Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Другая старая на момант як бы стала звычайнай збядованай бабуляй з вёскі. Яна ўздыхнула, паклала локаць на руку, а шчаку падперла кулаком другой рукі ды задумалася.

Праз хвіліну растлумачыла:

— Бо такі наш свет. Гляньце, то ўраджайны рок, то няўраджайны. То бяда ў цябе і хваробы, то адпусціць, каб ты крыху падыхаў. То цёмная сіла верх бярэ, то анёлы...

Другая Марыя ўставіла:

— I от, скажыце, у царквах, кляштарах ды манастырах кожны божы дзень, кажнюткае свята чытаюць пропаведзі. У іх гавораць, як людзям жыць, як любіць адзін аднаго. Пропаведзі чытаюць, а — як былі грэшнікі, так іх і цяпер поўна. Чаму так, га? Ці гэта яшчэ адная боская таямніца?

Першая не адрэагавала. Толькі, хвіліну падумаўшы, упэўнена да мяне загаварыла:

— Яшчэ вы пытаецеся. У жызні, пане-таварышу, дабро са злом так перамяшаліся, што і сэрцы нашыя парабіліся нават у кратку, а не толькі пасцілкі ды андаракі з вышываннямі. Гэта, бы той казаў, дрэва нашага жыцця.

Я са здзіўленнем паглядзеў на старую — ну і паралелі выдала бабуля, хоць і манашка!

Ужо без пераканання я іх папракнуў, што прасядзелі лепшыя свае гады ў манастыры — у гэтым чорным і сумным прыстанішчы смерці, бытта нельга было занятак знайсці цікавейшы.

Першая бабуля цярпліва растлумачыла:

— Нідзе не адчуе сябе чалавек так патрэбным, як у гэтым месцы, і ніколі не будзе так блізкі небу. Не-е, кепскага ў абіцелі не спазналі. Што вопраткі багатай на сабе не мелі? Смак на-шага прабывання ў абіцелі — ва ўнутраным жыцці. Толькі не ведаю, ці зразумееце. Бо гэта, бы мёд, калі чалавеку гаварыць, што ён салодкі. Не даць такому мёду пакаштаваць,— ён і не паверыць.

Твар яе зноў набраў выраз набожнай пакоры і сціплай рахманасці. Іншая дадала:

— Да поўначы часамі вышывалі — покуль ЯНА не з'яўлялася. А ўжо, калі аб'явіцца,— годзе, тады не да вышывання было.

— Так пажадана было Госпаду.

— Воля ЯГО святая. Я насцярожыўся:

— Хто-хто з'яўляўся?!

Старыя трывожна пераглянуліся, вырашаючы — казаць мне ці не казаць. Памаўчалі. Нарэшце адна адважылася:

— Вядома, хто ж яшчэ. Здань вялікай грэшніцы, магнаткі Кацярыны Валковіч, супакой, Гасподзь, яе душу на тым свеце. З'явіцца, і нам тады ніякае вышыванне ўжо не ідзе — не да вышывак было, куды там.

— О-о, не навышываеш тады, не-е!— затрасла катэгарыч-на галавой, успамінаючы штосьці грознае і прыкрае, другая.

— Я і кажу. Збіваліся тады ў свае келлі, бы тыя оўцы палахлівыя, што ваўка пачуюць, ды ад страху калаціліся, як асінавыя лісточкі. Адно маліліся ўголас, маліліся ды маліліся, каб тыя крокі заглушыць, ды вусны кожная сваім крыжыкам прыціскала, каб нячысцік цераз рот не пралез, калі чалавек, не дай божа, знячэўку зяўне.

— Ага. А прыглядзішся, прыслухаешся — з палічак маліцвеннікі падаюць, свечкі лётаюць ды вяночкі сухіх кветак, а ў двары ржыць штосьці, падковамі па камянях ляскоча ды зубамі скрыгіча — не разабраць дакладна! Паскача гэтак, паскача, паляскае, паляскае, тады ўздыхне, якойсці карболкай засмяр-дзіць, і ўсё сціхне. На цэлую ноч заціхае ўжо.

— I я не раз чула тыя крокі ды конскі тупат і бачыла, як табурэткі пераязджалі з месца на месца. З тым і засынала, калоцячыся ад страху.

— Богу было так пажадана.

— Госпаду відней, што рабіць.

— Але, відней. Хвіліну зноў памаўчалі.

— А памятаеш, хаваючыся, каб матушка не бачыла, пасолім свянцоную ваду, пакропім, пакропім назаўтра калідоры і з месяц спокуй маем.

— А пасля пачынаецца ўсё спачатку!

— Бо моц святой вады за гэты час растворыцца!

— За месяц, мы праверылі.

— Скажыце, а нашто свянцоную ваду яшчэ было саліць, якое гэта мае значэнне? — вырвалася з мяне наіўнае пытанне.

З важнасцю, з якой людзі аб'яўляюць адны адным інфар-мацыю толькі глабальнага значэння, бабуля растлумачыла:

— Сваіх апосталаў Хрыстос соллю называў.

Другая дадала:

— Яны пагромцы д'ябла ды ўсяе нячыстае сілы.

— Унь што-о!..

Гаварылі мне ўсё гэта, здаецца, цалкам нармальныя цёткі. Цяпер я ўжо і не ведаў — зарагатаць на ўвесь сабор ці камедыю весці далей.

Пастаяў, памаўчаў.

Тлумачэнне цёткамі нячысцікавых фігляў

Калі я так маўчаў, у гэты момант кабеціна перад заладаванымі свянцоным лаўкамі, узнімаючыся з калень, ускінула ўверх рукі ды з болем і сумам прастагнала, а голас яе адбіўся рэхам ад сцен пустога сабора:

— Дзеткі мае, дарагія, чады мае адзіныя! Прашу вас, пачуйце мяне там, на Небе! Малю вас, у гэты святы дзень надзеі і ўваскрасення наведайце дом бацькоў сваіх ды адзначце разам са мною і родным вашым таткам дань павінавення! Прыходзьце — мы вас чакаем і чакаць будзем! А цябе, о, усемагутны Божа і Цар Нябесны, молім не абысці нас сваёю міласцю, як і тых не абысці, хто адважыўся Цябе не па-слухацца! I Ты, Царыца Нябесная, Маці Божая, адзіная і чыстая, дапамажы, бо ў гэтым адзіная наша спадзева! Скажы Ісусу, што ўсе мы Яго любім ды помнім! Мацуйцеся там, дзеткі, і ўсміхайцеся,— мы таксама неўзабаве там будзем! Амін!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x