Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праўда, варожасць да сыноў адразу паменшала, калі падумаў Лаўрэн аб Ніне.

«Яна ж, булавешка, і зараз, абуўшы сваё сэрцо ў лапці, іх, напэўно, пашкадавала б,— паківаў Лаўрэн галавой.— Бо хоць, боўдзілы, жывуць у вялізным горадзе, ходзяць ды аціраюцца ля тых самых генералаў, дырэктараў, прафесараў і дактароў, якія ўсё нешта пішуць, хоць маюць ладныя кватэры, машыны, гаражы ды іншы дастатак, але ж яны абодва якіясьці і бездапаможныя, бы дзеці. Якіясьці несамастойныя, ад усяго залежныя, таму, мабыць, і нешчаслівыя. Напэўно. Што ж, вялікае шчасце балаголам быць?

Хто цяпер заменіць вам, дурні, маці, хто? Зрабіць гэто, напэўно, бацькаў абавязак.

Вядомо, мяне вы абдурылі — ашчэ як вывелі ў дурні. Хочуць пасадзіць дзеда на печ — сядзі і не вякай. Пачакайце, пачакайце, хлопчыкі, неўзабаве ўнукі і вас, мажліво, паспрабуюць на печ пасадзіць таксамо — як бачыш той час надыдзе. Тады спахопіцеса і каяцца будзеце ды прыпамінаць — ці не паўтараюць яны вас. А табе, Лаўрэне, трэ зараз не бегчы па ваду пасля пажару. Вышэй сябе не падскочыш — кожнаму даўно вядомо. Таму, дзеду, стрымаўшы слязу ў сэрцы, зацісні зубы, хадзі тут па дроце ды цярпі, цярпі і цярпі, каб не стало яшчэ горш. Цярпець табе мусово ды гэтым няўдалым абармотам з іх вучанымі жанкамі яшчэ і дапамагаць».

Калі так падумаў, зрабілася адразу лёгка і добра. Любуючыся зноў, як сыны здорава падобныя на нябожчыцу, праз хвіліну ён згаджаўся на ўсе невыгоды. А яны абодва і праўда — вылітая Нінка. Бо сам Лаўрэн цела меў жылістае і худаватае, затое яго жонка, бы хлопцы, была поўная ды бялявая.

«У Паўла — унь ужэ і скроні бялеюць, а — ні сына, ні дачкі. Што з тваёй жызні, сынок? Як паслухаеш цяпер, навокал столькі разводаў, Мо лепш было б, каб і ты развёўса з гэтай ялавіцай ды паспрабаваў ажаніцца другі раз? Развод, вядомо, кепско, Ніна пра такое і слухаць не хацела б, а якое выйсце? Добрая баба і чужого сваяком зробіць, а гэтая, вечно расфуфыраная краля, і свайго свёкра прызнаваць сваяком не хоча. I каб я ўжэ быў якім недалэнгам, бы іншыя старыя, горкім п'яніцам, дурным якім... Напэўно, і сірату з дзетдома такая лярвачка не прыняла б, каб усынавіць,— нашто ёй клопат лішні. Дзіця патрабуе дзень і ноч догляду, патрабуе нерваў, патрабуе пасвянцэння. Дзіця — не тое што яе сабачка,— пакарміў ды гуляй сабе з ёю.

А ладная, зараза. Таму Павел і пагнаўса за ёю, забываючы, што не той харош, хто прыгож, а хто для дзела гож.

I от, скажы ты, усе прыгажуні самі сабе мужыкоў выбіраюць, то чаму ж і гэтая не падабрала якого дырэктара базы, бы яе татко, дырэктара магазіна, начальніка склада, а прыклеіласа унь да каго — тупаватаго шафёра? У Зялёнай Даліне карову выбіралі па рагах, а жонку — па бацьках. Нашая маці без надзейнай разведкі цябе не ажаніла б. Гэтая са сваёй прыгажосцю будзе насіцца да старасці, бы тая курыца з першым яйцом! Маці ж табе, напэўно, сынок, руплівую ды людскую дзеўчыну падабрала б сярод знаёмых, а цяпер што? Чым браць быле якую, лепш — аніякую. Будзеш да самай смерці гэтак во мэнчыцца ды абурацца на тое, што яна нават бацьку дамоў не пусціць!»

Што Павел быў не зусім удалым, Лаўрэн сябе не ашукваў.

Бывала, калі абодва былі яшчэ хлопчыкамі, браў іх з сабой на воз у лес. Везучы ў вёску дровы, Уладзік то бацьку пра ўсё распытваў, то, каб невядома як быў стомлены, крочыў перад канём і выбіраў майскіх хрушчоў з каляіны, бо падавілі б іх колы. А старэйшы ў гэты час на суках драмаў.

Сярэдні больш быў малайцаваты і ахайны. Людзі да яго гарнуліся, а некаторыя нават паважалі. Таму з двух братоў за старэйшага лічыўся заўсёды Уладзік. Ён і вырашаў за сябе і за Паўла.

Бачачы ўсё гэта, жонка над старэйшым мешкаватым сынам бедавала, стараючыся разгадаць — за што лёс яе аж так пакараў. Лаўрэн сваю палавіну супакойваў: «Кінь бедаваць, маці. Ніц ужэ не зробіш. Цярпі ды мірыса. У Бібліі напісано, што і ў Адама з Евай хлопцы былі не роўныя, з-за чаго бог спрыяў маладзейшаму — Авелю, затое цярпець не мог старэйшаго — Каіна».

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

ДЗІЎНАЯ СУПЯРЭЧЛІВАСЦЬ НАТУРЫ

З дзённіка майстра спорту і заслужанага трэнера СССР Ранальда Іванавіча Кныша:

«16-11-1972, Маямі (ЗША).

Раніцой у мясцовым палацы спорту — трэніроўка з Вольгай Корбут. Прасторную залу амерыканцы старанна адгарадзілі для нас шырмай — працаваць можна і нават з выгодай. Надта многа гледачоў...

Недалёка ад палаца спорту — звалка легкавых машын. Іду да яе пасля выступлецня гімнастак. Куча вялізная. Каб пра такое хто мне расказаў у Гродне, ніколі не паверыў бы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x