Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На табе аловак, паперу! — загадаў швейцар.

— Што вы! — спалохаўся я, уяўляючы сабе, як я зараз дзе-небудзь закрыюся і з якой прыемнасцю і трапятаннем душы буду выконваць яго прапанову.— Пісаць пайду дадому!

— Валяй!

Праз гадзіну я даручыў яму канверт. Прачытаўшы на ім прозвішча, пан Войцех перапалохаўся:

— Генералавай дачцэ?.. Э-гэ, як ты высока, братка, меціш!

— Бо і сам не з нізкіх! — асцярожным жартам прыкрыў я трывогу: возьме дзядзька ці пабаіцца?

— Ты ж з-за яе, здаецца, прошлай восенню пагарэў, мала табе аднаго скандалу?

Я ўсё таптаўся.

— Што ж, трэба выручаць свайго брата, сам да дзевак быў яры...— Стары адной рукой задуменна чухаў пад пахай, а другой — хаваў маё пісьмо ў шуфляду.

2

Ішоў я да студні, а пара біла ў нос з-пад пінжака. Не было часу сушыць верхнюю кашулю, давялося апрануць мокрую.

Ля студні нікога не было. Я схаваўся за дрэва, пачаў вартаваць. Праходзілі хвіліны, а на сцежцы ніхто не з'яўляўся.

«Няўжо стары не перадаў?» — толькі паспеў я падумаць і ўбачыў Данусю.

Яна была ў лёгкім плашчы і ў шапачцы. Напускная вясёлая абыякавасць не маглі схаваць скаванасці і страху на яе твары. Мне трэба было выходзіць, ды ногі бытта прыраслі да зямлі ад няўпэўненасці.

Дануся тым часам мінула студню і завярнула назад. Усё выглядала так, бытта яна тут не па маёй запісцы. От, ішла сабе дарогай, ды раптам успомніла, што нешта важнае забылася дома.

«Пойдзе, трэба хутчэй затрымаць, больш хавацца нельга! I чаго мне баяцца? Па запісцы прыйшла, не святая!..»

Калі я вылез з кустоў, у мяне так замірала сэрца, бытта я ныраў з гары ў бездань.

— Сэрвус! — з напускной зухаватасцю павітаўся я па-лацінску, як віталіся віленскія гімназісты.

— Дзень добры...

— Даўно чакаеце? — прамямліў я непаслухмянымі вуснамі, падыходзячы да студні.

— Не-е...— Збялелая паненка часта дыхала, і голас яе дрыжаў. Ёй было сорамна.

— Бо мяне затрымалі...

— Ці не студэнтка? — узялася яна за цэментовы круг.

— Студэнтка? — здзівіўся я, беручыся за бетон з другога боку.

— Вядома, у пана ёсць цяпер цікавейшыя сябры!.. З універсі-тэта імя Стэфана Баторыя!..

У тоне яе голасу я са здзіўленнем адчуў дакор і нешта набалелае. Ну дакладна так сказала б вясковая дзяўчына, абразіўшыся, што яе хлапец пайшоў з другой!

Што было далей, памятаю дрэнна. Чамусьці памяць у нас адва-ротна прапарцыянальна напружанню нашых пачуццяў. Моцна ўсхва-ляваны чалавек заўсёды памятае падзеі горш. Вось і я тады знахо-дзіўся не на гэтым свеце. У памяці цьмяна захаваліся толькі некато-рыя эпізоды з той сустрэчы.

Помніцца, мы лезлі на гару. Перада мною — стройныя ногі, на якіх галінкі пакінулі белыя крэскі.

Добра запомнілася, як Дануся стаіць наверсе і з жаночай няз-грабнасцю — аднолькава левай і правай рукой — кідае ўніз каменьчыкі ды просіць:

— Ану, цяпер пан!

Мяне ў гэты час апанавала жаданне парысавацца. Я скакаў з абрыву, кідаў вялікія каменні, пераскокваў яры. Як тады не скруціў сабе шыі, не зламаў нагі, не ведаю! Кажуць, п'яным і закаханым заўсёды шанцуе. Не ручаюся за п'яніц, бо п'яным ніколі не быў, а закаханым, відаць, праўда шанцуе, і яшчэ як.

— Я нават не бачыла, каб мужчына так скакаў! — шчыра дзівілася Дануся, калі я, знайшоўшы кавалак тэлефоннага кабеля, паказваў сваё майстэрства.

З-за адной гэтай пахвалы варта было перацярпець кулакі рыжага капрала і нудныя практыкаванні педанта Левандоўскага.

Трымаліся мы зводдаль, стараючыся не сустракацца вачыма. Нібы займаліся кожны сваім, але гэта было няпраўда. I хоць Дануся часта вохкала, любуючыся краявідамі, я выразна чуў у яе голасе і нейкі страх, і заахвочванне, і дрыжанне, а мае паводзіны былі як бы часткай паводзін і яе.

Часамі яна нагадвала дзіця, якое вырвалася на волю і старалася нацешыцца, пакуль не пакліча маці.

Яшчэ перад спатканнем я добра абдумаў, куды і як пойдзем. Мы ўзабраліся на аблюбаваную гару, нікога не спаткаўшы. I на вяршыні нас ніхто бачыць не мог, затое мы бачылі ўсё.

Няёмкасць, якая была пры спатканні ля студні, прайшла. Абое мы нібы ап’янелі, нават пустая гаворка нам здавалася значнай. Я пра нешта выхваляўся, гаварыў рукамі, плячыма, выхадкамі. Дануся слухала, глядзела, смяялася.

У дзяцінстве я верыў у казкі пра рай. I цяпер у мяне было адчуванне, бытта знаходжуся ў гэтым самым раі. I не было курсаў.

Не было сотні праклятых паўлітровак, якія мне, соннаму, заўтра на світанні трэба разносіць па кватэрах.

Не было маёй вёскі, бацькоў і надзённых клопатаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x