала яна.— Што гэто ро-обіцца!.. Хутчэй адкрывайце хату!

Жанчына кінулася ад акна.

Аднак Тэклі давялося доўга барабаніць у дзверы, покуль у іх з'явілася ў начной кашулі солтысіха.

— Нінка, золатцо, кліч сваго Сцяпана хутчэй! — выдыхнула яна і памкнулася ў сені.— Хай збірае жыво людзей, бо там з Альяшом хочуць — ой!..

Солтысіха заступіла ёй дарогу, прытрымала дзверы ды аб'явіла з прытворным шкадаваннем:

— Калі мой Сцяпан прыхварэў крыху!.. Хай сабе паспіць шчэ!.. То мо збегай па другіх, шчэ ўсе дома, дасыпа-аюць сама!.. Хібо мало здаровых мужыкоў на вёсцы?!

Тэкля заўважыла праз Нінчына плячо, як солтыс без аглядкі сігае ў свіран. Адно цяпер да яе дайшло, чаму ў Курзаў было насцеж адчынена акно, дайшоў сэнс пачутай раней размовы.

Жанчына з абурэннем паўзіралася на Нінку.

— А-а, твой муж умывае ру-укі?! — прагльшула камяк, падступіўшы к горлу, Тэкля.— Адразу і сказала б гэтак!..

— Што ты, што ты, Тэклечка!.. Ён ніколі раніцой не мые іх, а — вечарам, пасля рабо-оты!.. Я адно кажу — прыхварэў крыху, галава ў яго...

Солтысіха пабачыла, што больш няма сэнсу прыкідвацца і выбухнула:

— А ну яго з тваім Альяшом, у нас дзеці растуць, трэ нам і пра іх думаць!.. Сцяпан ужэ адзін раз умяшаўса ў вашыя гішэфты, а потым адкараскацпа не мог! Нават я чула, як сам староста Вайцяховіч яго палохаў!.. А што, хібо ён кепскае тады хацеў яму? Цяпер староста хай едзе і разбіраецца сам! Хай ратуюць адзін аднаго, калі так спараваліса!.. Або ваш Фэлюсь Станкевіч хай дапамагае — нажыўсо на людзях праз твайго Альяша файно!.. А ты, прыблуда з Празнікаў, ідзі, ідзі сабе адгэтуль — мужыка не пушчу нізашто!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершалінскі рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершалінскі рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершалінскі рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершалінскі рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x