Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Збіраючыся бегчы да падводы, з нехаванай варожасцю да саперніка ён аб'явіў:

— Калі гэтая лахудра захоча мяне бачыць, гаварэце — айца Ільі няма, у Крынкі паехаў і забавіцца там доўго!

Пасаджаны Рэгісам хлапец з тоўстым блакнотам, каб запісваць для Бібліі Альяшовы словы, ледзь не за полы стрымаў прарока ды плаксіва ўзмаліўся:

— Айцец Ілья — куды вы!.. Я вас учора пытаўсо, і вы абяцалі дзісь сказаць! То скажэце зара, бо айцец Мікалай ад мяне патрабуюць запісанаго, а што я ім дам?! Кожны раз так паабяцаеце, я сяджу, сяджу — аж надаело!..

Нездаволены прарок спыніўся:

— Шчэ і ты са сваім!.. Ну, пытайса!

— Хто, па-вашаму, дастойны ў бога? Прысутныя застылі з насцярожанай пашанай.

Альяш нецярпліва падумаў і пашкрэбаў сябе пад пахай.

— Ноччу ва сне мне ікона казала: той адно дастойны ўсявышняго, хто знімае шапку перад крыжам!

— Так і напісаць у цятрадзь? — дзелавіта абмакнуў хлапец пяро ў чарніла.

— Як сабе хочаш, а мне што?! Хай цябе Рэгіс вучыць, што пісаць! Думай мне тут за вас усіх!..

Хлапец ужо прыклаўся да паперы, ды ўспомніў:

— А новы сабор як называцца будзе?

— Шчэ не хутко даваць імя будзем! Мы толькі пачалі! Мо канчаць будуць другія нацыі! — кінуў дзядзька, бытта загадаў загадку.

— А яшчэ!.. На пропаведзях вы гаворыце, што пасля смерці людзі ў сабак пераходзяць! Як гэта?..

— А што такое, па-твойму, сабака?.. Цело чалавека ў магіле рассыпаецца на порах, а душа яго страшнага суда чакае! Гэто такія, як мы! А грэшнікі — сабакамі робяцца!.. Потым лётаюць па вёсцы, золато за хлявамі падбіраюць — мэнчацца так, покуль да пекла! А як ты хочаш?.. За добро было б ім, каб не гэто!..

— А што вам сніласо дзісь?

Але на гэты момант падышоў Давідзюк і не то спытаўся, не то аб'явіў:

— Ілья Лаўрэнцьевіч, на імяніны дачкі старосты ў Саколку ты не паедзеш, вядомо?!

— Не маю чаго рабіць у таго пана!

Прарок даўно быў не ў сіле кіраваць падзеямі, якія разгортваліся вакол яго асобы. Аднак рабіў выгляд, бытта ўсё, што навокал адбываецца, ідзе дакладна гэтак, як ён планаваў. Такую асаблівасць свайго шэфа Давідзюк добра ведаў.

— Але ты пасылаеш на дзень нараджэння ёй палатно, якім хоры завалены! Яго зноў накапіласо — вёрст з сем, калі развярнуць! Тры фуры наладавалі, ды больш солтыс падвод ніяк не збярэ!.. Вайцяховіч палатно раздзеліць прыютам. I хоры вызваляцца, і староста спрыяць будзе!

Альяш і віду не падаў, бытта яму шкода кужалю.

Сцвярджальна хмыкнуў ды паляцеў збірацца ў дарогу.

Цяпер Альяш па вушы паграз у клопаты.

Яго рабочыя вывернулі траншэю пад новы храм, кацілі туды валуны, залівалі вапнай. У старой царкве выдзіралі з падлогі дошкі, высцілалі ўзорчатай мятлахскай пліткай.

Альяш развіваў будоўлю Вершаліна, падарожнічаў, пытаўся пра цэны, перабіраў кожную шыбіну і цвік у краме, а час ад часу браўся ратаваць землякоў — тых блудных авечак, якія не прызнавалі яго веры, легкадумна грашылі, празябалі без Хрыста, святога духа, царства нябеснага ды каціліся проста ў пекла. Паводле «новай навукі» толькі той удастойваўся збавення і трапляў у царства нябеснае, хто стрымліваў сябе ад роскашы і распусты.

Аднойчы ў Крынках з'явіўся ён з вазамі, выкупіў у крамах усё пячэнне, адвёз за горад ды вываліў у канаву з апалонікамі.

— Капелюшы-ы!.. Капелюшы-ы збірае святы Клімовіч! — пранеслася іншым разам сярод усхваляваных гандляроў.

I праўда. Дзядзька заглядваў у крамы гатовага адзення, да шапачнікаў, выбіраў модныя ўборы на галаву, а потым вывез усё гэта за мястэчка на шудзялаўскі гасцінец, зваліў у горбу ды спаліў. Гандляры кусалі сабе локці — не маглі дараваць, што гэтага тавару трымалі так мала!

Калі ў Крынкі прыбыў тэатр, Альяш выкупіў і парваў усе білеты. Трупа з поўнай касай, але без спектакля і апладысмен-таў вымушана была вяртацца ў Беласток.

Куды б ні заязджаў Альяш, ён цяпер выклікаў буру спрэчак, злосці ды зайздрасці. Некаторыя ж — выглядалі яго, бы анёла-збавіцеля. Што ж, было чаго радавацца, злаваць ды зайздросціць.

3

Падарожжа сваё дзядзька Альяш пачынаў з заезду ў Крынкі.

Ля рэстарана прарок спыняў буланчыка і кідаў яму пад нос канюшыны, а сам браў конскую торбу ды заходзіў да Хайкеля. Сваім людзям ён не давяраў. У Крынкі ён прывозіў рэгулярна падлічваць касу. Сталыя Альяшовы лічыльшчыкі — зяць і сын рэстараншчыка — дзядзьку вялі за шырму ў закуток, на стол вытрасалі крэдыткі ды манеты. I вось ужо разбітныя хлопцы аж пацелі ад стараннасці — лічылі грошы ды ўзбуджана спрачаліся, а прарок недаверліва і насцярожана прыглядаўся да іхняй работы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x