Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не маю пра што гаварыць...

— Сюды глядзець! — закрычаў ён, чырванеючы ад злосці.— Сюды, не адварочваць галавы!

Паддаючыся яго ўладарнаму голасу, Дануся глядзела як загіпнатызаваная.

Меклембург раптоўна сцягнуў палатніну, I дзяўчына ўбачыла вялікі шкляны слоік з вадкасцю.

У вадкасці плавала... галава Марусі — той, якая калісьці прыходзіла да дэсантнікаў. Рот у дзяўчыны быў залеплены гіпсам. Сіні твар быў страшны, увесь у падцёках і драпінах. Верхняя губа так распухла, што даходзіла да носа, а дзе знаходзіліся вочы, можна было здагадацца толькі па радочках веек.

— Што ты пра яе можаш сказаць? — не даваў апамятацца Меклембург, свідруючы вачамі арыштаваную.— Ты яе ведаеш? Прызнавайся! Будзеш маўчаць, знойдзем банку і на тваю галаву!

— Гавары! — падганяў збоку і штурмбанфюрэр.

— Ах... Ах...— цяжка дыхала Дануся.

Каты на гэты раз недаацанілі эфекту на слабы арганізм.

Бедыня Дануся не паспела вымавіць і слова, пачаліся рвоты, разабрала млявасць, закружылася галава. Апошняе, што яна чула,— стук уласнага лба аб падлогу; апошняе, што бачыла,— насцярожаныя вочы аўчара над ёю. Потым наступілі змрок і цішыня.

Апрытомнела ўжо ў сваёй камеры.

7

Супакоіўшыся крыху, узяў я бясцэнную скрыначку і пакрочыў у цётчын дом. «Трэба недзе прыстроіць старую!» — падумаў я і пачаў успамінаць тутэйшых знаёмых партызан. Былы прадстаўнік злучэння, які некалі раздаваў на аэрадроме брызентавыя цюкі, Шымкас, цяпер — важная фігура ў Савеце Міністраў Літвы. Памятае мяне? Успомніць! Літоўцы — народ дружны, дапаможа ўладкаваць старую...

Я адчыніў дзверы ў тую хвіліну, калі цётка Антося ўжо канчала раздаваць катам маю каўбасу. Старая была так занятая справай, што, не заўважаючы мяне, прасіла:

— Ешце, прэндзэй, дзеткі, пакуль ён не прыйшоў!

Мне стала ясна, што ёй ужо нічым не дапаможаш.

— Скажыце, а больш ніхто не чытаў гэтых пісем?

Жанчына аж здрыганулася ўся.

— Ах, бо-о... то ці я дала б?

— I ніхто не прыходзіў па гэтыя паперы?

— Былі калісьці паны ў капелюшах... Надта хацелі пачытаць, прапанавалі і грошы, але ж ці я ім дам?.. Не малая, ведаю, каму гэта...

— А каб я да вас не прыйшоў, паперы загінулі б?

— Як гэта? — старая не дапускала нават такой думкі.

— Цётка Антося,— пачаў я далікатна,— едзем да мяне ў Гродна! Будзеце жыць пры нас... Мая жонка — настаўніца, добрая кабета, яе ўсе хваляць...

У вачах старой з'явіўся такі жах, што я адразу змоўк.

Выходзіў я ад Антосі сам не свой. Раптам штосьці падступіла да горла, і толькі прысутнасць людзей на вуліцы стрымлівала, каб не выбухнуў плачам.

8

Праз увесь Вільнюс, не спяшаючыся, накіраваўся я зноў да генералавага дома. Стараўся не ўспамінаць Дануту. Думаў пра горад.

Штосьці чароўнае ёсць у старажытнай суровасці і прастаце гэтага горада. Колькі праз яго пераваліла народу! Муры дамоў, пабудаваныя з запасам на вечную трываласць, гэтак аблашчылі, здаецца, не дажджы і буры на працягу стагоддзяў, а мільёны вачэй шматлікіх пакаленняў. Як тыя людзі жылі? Калі меркаваць па колькасці цэркваў і касцёлаў, жыхары Вільнюса толькі і рабілі, што маліліся, а вядома, што людзі моляцца не ад добрага жыцця...

Або гэтыя тратуары. Колькі тысяч ног мусіла прайсці па іх, каб сваімі падэшвамі аж выслізгаць у каменных плітах жалабкі?!

Я на хвіліну ўявіў тых, хто тут хадзіў, і якія трагедыі бачылі гэтыя муры.

Захутаныя ў зубровыя шкуры, брылі нехлямяжыя воіны Вітаўта.

Цягнуліся з-пад Масквы галодныя і змерзлыя насмерць гвардзейцы Напалеона.

Магчыма, якраз па гэтым месцы вялі Кастуся Каліноўскага з яго братамі-палякамі на Лукішскі пляц да шыбеніц.

Гэтай дарогай правезлі не адну яўрэйскую прыгажуню ў газкамеру пасля таго, як цэлую ноч з ёю забаўляліся «нардыцкія» вылюдкі.

Мо якраз сюдой раўнадушна вёў Дануту ў турму эсэсавец — тупы выканаўца людаедскай ідэі фюрэра.

Я раптам адчуў у сабе такую пашану і любоў да Вільнюса, якую, відаць, адчувае кожны чалавек, хто хоць трохі пажыў тут. Горад мне здаўся дарагім і да дробязей блізкім!

Вось я асцярожна паставіў нагу на тратуар, памятаючы, што тут павінна быць ямка. Але адчуў гарбячок і аж спыніўся, глянуў сабе пад ногі. Ніякага гарбячка. Проста ямку залілі асфальтам, зараўнялі...

Як я ні стараўся адцягваць думкі ад Данусі, каб не балела душа, але вярнуўся да іх ізноў. Цяпер яна ў маіх вачах узнялася да гераіні, усе нашыяспрэчкі, каханне, падзеі ў вайну здаваліся мне не асабіста перажытымі, а недзе вычытанымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x