Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершалінскі рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершалінскі рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць А. Карпюка — мастацка-гістарычнае даследаванне эпідэміі сектанцтва, якая была захліснула Заходнюю Беларусь на пачатку 20-х гадоў. Глыбокае веданне канкрэтнага матэрыялу дазволіла пісьменніку каларытна расказаць пра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.

Вершалінскі рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершалінскі рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак Хімка як бы ў доказ даўняй ісціны, што мы часамі не так даражым чалавекам за дабро, якое зрабіў нам ён, як за тое, што зрабілі яму мы, вядома, не паслухалася.

2.

Бяльчане з крыжам прыбылі ў Вершалін на світанні. Дзядзька пры месяцы цэлую ноч за гумнамі абганяў сошкай бульбу, толькі што распрог змакрэлага буланчыка ды збіраўся ісці на сняданне. У гэты момант старога і зацапалі.

Адны бяльчане адразу пад ліпай пачалі капаць ямку, другія расселіся вартаваць крыж, трэція — вывалаклі дзядзьку з падворка, паставілі ў круг.

Мажны і высокі Іван Антанюк з белавежскай вёскі Масева Другое быў за старэйшага. Гэта ён камандаваў сотняй мужы-коў, калі ўзвалакалі на грыбоўшчынскую званіцу бомы. Цяпер Іван узяўся прароку добрасумлен-на тлумачыць, што да чаго.

— Ілья, не сярдуй на мяне, але людзі ўсе гавораць, што ты — белагвардзеец, з адной шайкі з Жоржам Дэлясі!.. Чуў пра гэто, нябось?! Бытто капітанам служыў у самого Балаховіча з Жоржам!..

Перапалоханы стары маўчаў. Ён яшчэ, мабыць, і не разумеў нават, чаго ад яго хочуць.

— Так усе кажуць па вёсках, схадзі унь і паслухай!..— апраўдваўся Іван перад сябрам і нават як бы ўгаворваў згадзіцца на тое, пра што ён мае заявіць.— Мы і прыйшлі во праверыць! Бо хочам па-справядлівасці, каб нікому не было крыўды — ні табе, ні нам, разумееш?.. Цябе мы зара ўкрыжуем! Калі на самам дзеле ты — святы, то няма чаго табе баяцца — уваскрэснеш сабе на трэці дзень, бы Ісус Хрыстос...

— А калі — не, то — здохнеш на гэтым самым бервяну, бы тая паршывая сабака! — не вытрымаў, умяшаўся і пракрычаў з пагрозай другі мужык.

— Мы ж пра гэто паклапо-оцімсо, будзь пэўны! — дадаў трэці.

— А што ты думаў?! — ужо з ноткамі нядобразычлівасці і скрытай пагрозы пацвердзіў старэйшы.— А ўсе гэтыя тры дні павартуем ля крыжа, паназіраем тут за табой і нікого сюды не падпусцім нават і блізко!

—О! хай толькі хто паспрабуе падлезці!..— папярэдзіў з натоўпу ўсё той жа крыкун.— Не то што паліцыя, а — самому войту з Шудзялава дамо рады!

— Стаяць будзем цвёрдо! — са сціплай пахвальбой папярэдзіў Антанюк і нават пакізаў галавой ад захаплення з таго, як ён будзе стаяць.

Наступіла цягучае маўчанне. На вёсцы прамычала сонная карова, якую баба сама выгнала на вуліцу пастуху. Побач двое мужчын дзелавіта падсякалі лапатамі карэнні і выбіралі з ямкі зямлю — нібы збіраліся ўкопваць слуп для плота. Пры гэтым мужчыны сварыліся:

— Казаў табе — тут много іх!

— А дзе ты хацеў — камяніца!.. Там зноў дарога і зямля зляжалая!.. Не будзь такім панам, ліпавы корань сталёвая рыдлёўка, нібы масла, рэжа!.. О, цябе, падло, тут адно бракавало!..

Аднак прызвычаены да чужых Банадыкоў Шарык з адным вухам не надта бяльчан збаяўся. Ён бяспечна наблізіўся, далікатна ткнуў носам у сыры пясок, разачаравана чыхнуў ды толькі тады, задраўшы хвост крэндзелем, пабег прэч.

— Глядзі, ужэ на паўтара аршына! — загаварыў зноў той бяльчанін, якому перашкаджала камяніца.— Хопіць, крыж будзе стаяць, чорт яго не возьме! Падайце яго, хлопцы!..

Добры дзесятак мужыкоў дружна ўзнялі свежа абчэсанае дубовае бервяно з перакладзінай ды палатняным фартушком і, паступова ўзнімаючы. перакладзіну ўверх, асцярожна пасунулі тоўсты канец у ямку. Было чуваць, як цяжкі камель гупнуў на дно.

— Давай лявей яго крыху!.. О! так, цяперака рыхтык!.. Ну, можно і прысыпаць!

На іх закрычаў Антанюк:

— Стоп, хлопцы, сто-оп!.. Трэ прымераць, ці не будзе даставаць нагамі да зямлі!

Мужыкі хапілі Альяша пад пахі ды павалаклі дзеда да крыжа.

— Во-о, шчэ запасу колькі — болей як на паўар-шына!..— здаволена праказаў той бяльчанін, каторы гаварыў пра камяніцу.— Цяпер ужэ можно і прысыпаць!.. На, Іване, трымай яго далей, а то дзед то дзед, а возьме ды і ўцячэ, нам, халера, от смеху будзе — гэтак стараліса!..

—О! тады хоць дахаты не вяртайса — бабы высмяюць!..

— Мікалай, а ты адтуль глядзі, каб не пакасіло яго, покуль прысыплем!

Мужыкі, не надта спяшаючыся, сталі кідаць у ямку пясок ды старанна ўтрамбоўваць нагамі зямлю, клініць дубовы камель камянямі, а тым часам Іван Антанюк па-ранейшаму трымаў за локаць амярцвелага Альяша. Гэты здаровы і валасаты, бы арангутанг дрывасек з-пад Белавежы, які і з зубрам мог бы падужацца, свабоднай рукой вывалак з кішэні сваёй світкі малаток, вострыя і новенькія цвікі-вухналі кавальскай работы, паказаў Альяшу ды пацешыў:

— Нічого, нічого, Ілья, я табе быстро гэто зраблю, балець надто не будзе, не бойса вельмі!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершалінскі рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершалінскі рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершалінскі рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершалінскі рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x