Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Начальству відней, мы — людзі маленькія! — ухіліўся рэстараншчык ад небяспечнай тэмы. Стары ўсё натужліва стараўся ўспомніць пра тое, што ж яго нядаўна так уразіла.

— I пісалі настаўнікі, фэльчары, вецерынары!.. Пісалі нават леснікі, спецыялісты пра абармота самому прэзідэнту, а — ніякага толку!

Бацюшка перадыхнуў, і гэта скарыстаў Хайкель.

— А-а, успомніў—рымскія легіянеры!.. Так вы скажыце мне, пане свяшчэннік, чаму тады ўсе гавораць, што яго распялі яўрэі?.. Чаму ж тады на італьянцаў не кажуць?.. З іх нават рымскіх папежаў яшчэ выбіраюць, добры інтэрас!

Айцец Якаў якраз пазіраў праз акно.

На вуліцы ля фурманкі з дзеравянымі восямі тоўпіўся народ. На вазок, не звяртаючы ні на каго ўвагі, клаў рэшткі канюшыны ды ўзбіраўся Альяш і масціў пад сябе торбу. Два паліцыянты з пасачкамі пад барадой адціскалі ад прарока жанчын ды ўважліва сачылі, каб гарадскія хуліганы не пакрыўдзілі старога абразлівым словам, не пацягнулі чаго-небудзь з воза, каб багамолкі не павалілі дзеда на брук.

Бацюшку аж разрывала.

— Божа правы, усё ты гэта бачыш, дакуль, дакуль будзеш цярпець, дакуль дазваляць будзеш, каб тваю законную веру тапталі розныя абармоты?!

— Яўрэі ж толькі крычалі, як вы самі кажаце, айцец Якаў, праўда?! — шукаў справядлівасці ў свяшчэнніка, цвярдзіў сваё рэстараншчык.— А мо і не крычалі?.. Кажуць, распялі, а не распіналі. Гавораць, крычалі, то мо, калі разабрацца, і не крычалі?.. Мажліва, легіянеры самі крычалі: «Распні яго, распні!..» Італьянцы са сваім папежам усё гэта ўчынілі і, як заўсёды бывае, звалілі на бедных яўрэяў і яны, добры інтэрас!

— Рымскага папы тады яшчэ не было! — як бы апрытомнеў поп ды адным глытком асушыў другі куфаль.

— Не было-о?!. Усё роўна нехта падстроіў і зваліў на нас, я вам кажу! — сумна паківаў галавой рэстараншчык, задумана пашчыпваючы сваю рыжавата-шэрую бародку.— Кожны раз вінаваты яўрэі. Як вам гэта падабаецца? Добры інтэрас!

Уздыхаючы, айцец Якаў скардзіўся пра сваю бяду.

— Ціснуць, гіне праваслаўная вера, госпадзі!.. Ці мы маглі такое сабе ўявіць некалі ў духоўнай семінарыі?.. Пане Хайкель, яшчэ два куфлі, калі ласка!

— Сей мінют!

4

Покуль у Крынкаўскім рэстаране айцец Якаў заліваў сваё гора півам, Альяш ехаў памалу ў лясніцтва.

У буржуазнай Польшчы лес быў надта дарагі. Сасну мужыкам прадавалі толькі трэцяй і чацвёртай катэгорыі — сінюю, крывую, з'едзеную караедам, бо лепшая ішла на валюту. Аднаму Альяшу, нібы купцу з Бельгии, дзерава адпускалася першага гатунку. Затое кожны прыезд прарока Альяша, напрыклад, у лясніцтва Пачапок, прыносіў сюды свята, і тады ляснічыя ды іхнія жанкі гублялі ад шчасця галовы.

Дома Альяш Тэклі выдзяляў да лямпы нафту, мераючы яе ў бутэльцы скрыначкай ад запалак, а каб эканоміць свечкі, маліцца з кніжак у царкве ў апошні час дазваляў толькі днём.

У лясніцтве ж дзядзька раптам плаціў шчодра, не лічачы нават грошай. Тую самую торбу, з-за якой спецыяльна заяджаў у Крынкі і праводзіў час на падліках у рэстаране, цяпер стары прывалакаў у кантору лясніцтва і вывальваў на стол папяровыя стосікі ды металёвыя валікі.

— Во, маеце! — вымаўляў пры гэтым, а пануры яго твар кранала скупая ўсмешка.

Ці абіты нявольнік у такі момант рабіў жэст толькі з падхалімства да паноў?

Ці самастойнаму мужыку было надта прыемна паздзека-вацца ў душы, назіраючы, як тыя самыя мажныя паны, якія дагэтуль не захацелі б нават з ім, ні з яго бацькам ехаць у адным возе, за кошык ягад ганяліся за яго маці па лесе з дубальтоўкамі, бытта за небяспечным злачынцам, цяпер гатовы былі лізаць яму зад?

Паспрабуй зразумей.

Пра ўсе Альяшовы дзівацтвы ведалі нямногія.

Настаўніцкі штотыднёвік змясціў аднаго разу артыкул аб цемрашальстве ды інтрыгах каталіцкага клеру на «Крэсах Усходніх», і клерыкальныя газеты адразу дружна на яго абрынуліся. Штотыднёвік абвінавацілі ў спробе накіраваць Польшчу «ў крывавае русла нешчаслівай Гішпаніі», а яго аўтараў абазвалі радыкаламі і камуністамі на службе ў «крыважаднай Масквы».

Афіцыёз Варшаўскай дыяцэзіі «Воскресный вестник» апублікаваў пра Альяша матэрыял маладога крынкаўскага папа — Міхаіла Гапоніка. Бацюшка вельмі асцярожна апісаў пра мужыка з Грыбоўшчыны, які пабудаваў толькі царкву, а цёмныя масы народа робяць з яго святога.

Артыкул герою прыйшоўся даспадобы.

— Ну, ну, і з вамі будзем сварыцца? — наваліўся Альяш на Гапоніка, спаткаўшы яго ў Крынках.

— Чаму, Ілья Лаўрэнцьевіч?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x