Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер жа, пасля таго, што адбылося ля ракі, я ўжо смела ўспомніў той выпадак і паверыў у сваю зорку.

9

Многа яшчэ прахадзіў я па горадзе, спадзеючыся спаткацца з Данусяй. Хадзіў заўсёды адзін, каб зручней было загаварыць. Зачапіць яе цяпер было, здаецца, лёгка: Я ж маю права, як з кожным знаёмым, вітацца з ёю.

Цэлыя гадзіны прастойваў я ў яры над калодзежам. Не мог сабе дараваць, што яна мяне бачыла са студэнткай.

«Вось табе за тое, што такая булдавешка! Так табе і трэба!» — губляючы веру, што калі-небудзь зноў выпадзе такая сустрэча, дакараў я сябе.

Але вёдры стараўся трымаць лёгка, на выпадак, калі б Дануся сачыла за мной з кустоў.

— Пане Янку, насячыце мне, калі ласка, дроў! — папрасіла прачка.

— Магу! — абрадаваўся я: нашы дровы былі добра відочны з генералавых акон.

«На якую халеру ты ўзяў сабе тадьг частку той чаромхі? Ведаеш жа, што паненкі даражаць кветкамі! Не мог аддаць ёй усе? Пашкадаваў такога дабра? Усё роўна гаспадыня потым выкінула на сметнік, бо ёй галава ад паху баліць!»

— Дзядзя Ваня! — перабіў мяне сын прачкі,— А чаму гэты дроў такі зілё-оны?

— Гэта мох на палене, дурань!

— А што такое мох?

— Ну, заладзіў свае пытанні! Ведаю, ім канца не будзе!..

Прысутнасць «памагатара» перашкаджала выкананню майго плану. Я зазлаваў і папёр беднае дзіця:

— Кідай дровы, панашу сам! Марш дадому!

«I навошта было гаварыць тады, што яе пасудзінка лёгкая? Паненкі ж любяць, каб іх падхвальвалі, яны — нібы дзеці!..»

Я браў палена і, як цыркач, падкінуўшы яго, спрытна лавіў за другі канец — на выпадак, калі б Дануся сачыла за мной праз адное з акон.

Раздзел другі

1

Усе мае пакуты хутка скончыліся. Нечакана мне дапамог наш швейцар, пан Войцех.

Аднойчы пад канец заняткаў я пранік у ліцэй і стаіўся ў калідоры. Больш паспешліва, чым звычайна, снавалі выкладчыкі, таропка прабягалі з класа ў клас ліцэісткі. Усе яны бытта і праўда былі заняты, а на самой справе прагаладаліся і паспяшалі дадому.

Мой план быў просты: Дануся будзе ісці, мы павітаемся, пачнём гутарыць, і я запрапаную схадзіць на гару. Так ёй аб гэтым і скажу — проста і без абінякаў. Ва мне ўжо настолькі паспела рашэнне, што яшчэ ўчора ніякай сілай я сябе не прымусіў бы гэта зрабіць, а цяпер мне здалося зусім простым і звычайным. Толькі выбраў нязручны момант, трэба было ісці вартаваць яе на вуліцу.

Калі я ўжо выходзіў, мяне перапыніў пан Войцех:

— Янэк, ты што тут робіш?

— Проста сабе зайшоў...

— Ага, ішоў, ішоў і зайптоў! Проста!..

— Ну...

— Кунцэвіч вызываў чагосьці...

— Зноў маніш!

— Праўда, праўда, Кунцэвіч...

— А чаму мне ў вочы не глядзіш?

— Я вас, ухажораў, усіх па вачах пазнаю!.. Ладна. Хадзі са мной!— адзваніўшы на ўрок, пазваў мяне стары ўніз да дзяжурнага стала.

Я ведаў, чым магла скончыцца для швейцара мая прысутнасць у ліцэі, таму адчуў да старога ўдзячнасць.

— Ну, кажы як на споведзі перад ксяндзом, каторая табе тут папала ў вока! Прызнавайся! — ні то жартам, ні то сур'ёзна спытаўся ён, заглядваючы мне ў вочы.

Ад хітрых, дабрадушных вачэй старога я паступова пачаў размякаць, але маўчаў.

— Чаго раскіс? Паглядзі на сябе ў люстэрка! Ты ж увесь скрыў-лены, як серада на пятніцу, як пабітая баба! Яшчэ і не спіш недзе, уздыхаеш, а з-за чаго? Каб потым, калі даб'ешся, сказаць сабе: «Ну і дурань жа быў!»

— Не даб'юся...— выдаў я сябе, і штосьці мяне сціснула за горла.

— Не сумнявайся! — суцешыў стары як малога.— Я дапамагу!

— Вы?

— Го, колькі вашага брата па свеце, каму памог!..

У калідоры з'явіўся настаўнік, і стары змоўк. Калі пагроза мінавала, ён загадаў:

— Пішы запіску, перадам!

— Запіску?

— Пішы, пішы! Няма чаго з імі асабліва цырымоніцца, будзь мужчынам!

— Запіску, гы?!.

— А што, непісьменны?.. Глядзі, колькі мне іх перадаваць! — дзядзька адкрыў шуфляду і паказаў з дзесятак заклееных канвертаў без марак.

Я тады ўспомніў, як яшчэ мінулай восенню каля Войцеха заўсёды круціліся старэйшыя вучні ўсіх амаль віленскіх гімназіяў, а ліцэісткі часта да яго падбягалі і таямніча шапталі:

— Для мяне нічога няма?..

— Пане Войцех, ніхто мяне не пытаўся?..

I да чаго ж проста гэтую праблему вырашыць праз запіску!..

Закаханымі вачыма паглядзеў ужо я на шчупленькі тварык старога, які, каб дадаць сабе важнасці, фарбаваў вусы. Але і фарба-ванне яго не ратавала. Вусы былі рэдкія, тапырыліся, адно смяшылі. На акне ляжаў яго старэнькі капялюш. Шаўковая падкладка ў ім была такая зашмальцаваная, што нагадвала патэфонную пласцінку, пакладзеную на дно капелюша.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x