Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Колькі плыла пад дажджом, таксама сказаць не здолела б. Адно запала ў душу, як выбілася з сілы.

Яшчэ цьмяна прыпамінала, як, учапіўшыся за самую тоўстую бэльку, плыла, бажылася ды клялася апісаць таму самаму кляштару нават палавіну сваёй зямлі, калі Прачыстая Багародзіца будзе ласкава выратаваць яе і на гэты раз.

Вісела на бэльцы доўга. Потым прыпамінала, што мільга-нула тады ў яе нават думка,— калі загіне на тым бервяне, то хоць не ўпусціць трэба той самы момант, як пачне з быцця зямнога пераходзіць у вечнае. Але адбылося ўсё крыху прасцей.

Яна раптам правалілася зноў у якуюсьці змрочную ды сырую яму, і для яе ўсё астатняе як бы перастала існаваць.

Добра запомнілася, як потым бытта прачнулася з якога-сьці доўгага сну ці кароткай смерці. Бокам стала паступова адчуваць мулкасць ад дрэва ды радасць, што жыве, што жыць будзе, што мае недзе нават маму, тату і сына.

У гэты якраз момант высока над ёй, бытта на хмары, з'явіўся раптам Стэфан. Нібы цераз сон, бытта скрозь слой вады пачула, як мужчыны са шкадаван-нем разважалі:

— Ледзьве зіпае.

— Аднак — жывая, здаецца.

— Хоць і калоціцца ад холаду.

— Ці страху.

— Абвяла зусім.

Стэфан над ёю нахіліўся ды назваў яе так, як на Гарадзеншчыне звярталіся адны да адных яшчэ нядаўна ўсе шляхотныя людзі:

— Спадарыня, прачніцеся!

— Спадарыня, вы ўратаваныя!

З-за нейкай абыякавасці і бяссілля яна не адказвала. Ей не хацелася адказваць.

— Спадарыня Кацярына!

— Яшчэ не чуе.

— Нічога. Паступова прыйдзе ў сябе!

— I чаго так аслабла? Мы ж яе адразу на плыт выкінулі — абсыхай, бабо!

— Розныя мы па гарту!

— Колькі ёй трэба!

— Кабыле брод, а курыцы патоп!

А ў позірках мужчын яна прачытала зняважлівасць да дробязнай небяспекі, з-за чаго аж так скісла. Стэфан разважыў:

— Так і не так, спадары. Бездапаможнай курыцай здаецца на першы погляд. Гэтая істота можа збаяцца крыві, абамлець, але яна таіць у сабе вялікую ўпартасць, невідочную і ціхую сілу, міласэрнае сэрца!

Ох, як прыемна было такое чуць!

Толькі цяпер спахапілася — ад холаду ў яе зуб на зуб не трапляе. Але ўсё было няважным. Яе пахваліў той, хто сярод рыцараў быў найбольш учьшным, адважным, разумным, і гэта было для яе найвялікшая ўзнагарода.

— Ну, асцярожна, бярэм!

Стэфан з мужчынамі яе, ссінелую, абвялую, хапілі за рукі, ногі ды валасы. Хвіліну патрымалі гэтак носам уніз ды патрас-лі, каб адусюль вада з яе вылілася. Затым беражліва перанеслі ў вялізную лодку з надта узнятым носам і кармой, ад чаго яна здавалася вельмі няўклюднай. У Александрыі па Ніле ходзяць лодкі такія. Кацярына на іх наглядзелася.

Убачыўшы, што яна расплюшчыла вочы, рыцар пацешыў:

— Усё, дарагая спадарыня! Выпадак з магнітнымі горамі, лічыце,— апошні ўдар капытом мула, які здыхаў. Паскуда акалеў нарэшце, хвала Усявышняму, і цяпер здаецца, мы ўратаваныя — цьфу, цьфу, цьфу, спадары, пастукаем, на ўсялякі выпадак, касцяшкамі пальцаў па дрэве. Толькі ж, пся крэў, надта мала нас засталося ў гэтай лодцы. Зараз палічым — адзін, два, тры...

Успомніў, колькі ўратавалася на другой і трэцяй лодках. Гаварыў штосьці яшчэ, але яна не слухала. Ёй раптам на душы зрабілася хораша-хораша.

Праз хвіліну яна ўзмацнела так, што ўжо сама, без дапамогі, выгодней уляглася на дне дошкі. Мора відочна супакоілася. Хвалі былі ўжо не страшныя — кацілі хоць і панура, але без надзеі, без той злосці і як бы пад прымусам.

Ляжала яна побач з распісанымі адмысловай інкруста-цыяй куфэркамі ды пугіналамі Садык-бея з золатам. Сярод мяшкоў з харчамі валяліся ды выплёўвалі з сябе марскую ваду — Лаўрэн Барысевіч з Прынямоння, Мікалай Гуз з Сапацкіні, Лук'ян Гаўрылавіч з Гібуліч, а са Свіслачы — Хведар Грэсь.

Добра яшчэ памятала, як нястомны Стэфан на іх накрычаў:

— Бабы вы, прошэн панства! Канчай займацца глупствам — дома будзеце дасыпаць ды вылежвацца!

Але сябры заставаліся ляжаць. Толькі Гуз Мікалай слабым голасам прамовіў:

— Нашрайбаваць бы запіску ды з бутэлькай пусціць па моры, людзі хоць даведаліся б пра нас, не?

Стэфан падаць духам не даваў:

— Такія паперкі ў залякаваных бутэльках выкідваюць толькі тыя, хто гіне і не мае ратунку, а мы — уратаваныя! Да работы, панове! Усім брацца за вёслы, бо не адолела нас маг-нітная гара, то лодку хвалі перакуляць, калі ёй сталы кірунак не будзем даваць! Пане харунжы, прашу, вазьміце люнэту і пазірайце час ад часу на мора! Уважліва прыглядайцеся! Не можа быць, каб усе тры лодкі так раскідала, што адзін аднаго не знойдзем!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x