Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Ого, калі вы пачалі намі цікавіцца!» – паспяваю падумаць ды чую ў суседнім пакоі грукат.

Асцярожна прыадчыняю дзверы, прыглядваюся.

У чысценькім пакойчыку, перад адчыненай шафай, тырчаць Хілько з Ісаевым – увайшлі дзвярамі, мабыць, ад кухні. Хілько двума пальцамі трымае тоненькую сурвэтку, яна ў бляску пажару мяняецца рознымі колерамі, і Хілько глядзіць у захапленні. Выцягнуты твар Ісаева ўсміхаецца палатніне ўмілена – і яму, беднаму, успамінаецца, мабыць, родны дом.

«Слухай, Ісай! Наматаць бы на баннік ды пачысціць гарматны ствол – любата-а!» – грубавата кажа Хілько, відаць, хаваючы гэтак перад таварышам сваю маладушнасць.

Толькі цяпер за хлопцамі бачу ў прыадчыненых дзвярах – самую сапраўдную тоўстую немку. З-за кабеты выглядвае непрыгожая фізіяномія дзяўчыны. Выразна відаць: немка баіцца за сябе, за дачку і за дабро. Каб звярнуць увагу, кашляе.

Калісьці у нас дома стаяў слоік з мёдам на лякарства. Аднаго разу мама заспела, калі брат засадзіў у яго руку і разгублена застагнаў. Дакладна гэтаксама прамычэлі цяпер і хлопцы:

«Э-э-эк!..» Хвіліна разгубленасці. Затым Хілько бярэ нос у жменю і бытта смаркаецца. Яшчэ і тлумачыць: «Мы – о!»

«Оу-у, я-а, я-а-а!» – здагадваецца немка. Вывалаквае з ніжняй шуфляды цэлы плік насовак, падае. – «Віттэ шэйн!» – «О-о, гу-ут, данкі!» – радуюцца артылерысты, дзеляць падарунак ды, як вінаватыя хлапчукі, шпарка тупаюць з пакоя. «Геро-оі!» – выходзячы таксама, папракаю я хлопцаў у душы, а нейкая цяплынь залівае мне грудзі. – А шчэ і гразіліся: «Эх, каб не лес! Эх, каб не лес!..»

16.11.45г.

Паспаць не давялося. Вяртаюся з «экскурсіі», а батарэя ўжо строіцца – камбат ледзь не падлавіў, што я кудысьці знік. Недзе прарваліся немцы.

Праз хвіліну, абвешаныя соннымі артылерыстамі, нашыя кароткаствольныя імкліва ляцяць цераз пусты і змрочны горад. Толькі з-пад гумовых колаў страляюць пырскі ды ляскочуць жалезам перадкі. За горадам батарая крута заварочвае цераз нейкія купіны і парожкі ў кусты.

Усю дарогу я ляжаў на лафеце, абдымаючы яго халодную сталь. Гармата, вядома, падскоквала і здорава набіла мне бараду, грудзі і калені. На мне няма жывога месца – усё баліць і ные.

Толькі саскочыўшы з лафета, зразумеў: купіны – магілы, а парогі – нізкая агароджа з чыгуну. Мы – на могілках.

Гарматы закопваем у момант.

Дзе праціўнік? Чорт яго ведае. Спераду – страляюць. Ззаду заліваюцца кулямёты. Справа і злева – успышкі і выбухі. Чутно: сакавітая руская лаянка пераплятаецца з гартаннай – нямецкай. На долю секунды ўспышкі адсоўваюць цемру, але паспяваю разгледзець толькі чарнату глебы.

То праціўнік быў далёка, за сотню кіламетраў, то раптам...

Кучэрына няма. Камандзірам гармат няма ад каго даведацца пра абстаноўку.

Напружанне пануе з гадзіну, затым хлопцы прызвычайваюцца. Супакойваюся і я. Метраў праз восем ад маёй агнявой маячыць капліца. Адчыняю ў яе дзверы, асвятляю ліхтарыкам.

Памяшканне сухое, абвешана іконамі.

«Адкуль яны тут? –дзіўлюся. –Немцы ж –пратэстанты!»

Ліхтарык асвятляе васковы тварык груднога дзіцяці. Цельца загорнута ў вышываны ручнік...

Трупік закладваю за ікону, клічу хлопцаў. Пачынаем масціцца на начлег. Усе здаволеныя: ах, пашанцавала.

Як мала трэба чалавеку для шчасця!

Толькі ўсе выгодна ўладкаваліся на цвёрдым, але сухім катафаліку, толькі Дубаў і Хілько пачалі смачна храпці, а ўжо ўлятае пасыльны ад Кучэрына з загадам здымацца зноў.

I вось узбаламучаныя стралянінай коні пруць нас што ёсць духу па мокрым асфальце ўжо праз лес, а спакойнае яго дыханне хіліць на сон. К д’яблу гэтую вайну, к д’яблу ўсё на свеце! Невыносна хочацца спаць, спаць, спаць і спаць. З шаснаццатага студзеня каторая ноч – на нагах і на нагах...

З шашы заварочваем у гушчар. Праскакаўшы метраў з дзвесце па карэннях, мая гармата спыняецца на просецы. Пяхоту пакінулі чамусьці ззаду нас: чаму так?

Адводзяць коней. Акопваемся.

«Якога д’ябла вынесла нас гэтак далёка ад перадкоў?» – трывожуся не на жарты.

«Начальства ведае, што робіць. Яно газеты чытае, радыё слухае і чай п’е, – іранізуе Ісаеў. – Наша справа салдацкая – выконвай загад, і кропка!»

Пра загад ён мае рацыю. Дзе камандзір гарматы? Няўжо Разбек застаўся ў Флатау?

Пачынае памалу днець. Начная цемра паступова раствараецца, і ўжо бачыш камлі асобных сосен. Мокры, набрынялы дажджом тоўсты слой моху і кастрыцы, як магнітам, цягне нырнуць у пухкую пярыну ды храпануць на ўсю моц, а там – няхай будзе, што сабе хоча, нават – няхай свет валіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x