Яе заела. Толькі б расстрэльвалі на віду ў людзей, а не душылі ў камеры!..
У яе зарадзілася гордасць і жаданне настырыцца гэтым тыпам. Не, нічога яны не даведаюцца, нават, каб рэзалі на кавалкі!.. Толькі зрабілася прыкра адтаго, што вось зараз будзе ім супраціўляцца. Няў-жо адважацца мучыць? Яшчэ зусім нядаўна кожны з гэтых тыпаў дамагаўся яе ўсмешкі, рысаваўся, іграў у высакароднасць і шчыгаляў сваёй эрудыцыяй і ўладай. Зрэшты, яны і цяпер рысаваліся.
— ...Разбамбілі рускі параход на Чорным Моры,— апавядаў сябар Меклембурга.— На ім везлі медсясцёр у Севастопаль. Над вадой — разбітая карма. На карме — медсёстры. Угледзелі нас, абняліся і — у ваду! Абняўшыся і пайшлі на дно вянком. Рускія — не палякі, іх так хутка не пераможаш!
«Палякаў перамог ужо! Ведаеш ты, невук, што нас вы толькі разбілі? Разбіць палякаў можна, перамагчы — ніколі! Уяўляеш сабе, як мы арганізаваны? Ведаеш, што ў падполлі працуюць універсітэт, школы афіцэраў? Мы нават зарплату выплачваем сваім вайсковым».
Зазваніў тэлефон. Меклембург узяў трубку. Чуваць было, што на другім канцы провада нехта аж захлёбваўся. Меклембург зморшчыў лоб, закрычаў у тэлефон:
— Вы ўяўляеце, дарагі штурмбанфюрэр, як аслабла дысцыпліна сярод насельніцтва? Людзі не толькі не вітаюцца часамі са мной і з вамі, а раўнадушна праходзяць міма нашых машын! Сёння шофер грузавіка на Вільгельмштрасэ зачапіў бортам мой «опель»...
Голас у трубцы пачаў апраўдвацца. Меклембург яго абарваў:
— Мой штурмбанфюрэр, лад і парадак мажлівы толькі тады, ка-лі мы расстраляем кожнага, хто нават коса на нас паглядзіць! Мы та-му маем столькі ворагаў, што адносімся да людзей залішне мякка, за-мест таго каб выкінуць з сябе гэтае мяшчанства і ўзяцца за іх сурова!
Меклембург з сілай бразнуў трубкай па апараце. Дануся была ўпэўнена: без яе ён паводзіў бы сябе інакш.
— Эрых Вульф! — паясніў ён сябру.— Яму было загадана сёння да вечара вывезці на Парубанак сотню заложнікаў. У яго ўзводзе новенькія, не прызвычаеныя да расстрэлаў салдаты. Дык просіць адкласці экзекуцыю або аддзяліць ад заложнікаў жанчын і дзяцей.
— Я разумею Эрыха! — праказаў штурмбанфюрэр,— Лягчэй весці роту ў атаку, чым з яе дапамогай канваіраваць на расстрялагідны патоуп, слухаць плач і выццё баб. А яшчэ рабіць гэта ў спякоту або трыццаціградуспы мароз, як бываетут на ўсходзе...
Яны хвіліну памаўчалі.Выло чуваць, як пад сталом пазяхае аучар, а ў калідоры адрывіста крычыць на арыштаваных салдат:пакоі для допытаў былі ізаляваны, і енкаў сценыне прапускалі.
— Служба войск СС нялёгкая і няўдзячная! — згадзіўся Мекле-мбург.— Але нашы хлопцы павінны сціснуць зубы і рабіць сваю справу. Затое, калі пераадолеем усе цяжкасці, нас ніхто не пераможа. Нардыцкая кроў — найлепшая ў свеце, а Германія — вышэй за ўсё! Шмат трупаў? Чынгіз-хан асудзіў на смерць мільёны жанчын і дзяцей свядома, з вясёлым сэрцам, а гісторыя бачыць у ім толькі вялікага заснавальніка дзяржавы і геніяльнага палкаводца. Хто сёння ўспомніць пра мільёны яго ахвяр?.. А хто ўспомніць горы трупаў, астаўленых Напалеонам? Усе ведаюць геніяльнага палкаводца і кіраўніка дзяржавы, хоць ён апошнюю бітву і прайграў. Зрабілі б яго святым, калі б ён яе выйграў! Святым — за новыя горы трупаў!
Фанатычны гітлеравец гаварыў з пафасам.
— Разам з целамі расстраляных нам трэба закопваць бронзавыя табліцы з надпісамі: «Гэта зрабілі мы, тыя, што знайшлі ў сабе сілу і адвагу давесці цяжкую гістарычную справу да канца!» Літасць да ахвяр — мяшчанства!
Эсэсаўцы спадзяваліся маральна зламаць арыштаваную. Яны хацелі, каб Дануся паверыла, што няма ніякай сілы на свеце, якая б магла яе ўратаваць, і Данусі застаецца толькі адно: здацца на ласку фашыстаў.
Нарэшце Меклембург загадаў ёй падсунуцца з крэслам. Дануся каленьмі ўперлася ў стол. Паміж ёю і эсэсаўцамі была толькі пасудзіна, пакрытая прасціной.
— Ну, панна Данута, ведаеце, чаго мы вас запрасілі? — спытаўся ён.
— Не...— Голас у яе быў разбіты, чужы, хрыплы. Яна кашлянула, паправілася: — Завошта мяне трымаеце ў гэтай агіднай кануры трэці тыдзень?!
Яна добра ведала гітлераўцаў, але пасля ветлівых слоў Меклембурга закралася надзея, што, можа, выпусцяць.
— Вам тут не падабаецца? — са здзеклівым спачуваннем развеяў ён надзею.
— Прашу з мяне не кпіць! — нібы абурылася яна.
— Мы занадта занятыя людзі, каб займацца кпінамі, — зазлаваў эсэсавец. — Гавары адразу: будзеш апавядаць добраахвотна ці прымушаць цябе?
Читать дальше