Зрабіла і — ладна, туды яму, звярузе, і дарога, а дохлы сабака кусацца ўжо не будзе! — падсумаваў брат.— Падумаем давай, што табе далей рабіць!
Хоць збіраўся на новую вайну, клопатаў меў па самыя дзюркі ў носе, але пастараўся ёй дапамагчы. Параіў, каб зараз жа апісала ўсё дарэшты свае і Сцяпанавы землі, будынкі, жывёлу, коней, інвентар ды мужыкоў якой-небудзь абіцелі. Найлепш новаму кляштару базіліянак, які толькі што ў Гродне адкрыўся, і там ахвотна прымаюць дары. Каб і сама ў яго пайшла — бытта бы да канца дзён сваіх замальваць цяжкі грэх. Нічога, жывуць у манастырах, кляштарах таксама, і нават не кепска.
— Каб цябе суд не засудзіў насмерць за выпадак, ігумен-ша цябе возьме на парукі. Толькі гэтак, Кацярына, здолееш уратаваць сваю галаву ды панасіць яшчэ на плячах, другога выйсця не бачу. Ты да гэтага аднясіся сур'ёзна! — прадасцярог Нічыпар.— Для пэўнасці яшчэ — дай што-небудзь ігуменшы, каб захацела размаўляць са мной, паеду яе ўламваць!
Пад рукой знайшоўся абрус для дамовага алтара, выгаф-таваны грубым золатам. Яшчэ мела пергаментны імшал з залатымі мініяцюрамі, апраўлены ў аксаміт ды з сярэбраным акуццем,— усё гэта яму таксама запакавала ў дарогу.
Покуль з натарыусам яны спехам пісалі адпаведныя паперы для перадачы рэштак свайго і Сцяпанавага надзелу таму самаму кляштару базіліянак, покуль Нічыпар задобрываў ігуменшу, каб зрабіла ласку — узяла пад сваё крыло новую паслушніцу — скандальную на ўсю акругу, покуль манашкі з яе матэрыялу шылі Кацярыне расу, манціі і парамонд, нечакана выбухнула новая бяда. Але тут аўтар аповесці лічыць неабходным зноў слова даць Кацярыне.
На валасок ад смерці
«Толькі пачала я прызвычайвацца да свайго стану манаш-кі, толькі ўжылася ў расклад абіцелі, як мяне раптам звязалі і зноў павязлі ў той самы Беласток. Там павалаклі пад чорныя ад копаці з паходняў нізкія замковыя скляпенні, над якімі ўзвы-шаўся палац Браніцкіх. У склепе пад сводамі сцены былі абцёр-тыя, месцамі аж выглянцаваныя бакамі тых няшчасных, хто дагэтуль апускаўся па выбітых прыступках.
У склепе завалаклі за абабітыя жалезам з вялікімі, як сподачак, шляпкамі цвікоў дзверы, ды кінулі на касмылі аўчын ды жмуты старой, вільготнай саломы.
На гэты раз справа ўзнялася не з-за Рудніцкага. Надарэм-на высцерагалася, ніхто караць за яго мяне і не збіраўся. Ён абрыд усім, бы горкая рэдзька, і нават сваякі смерць быдляка прынялі з палёгкай — цішэчкам завезлі на вясковыя могілкі ды пахавалі. Пляменнік у апраўданне мне заявіў:
— Не дай бог свінні рог, а хаму панства!
Яшчэ паведаў пра дзіўны выпадак. Вярталіся, маўляў, з пахавання, і перад імі нечакана адкрылася старая магіла. З яе высунулася рука з лістом.
Паперку паспелі выхапіць. Адбегліся ды прачыталі, а там напісана:
«Раздаць жабракам па дзесяць баратынак, а кляштару Францішкана пераслаць 3000 злотых, бо дастану вас з таго свету».
Пляменнік запэўніў — на паперцы выразна былі каракулі Яна. I зараз пляменнік ламае галаву, адкуль узяць такія грошы — жабракоў тырчыць каля храмаў цьма.
Верыла былому сваяку і не верыла. Аднак паабяцала пры-ехаць да Рудніцкіх пазнаваць почырк, каб выдзеліць патрэб-ныя баратынкі і злоты. Не паспела, звязалі.
Худую, бяззубую, шматгрэшную нявольніцу Божую, ледзь не саракагадовую паслушніцу, сынку, на гэты раз забралі, абвінавацілі ў чарадзействе. Ніякае пастрыжэнне чалавека ў нас супроць гэтага, як вядома, не абараняе.
Вось і дажылася, што мяне чакала confessata[ 41 41 Пакаранне смерцю.
]. Адным словам, жыцдё маё павісла на тоненькай нітачцы. На валасінцы.
Некалькі дзён мяне не чапалі, аднак было надта страшна. А тут яшчэ глухую цішыню ў замкавым склепе час ад часу раздзіраў дзікі жаночы не то енк, не то лямант,— бытта знячэўку камусьці ў дзвярах прышчамлялі пальцы.
А гэта вішчалі вядзьмаркі, пасаджаныя на ноч у бочкі, калі над імі забівалі дэка[ 42 42 Накрыўка.
]. Бо адно тады, сыне, нячысцікава жонка траціць чарадзейскую сілу, калі не даць ёй, заразе, сутыкнуцца з зямлёй. Чаму вішчаць ды калоцяцца? Бо ў гэты момант праз іхнія паганыя вусны ашалелы нячысцік штосьці гаворыць д'ябальскае — кідае на людзей праклён. Гэтак кры-чаць, кідаюць свае праклёны, але да першых пеўняў. Бо магутная птушка певень — ні адная д'ябальская сіла яму не ўстаіць.
Страх, як разраслася ў нас пляга гэтай брыдоты. Чортавых ясонак знаходзілі на кожным кроку. Знаходзілі амаль у кожнай вёсцы, вёсачцы, а ў мястэчках ды гарадах — па дзве, па тры на адну вуліцу і адразу валаклі на допыт.
Читать дальше