Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стрэліла яму ў галаву цэментам дзіркі замазваць, а потым усю прыхожую, усю ванну заслядзіў, ды гэтак, што і малыя аж такое не вычаўплі б!

Бытта ўсяго гэтага было яму замала і зараз зусім новы падаруначак для яе сям'і падсунуў — з нейкай бабай зблытаўся. Каб якую-небудзь інфекцыю прывалакла на кватэру, каб потым яшчэ абакрала, патруціла альбо кватэру падпаліла — мала такіх выпадкаў здараецца цяпер у горадзе?!.

Кіра нібыта была супроць халернай машыны — абы толькі ў сям'і панаваў «спокуй і лад», а што з гэтага атрымалася? Чортавыя «Жыгулі» стаяць і стаяць у гаражы ды ржавеюць. Адзін-адзінюсенькі раз адно і выскачылі па грыбы пад Друскенікі. I то — на гадзіну, а камары не далі ў лесе добра і разглядзецца, а мурашкі ўсе ногі абсеклі. Бо завёз у самую камарыльню ды ў адныя мурашнікі — як спецыяльна, каб паздзекавацца з сям'і. Мужа яна мае і не мае — калі толькі вернецца з рэйса, дык адразу, у чым стаяў, прэцца хутчэй у свой гараж! Не пацікавіцца, як ты тут з малымі, не распытае, а — прэцца, каб нават свет валіўся, у той гараж ды лезе пад праклятую машыну, нават у чым стаіць, а дома — цвіка даўно ўжо не ўваб'е!..

Прыгнечаны крыўдай Лаўрэн усё гэта слухаў і ў душы перад сабой апраўдваўся:

«Важдаюса з недагрызкамі? Што ты вярзеш, бабо дурная, пабойса ж бога! У гэтым двары — не хто-небудзь, а нават былы савецкі маёр кожную раніцу апранае лыжны касцюм з начосам ды не саромеецца збіраць па кватэрах харчавыя адпадкі! Потым дабро гэтае адстаўнік ладуе ў кузаў спецыяльнай машыны і вязе за горад на Індурскую сві-наферму — маёру адно дапамагаю!

На лесвіцы выпало пару плітак. Не замацуй іх адразу, людзі нагамі павыбіваюць і астатнія — ураз павыкалупваюць. З будоўлі набраў у слоік раствору ды ўмацаваў пліткі на ноч, каб цэмент да раніцы схапіў іх настолькі, што ніхто нагой выбіць ужэ не здолеў бы. Раствор паклаў акуратна, пліткі дапасаваў адна да адной, бо кепско што-небудзь зрабіць не мог. Для цябе ж, булавешка, для тваіх жа дзяцей зрабіў, каб не спатыкаліса шчэ слабенькімі нагамі, каб не падалі і не разбівалі насы! Праўда, не заўважыў і наслядзіў. Ну і што? Напэцкаў крыху. От, велькая пані! Не гною ж за нагамі навалок свёкар твой — узяла б ды выцерла б альбо мне падсказала б, калі ўсяго так ужэ брыдзішса!

А са святлом?

Не выключы вам лямпачкі, так і будзе гарэць да полудня. Гэто, па-твойму, парадак? I чаму яна павінна чакаць, покуль дворнік убачыць, чаму табе і мне не зрабіць?!

Што песню з Ігарам развучыў? Хіба ж яе можно непрыстойнай назваць? Што ты трэліш, бабо?!.»

Ідучы аднойчы з дзетсада, хлопчык пацікавіўся:

— Дзеду, а ў які ты дзіцячы садзік хадзіў, у мамін?

— Я, унучак, калі малым быў, пра іх і не чуў.

— А адкуль ты пра ўсё-ўсё ведаеш?

— Гм... З Зялёнай Даліны сваёй.

— I вершыкі ў цябе адтуль е?

— I вершыкі.

— То прачытай з галавы мне іх!

Лаўрэн доўга сіліў сваю памяць і нарэшце ўспомніў з далёкага дзяцінства ды «прачытаў». А гэты жэўжык адразу і запамятаў. Пасля да вечара, покуль маці яго не абсекла, лётаў па падворку і на ўвесь голас спяваў:

Дылю, дылю, скрыпачка,
Упала баба з прыпечка,
Дзед яе за вухо —
А ўставай, псяюхо!

«Усім было так смешно! Усе радуваліся за малого! Парадуваласа б і ты, маці...»

— Бацьку, ты Уладзікаву жонку пашкадуй,— павучаў Павел.— Мая баба — я ўжэ казаў — ні за якія скарбы для цябе не стараласа б! Мая лепш з сабачкам цацкацца будзе, чым з жывым чалавекам! А гэтая — сам бачыш!

Кіра выбухнула зноў.

— Во, во, як разумныя бабы робяць! Во, чуў, што старэйшы твой брат кажа? Усё, з сённяшняга дня стану і я так сябе паводзіць — хопіць з мяне гэтай катаргі!

— Кіра, ніхто маёй Галі не адабрае, няправільна мяне разумееш, я толькі — к слову!

— Не-е, няма дурных!

— Сціхні, шчэ раз гавару! Не пра цябе зараз гаворым!

Накрычаўшы на жонку, Уладзік дапамог брату:

— Ты, бацьку, калі згадзіўса ў горадзе жыць, то ўжэ трымай фасон! Бо тут табе не Зялёная Даліна, не Масаляны і нават — не якая-небудзь задрыпаная Бераставіца! Аж чвэрць мільёна народу цяпер тут жыве, уяві! Кавалкам хлеба цябе не папракаў, не папракаю і папракаць не думаю. Але ж, б-бляха, нас ужэ хоць ты не кампрамітуй! Дом — кааператыўны, усе тут з грашыма. А ведаеш, якія вакол нас вядомыя людзі жывуць! I дырэктары, і начальнікі, і дактары — не тыя, у каго лечацца, а — што ўсё нешта пішуць! I такіх — аж два ў нашым доме! Жыве адзін прафесар, і нават — тры сапраўдныя генералы-адстаўнікі! Падумай як належыць сам над гэтым. Трэ нам, бацьку, пад іхнюю дудку часамі — мус, бо іначай — з горада ты хоць уцякай без аглядкі, а добро разумееш — куды бегчы нам зноў пасля Зялёнай Даліны? Няма куды!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x