Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзівіліся, напрыклад, што ў Англію прыехаў індыйскі магараджа і загадаў сабе ўставіць зубы з ... брыльянтамі!

Дзівіліся, што чалавечы арганізм створан з такім запасам тры-валасці, што, напрыклад, косць галёнкі можа вытрымаць дваццаці-пяціразовую вагу ўсяго цела.

Дзівіліся, што каб днём убачыць зоркі, дастаткова залезці ў калодзеж!..

Часамі прачытанае выклікала ў нас гарачую дыскусію і мы спрачаліся, забыўшыся пра ўсё на свеце.

У польскім часопісе «На шырокім свеце» пад фатаграфіяй няголенага пажылога тыпа стаяў сенсацыйны подпіс, надрукаваны тлустымі літарамі:

«Глядзіце, добра прыглядзіцеся, вось гэты немалады чалавек, інжынер Збігнеў Дунікоўскі з Варшавы, вынайшаў спосаб, як са звычайнага рачнога пяску рабіць золата!..»

Не ведаю, ці верыў хоць адзін чалавек з рэдакцыі часопіса ў тое, што там было папісана, але мы паверылі адразу і пачалі фантазіраваць, што б рабілі, калі б авалодалі такім вынаходніцтвам.

— Я паклала б золата ў машыны, сздзіла б па Польшчы і раздавала б яго бодным,— з упэўненасцю заявіла Дануся.

— А калі да машыны надыдзе пераапрануты багацей, тады што? Ім жа заўсёды мала свайго, яны папруцца да цябе ў першую чаргу, адно пакажыся з такой машынай!..

Не, гэты аргумент не надта страляў, я пашукаў іншы.

— Чаму ты тады ўся скурчылася, калі маці ля касцёла раздавала жабракам грошы?.. Адчувала, што не вельмі прыемна браць падачкі. Ты сама ўзяла б?

— Відаць, не,— прызналася яна.

— Бачыш! Ну, а яшчэ?

— Наладавала б у машыну цукерак, істужак, ездзіла б па вёсках і раздавала б дзецям цукеркі, а дзяўчынкам банты павязвала б...

— Ага, банты. А яшчэ?

— Во, я ведаю, што яшчэ зрабіла б! Каб мела шмат грошай, дала б іх у першую чаргу віленскаму «Дабрачыннаму таварыству жанчын-каталічак»!

— Тава-арыству?

— Гэта мая мара! Таварыству трэба шмат грошай, каб карміць бедных, выдаваць ім дапамогу. Мамуся кажа, у варшаўскіх сталовых гэтай арганізацыі вісяць нават шаўковыя фіранкі, а ў нас — толькі з марлі. I то іх парабілі мы з Яняй, дачкой пана старосты, ведаеш яе?.. Цяпер эканомлю кожны дзень на грошах, што выдае мамуся, і за-ношу іх у таварыства. Хутка мне споўніцца роўна васемнаццаць, тады мяне прымуць у члены таварыства і, як і мамусі, білет з пячаткай выдадуць!

Я ўспомніў, як мінулай восенню зарабляў залатоўку. Успомніў старых, якія выжывалі з розуму. Успомніў нават тыя фіранкі з белымі плямамі ад сырасці,

— Ха-ха-ха-ха! — зарагатаў я.— Ну ж і прыду-умала!..

— Чаго ты? Праўда, праўда!— горача ўзялася яна мяне пераконваць.

Тады свае пражэкты абвясціў я. Былі яны шырокія, не падоб-ныя на Данусіны.

Першым чынам я над Віліяй набудаваў бы шыкоўных мурава-нак і туды перасяліў бы з усяе Вільні такіх цётак з дзецьмі, як мая прачка, ды бяздомных студэнтаў, як Суткус.

Тады накупіў бы бамбардзіроўшчыкаў, лінкораў і навейшых танкаў ды паслаў бы іх у Іспанію на генерала Франко — помсціць за Рэспубліку.

А яшчэ, каб меў шмат грошай, пабудаваў бы плаціну на рацэ Конга і абвадніў бы Сахару (у часопісе пісалі, што французскія інжынеры прыдумалі план, як гэта зрабіць, толькі не маюць сродкаў на яго ажыццяўленне).

Затым у сваёй вёсцы праклаў бы водаправод, правёў бы электрычнасць, пабудаваў бы лазню, а кожнаму дзядзьку — новую хату! У новыя дамы мўжыкам машынамі навёз бы солі, мыла — дзядзькі, нябось, ведаюць, што мыла не ядуць!..

Дануся слухала мяне з захапленнем. Яна была ўжо згодная адмовіцца ад свайго плану і з гатоўнасцю аб'явіла:

— А я паехала б з табой у Конга! Праўда, праўда. I табе было б няцяжка ўзяць мяне, бо я маю загранічны папшарт. Кожнае лета мы з мамусяй ездзім у Швейцарыю. У Афрыцы я табе памагала б...

— Эк, памагатарша!

— Праўда, праўда! Я дома часта памагаю Антосі, тата нават хваліць за гэта!

— Эт, дзіця горкае! — кінуў я, успамінаючы, як яна даставала са студні ваду.— Адная ты ў яго, то ён і не ведае, як цябе песціць!..

7

Аднойчы Дануся прынесла французскую кніжку — правілы добрага тону.

— Янку, табе варта з ёю пазнаёміцца!

— Што ж, давай вучы мяне добраму тону! — Зрабілася надта смешна, як падыдзе гэта да мяне.

Дануся пачала тут жа перакладаць:

— «За сталом ніколі не падчышчай талеркі, не хапай апошні кавалак хлеба, няхай ён лепш застанецца...»

— Брахня!— перабіў я.— Бываў у вашых рэстаранах і бачыў, як вы там ясцё! У нашай мясцовасці правілы добрага тону такія: калі ты ясі, даядай да канца, не псуй харчоў, памятай, іх дабываюць потам!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x