Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і да мяне ўпіхнулі якраз такую пачвару нанач. Яе, вядома, раней апускалі ў кадушку з салёнай вадой, працэджа-най цераз прасцірадла. Праверка нічаго не дала, confessate tortyrate[ 43 43 Допыт пры дапамозе тартур. ] адклалі на заўтра і кінулі ў склеп чакаць раніцы.

Нават мне было яе шкада. Чорт яе паблытаў. Дзе слабой бабе змагацца з ім. Ну ж і мэнчылася яна. Стагнала ноччу, стагнала, але пачулася першае «кукарэку» і сціхла. Падумала я — ну, дзякуй богу, заснула нябога. А яе задушыў нячысцік. Яшчэ да пеўняў паспеў.

Д'яблы нябось сваю выратавалі ад мук!

Ладна, гэта выдарылася з бабай, каторая прадала душу нячыстай сіле. А во кепскія людзі нагарадзілі заадное і на мяне, і давялося трапіць у адную кампанію з такой пошасцю. Бо я, дальбог, таго вартая. Не трымалася бацькоўскага запавету — Богу маліся, але не гняві і чорта.

У наступны дзень і павалаклі мяне па шляху вядзьмарак — бытта і я ў змове з нячысцікамі.

Пякло, сыне, мне ў пальцы. Пякло ў ногі, калені. У персі. Страх як балела».

У чаканні

«На першых тартурах, свечкамі, я ні да чога не прызналася. Адно заявіла ім,— а як жа, бегала да дуба вымольваць у Мацеры Божай роднага сына. Такое на маім месцы, напэўна, рабілі б таксама іхнія мацяркі. Ці ; можна гэта лічыць злачынствам?

Яшчэ на confessacie сказала, увогуле ведаю мала спосабаў на чароўнае лячэнне. Далёка не столькі, як іншыя. Напрыклад, толькі чула, бытта сухотнікам трэба есці жабіну вантробу. I тых вантробаў мусова праглынуць надта многа.

Мама казалі, каб маладому сухотніку выкарабкацца ад гэтай заразы, лекаў такіх трэба вызбіраць не з аднаго балота.

I яшчэ на допыце прызналася — я таксама магу дапамаг-чы пры бабскіх недамаганнях. Бо гэта вельмі ж проста.

Калі занядужае мая дваровая дзеўка, бяру тры яйкі — найлепш дапамагаюць ад белай куркі. Жаўток выпускаю, а бялок са скарлупінамі адліваю ў асобны посуд. Ваду такую пад малітву да Багародзіцы Дзевы Марыі выліваю на бервяно ў хаце, пераступаючы парог, і ўжо ведаю напэўна — дзеўка на другі дзень устане, бытта і не хварэла. Устане здаровай, як рыба! Не атрымалася ў мяне такое лячэнне Анюты, бо ў Палесціне яйкі ад курак не маюць тае сілы.

Хто скажа, што гэта чары? Правераны ў нас спосаб, а не д'ябальскія штучкі якія-небудзь. Яго і зараз, сынку, Табе пацверДзіць кожная кабета з Путрышак ці іншай вёскі з-пад Гародні.

Калі пасля мной сказанага я чараўніца, то я баб усіх з Путрышак трэба валачы на тартуры, затым — на вогніска.

Пра жабіну вантробу для сухотнікаў, пра бялок са шкарлупінамі, на вялікае маё шчасце, выдатна ведалі ад сваіх мацярок ды бабуль Яго Міласць Лаўнік горада Яго Каралеўскай Мосці, пан Пётр Павел Шыдлеўскі. Ведалі і езуіты, якія ў той момант прысутнічалі на сопгеззасіе. Таму словам маім далі веры.

Здавалася, усё ідзе на лад. Толькі ад перажыванняў, ад тартур мяне кінула ў фебру. Калаціла адзін дзень, калаціла другі, але я цярпела, бо грахоў за душой мела шмат, яшчэ ніхто з лаўнікаў пра іх не ведаў, і я загарэлася надзеяй, што адпусцяць,— заставалася адно заплаціць за прабыванне ў замку, за тартуры, за свечкі, салому і страчаны час Лаўнікамі яго Каралеўскай Мосці, але выдаткі былі для мяне — глупствам.

Замала ведала Шыдлеўскага. Нездарма ён, казалі, прачытаў сем разоў Біблію ды ў агонь паслаў да мяне з тысячу вядзьмарак,— мабыць, найбольш з усіх інквізітараў[ 44 44 Аўтарка дзённіка памыляецца. Паводле Паўла Ясеніцы пратэстанцкі суддзя ў Ліпску да 1669 г. паспеў прачытаць Біблію 53 разы, а на агонь паслаў дваццаць тысяч вядзьмарак. ].

Раптам ён выкапаў яшчэ гісторыю з крывёю дзяўчат, якой умывалася, калі была цяжарнай.

Надарэмна чакала сумленнай удзячнасці ад дваровай службы — выпадак усе як адна дзеўкі мае пацвердзілі. Яшчэ сказалі ўсё нават пад прысягай на Евангелле — таіць і не думалі. Відаць, да іх я была задобрай — мала лупцавала.

Дзеўкі з жалем паказалі нават шрамы ад тых драпін — зноў пад прысягай. Дзявацца не было куды.

Паслугачы Яго Мосці лаўніка і Яго Каралеўскай Мосці валаклі ўжо салому для другіх катаванняў. Захадзіў горн, распаляючы жалезныя шворны ў руках памочніка.

У катавальні рыхтавалася ўсё на маіх вачах, і мяне, сынок, агарнуў упершыню жудасны страх — няма ратунку цяпер, і годзе. Была я ў страшэнным адчаі, гледзячы, як іншыя каты прымяралі мне на галаву папяровы каўпак з намаляванымі д'ябламі — у клубах чорнага дыму належала цяпер з імі падняцца ў Неба. Заглядвалі ў рот, шукалі хоць з аднаго зуба, каб выбіць. Нават спыталіся, якое маё апошняе жаданне перад смерцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x