Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цьфу, ліха на яго, як мы ахвотна часамі паддаёмся на зман. Бытта нявольнікі, а доказы ды сучасныя веды нам нішто.

Прывід усплывае зноў

Мінула гадоў з десяць. Нечакана тая самая Белая Дама пачала напамінаць аб сабе часцей.

Здарылася гэта так.

У разгары застою мяне раптам зрабілі дырэктарам музея гісторыі рэлігіі і атэізму, хоць адпаведных дадзеных для такой пасады я, напэўна, не меў. Нават Бібліі толкам не чытаў. Выгадаваны ў сям'і бязбожнікаў, да ўсяго, што звязана з культам, адносіўся паблажліва, як да дзівацтваў старых і хваробы пэўнай катэгорыі людзей — слабых характарам, пакрыўджаных лёсам. Адным словам, для новай пасады канды-датурай быў не адпаведнай, але прыняць мяне прымусілі, тлумачачы, што іншага чалавека міністэрства культуры не мае.

Для шматлікіх фондаў, экспазіцый і лекцыйных залаў гарвыканком выдзеліў комплекс менавіта таго самага кляштара, дзе медінстытут ладзіў свой інтэрнат. У старых будынках студэнты так і не прыжыліся. Старыя сцены, набрыняўшы вільгаццю, абраслі бярозамі ды лазой. Прыйшоў упоўнаезапусценне,пакрыўся шчыльнай коўдрай лебяды і лапухоў падворак...

Набраў я ў штаты навуковых супрацоўнікаў — нядаўніх выпускніц школ ды інстытутаў. Калі перазнаёміліся і крыху абжыліся, пачалі мы ламаць галаву, з чаго ж гэты самы музей пачынаць. Выразна было адное — нас чакае навал работы, і такі, што страх да яе было падступацца.

На адной з планёрак супрацоўніцы мне і пасыпалі:

— У вуглавым склепе, дзе бытта бы раней змяшчаліся кляштарныя склады, было зусім што іншае! Учора к канцу дня рабочыя пачалі выкопваць чалавечыя косці — чэрап і дзве бярцовыя косткі. Я стрымала работы ды пазваніла ў медінстытут! З кафедры анатоміі прафесар Габузаў са студэнтамі ідуць! Хай манашкі нам вытлумачаць — як магло там апынуцца чалавечае цела!

— Ой, нават паэтэсу сваю мелі! Яна і цяпер яшчэ жыве на ўскраіне горада!

— Мне ж падказалі гараджане — тутэйшыя манашкі былі заядлымі вышывальшчыцамі. Ігуменша кожны год выставу іхніх работ наладжвала. Нават было спаборніцтва паміж манастырамі. Наш кляштар заўсёды атрымліваў прызы за першае месца — багатыя іконы, дараносіцу. Кажуць, перад самым ад'ездам усе вышыўкі старанна замуравалі ў сцяну, каб мірскім не дасталіся. Хай манашкі скажуць, у якім месцы клад,— мы спецыяльную экспазіцыю з вышывак наладзім!

— А яшчэ кажуць, ноччу тут штосьці палохала!

— Ого!

— А я чула, у гэтых калідорах ноччу і зараз яшчэ прывід Белай Дамы з'яўляецца!

— Ага. I тады касцятрупы рэбрамі ляскочуць!

— А пярэварацені шыпяць — ш-ш-ш!..

— Як у Альшанскім замку!

— Бяры вышэй — як у Ёркшырскім!

— Во гэта — да-а!..

— А вы, хлопцы, не смейцеся, надарэмна людзі не трапалі б языкамі!

Другая супрацоўніца нясмела дадала:

— А мне такіх жахаў намалявалі, што я баялася вам і апавядаць! Бытта бы, калі толькі надыходзіць поўнач, прывід тут так і трымціць у калідорах! То на адным паверсе, то на другім! За сцяной тады жалеза ляскае, грукочуць колы і капыты па бруку — цок-цок! цок-цок! цок-цок! Яшчэ тады нешта енчыць ды надта вішчыць — панічна, адчайна ды так, што за душу хапае!

— А касцятрупы, ведаеш, што тады робяць? Рэбрамі — лясь-лясь! лясь-лясь!

— Ты ўжо аднойчы сказаў, не паўтарайся! I не перашкаджай, я сур'ёзна дырэктару дакладваю!

— Глупства пляцеш!

— Кажу, што чула!

— Байкі. Карлсан жыве ў нас на даху, а ноччу ахунаецца прасцірадлам і носіцца па калідорах!..

Покуль маладыя гэтак спрачаліся, мне нагадалася размова з Ламакам — ты бачыш, казка тая, аднак, і цяпер бытуе. Яшчэ і падрабязнасцямі абрасла.

Вызначылі, каму запрашаць да нас манашак ды з асцярожнай далікатнасцю выпытаць у іх пра сховішча вышывак. Тады я пацікавіўся пра дзіўную легенду: дзе, што, хто і ад каго чуў.

Зрабіўшы невялікі допыт, высветліў неўзабаве — дзяўчаты мае і хлопцы вестку атрымалі з дзвюх крыніц. Адным расказвалі былыя студэнткі медінстытута, каторыя начавалі калісьці ў манастырскіх келлях, а іншым перадалі тыя самыя манашкі.

Калі з кляштара жыхарак перавозілі ў другі горад, дзевяць ці дзесяць кабет ехаць катэгарычна адмовіліся, як іх ні прымушалі. Старыя патупалі на ўскраіну ды пасяліліся хто ў бацькоўскі дом, хто ўладкаваўся, дзе змог. Супрацоўніцы паспелі з імі нават і перазнаёміцца ўжо.

Я ад дзяўчат запісаў адрасы старых ды намерыўся ісці на свае роспыты — трэба глянуць на бабуль больш сталаму воку. Мушу прызнацца, у маім сэрцы ў той момант абудзіліся даўнія хваляванні ды неспакой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x