Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У мяне раптам не толькі знікла ўсялякая весялосць — ма-роз па скуры прайшоў і, здавалася, сам я нават паменшаў ростам.

— Сястра Марыя, скажыце, а чаго тая здань магла да вас з'яўляцца, што ёй ад вас у манастыры трэба было? — прамовіў я ўжо як мага далікатней.— I пра якую магнатку вы мне тут усё гаварылі?

Надта здзіўленыя маёй неінфармаванасцю бабулі зноў пераглянуліся.

—Калі вучаныя, павінны ведаць пра яе самі. У кніжках, напэўна, усё напісана.

— Пра такую стаіць не ў адной кніжцы!

— Не спатыкаў.

—?!.

— Кажу вам чэсна — не маню. Раскажыце, прашу, калі ласка, мне надта цікава!

Бабкі яшчэ раз пераглянуліся, бытта адна адной сказалі — ладна, так і быць.

— Грэшніца такая жыла калісь у манастыры нашым, калі ён быў яшчэ уяніяцкім кляштарам. Прадала душу чорту. Пагналася за золатам і прадала. Пасля і свайго мужыка забіла. Мужыка забіла, усіх ублажыла, а сама потым распустай занялася.

— Ага, вы яшчэ і ў чорта верыце? — вырвалася ў мяне міжволі.

Бабуля не пакрыўдзілася:

— Хто не верыць у нячысціка, не прызнае і Госпада. А я ў пана Бога веру ды з гэтым не хаваюся. Я са сваёй верай хоць у агонь магу ісці. Нават зараз.

— То верце сабе на здароўе. Але давайце разбярэмся ў тым, што расказалі. Зяўленне белай здані, па-вашаму,— чортавыя выхадкі, так?

— Пэўне!

— А чаму Гасподзь дазваляе нячысціку рабіць такія фіглі, чаму не дасць яму па вушах, каб не фокуснічаў, для Госпада ж няма нічога немагчымага?

Бабулі паўзіраліся на мяне сярдзіта:

— Вядома, Гасподзь і зараз мог бы пазбавіць нячысціка сілы ды выбавіць чалавечую душаньку ад пакут, але з-за сваёй нявыказанай ды недаступнай для нашага разумення справяд-лівасці, гэтага не робіць. Так гаворыцца ў Бібліі. А ўсё сказанае ў Святой кнізе — Боская воля і не нам яе абгаворваць ды вы-шукваць у ёй чагосці і сумнявацца, бо гэта — грэх.

— То выбачайце, я не ведаў. Ну, ладна. А што далей было з Валковічыхай?

— Начмуціла, начмуціла, а потым адумалася. Надзела на сябе паясы пакуты[ 15 15 Ляжаць гэтыя прылады ў фондах музея. Вузкая металёвая пласцінка з вострымі шыпамі, пакутніцы ёю падпяразваліся. Гледзячы на яе, страх і падумаць, як гэтая халодная штуковіна ўпівалася ў далікатнае жаночае цела. I дарэмна будзеш шукаць на калючках якіх-небудзь слядоў тых колішніх пакутніц — метал табе нічога не гаворыць, каб нават глядзеў у мікраскоп. ], дзень і ноч крыжам ляжала перад Дзевай Марыяй. Яшчэ на сябе пасты клала. У Жыровіцы хадзіла. Але душу яе на Неба ўсё роўна Гасподзь не прымаў.

— Не прымаў? — падыграў я бабулі.

— Не. I куды ёй было дзецца, падумайце? Днём забівалася ў шчыліну якую-небудзь ды мардавалася там ад нудоты са шчурамі і прусакамі, бедная, а ноччу выплывала на волю, каб хоць крыху пабыць на свеце божым ды на людзей глянуць хоць адным вокам!

— Унь яно што!

— Вядома! — першая Марыя пацвердзіла гэтак, бытта ніхто не меў права нават сумнявацда ў яе легендзе.

Сястра з ёю згадзілася:

— Супроць Госпада не папрэш. Няма такой сілы, каб пайшла супроць ЯГО.

— I толькі яму дадзена лёс наш вырашаць ды ўсё-ўсенька бачыць! Гэта так думаеш, што ніхто ведаць не будзе, калі змахлюеш. ЁН на небе ўсенька бачыць і запамінае!

— Ба-ачыць! — як рэха паўтарыла напарніца.

Чалавек у чорным дае сястры Ганне вестку

Сястра Марыя мяне ўсё павучала:

— А найбольшую ласку ў ЯГО заслужыш, калі кожны ўчынак свой дабром канчаць будзеш.

Другая зараз жа дадала:

— I малітвай.

Адным словам, падзівіцца было з каго. Мне ж не цярпелася даведацца пра ўсё, звязанае з дзівам. Я пастараўся бабуль вярнуць бліжэй да справы:

— I калі ж, па-вашаму, тое ўсё з Кацярынай Валковіч здарылася, перад вайной ці пасля?

— Даўно,— праказала першая.

— Ой, даўно надта! — дадала другая і ўдаклад-ніла: — Мо сто гадоў, мо тысячу была воля гасподня, каб учыніць такое.

— Адкуль жа вы пра ўсё ведаеце, яшчэ нават з такой дакладнасцю?

Самая спраўная бабуля прызналася:

— Ад сястры Ганны. Ішла тая аднойчы каля могілак, дзе пахаваны манастырскія ігуменшы,— ляжаць яны радочкам у першым кутку кляшторнага падворка, ад ракі. Цяпер пляц вы там зрабілі, бы стол, роўны, і машын наставілі. Сястра Ганна крочыць каля магілкі апошняй нашай ігуменшы, а тут з-за крыжа выйшаў чалавек у чорным адзенні з паперкай у руках ды працягнуў яе сястры Ганне. Якая сястра Ганна была ў нас адважнай, але і яна перапалохалася ды паперку хапіла. Чалавек знік, нібы прывід, а сястра Ганна адбеглася і паднесла да вачэй паперу. Прыглядзелася добра, а там напісана:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x